ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Турнір па міні-футболе памяці бл. Яна Паўла ІІ прайшоў у Слоніме

З жыцця Касцёла

З 28 па 29 верасня ў Слоніме адбыўся ІХ Турнір па міні-футболе памяці бласлаўлёнага Яна Паўла ІІ. Арганізатарамі сустрэчы выступілі: адказны па справах спорту і фізічнага выхавання моладзі Гродзенскай дыяцэзіі кс. Артур Малафей, галоўны трэнер футбольнага клуба “Слонім” Аляксей Шубянок, а таксама трэнер дзіцячай школы ФК “Слонім” Аляксандр Гусар.
Ужо не першы год генеральным спонсарам турніру з’яў­ляецца Баляслаў Вацлававіч Івашка (ААТ “ВИБОТОРГ”). Партнёрамі турніру выступілі Юрый Валянцінавіч Бяссонаў (дырэктар “Белтрансгазу” г. Слонім), кс. Віталь Даброловіч (дырэктар “CARITAS” Гродзенскай дыяцэзіі) і Пастаральны цэнтр пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
У гэтым годзе спартыўнае мерапрыемства сабрала каля 120 удзельнікаў з 13 каталіцкіх парафій. У турніры прынялі ўдзел наступныя каманды: Гродна-Аўгустовак, Гродна-Паўднёвы, Брэст, Мінск, Барысаў, Жабінка, Слонім, Ліда-Фара, Ліда-Святой Сям’і, Грандзічы, Докшыцы, Маладзечна і зборная святароў Гродзенскай дыяцэзіі. Удзельнікаў турніру прымалі ў сябе айцы капуцыны.
    Першы дзень пачаўся са св. Імшы, якую ўзначаліў кс. Віталь Цыбульскі. На пачатку Эўхарыстыі быў прачытаны прывітальны ліст ад кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча, ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі. Пропаведзь для ўдзельнікаў турніру падрыхтаваў а. Віталь Юркевіч OFMCap.
    Пасля заканчэння св. Імшы адбылося лёсаванне каманд, якое правялі кс. Артур Малафей і фундатар Баляслаў Івашка. У выніку ўсе ўдзельнікі былі падзелены на чатыры групы. Першы дзень спартыўных баталій на групавой стадыі вызначыў пераможцаў у сваіх падгрупах. Другі дзень распачаўся св. Імшой, якую ўзначаліў а. Віталь Юркевіч OFMCap., а затым адбыліся паўфіналы і матчы за выніковыя месцы турніру.
    1-e месца заняла каманда з Докшыцаў, якая перамагла ў фінале каманду са Слоніма. Матч скончыўся нічыёй (0:0), а вось у серыі пасляматчавых 11-метровых удараў камандзе з Докшыцаў пашанцавала больш (4:3).
    У матчы за 3-е месца каманда Гродна-Паўднёвы саступіла камандзе з Грандзічаў з лікам 1:3.
    Далей размясціліся каманды з Ліды-Святой Сям’і, Жабінкі, Гродна-Аўгустоўка, Барысава, Брэста, Ліды-Фары, Мінска і Маладзечна, якія занялі ад 5-га па 12-е месца адпаведна. 13-е месца заняла зборная святароў Гродзенскай дыяцэзіі.
    Па выніках турніру былі вызначаны лепшыя ў наступных катэгорыях:
    Лепшы варатар турніру – Станіслаў Рубін (Слонім).
    Лепшы бамбардзір турніру – Павел Саловіч (Грандзічы) і Максім Мухляда (Гродна-Аўгустовак) па 7 галоў.
    Лепшы футбаліст турніру – Уладзімір Ваховіч (Докшыцы).
    Прыз сімпатый гледачоў атрымала каманда з Брэста.
    Пераможцы турніру, а таксама пераможцы ў намінацыях лепшы варатар турніру, лепшы бамбардзір і футбаліст турніру атрымалі каштоўныя прызы ад спонсара. Усе ўдзельнікі турніру атрымалі з рук арганізатараў памятныя прызы.
    Футбалісты выказваюць падзяку Баляславу Вацлававічу Івашка (ААТ “ВИБОТОРГ”) за аказаную матэрыяльную дапамогу ў правядзенні IX Турніру па міні-футболе памяці бласлаўлёнага Яна Паўла II.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.