ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Жыць з цяжкасцямі... можна?

На скрыжаванні

Ангеліна  ПакачайлаХвала Хрысту!
   Мяркую, халоднымі паль­цамі гартаеце старонкі газеты, каб адшукаць рубрыку “На скрыжаванні”. Восеньскі настрой? Ведаеце, так і атрымалася ў сённяшнім нумары. З падаючым лісцем і дажджом прыходзіць час роздуму. Восень – самы час, каб паразважаць, “разгрузіцца” і зрабіць нейкія высновы.
    Сёння рубрыка “На скры­жаванні” прапануе Вам даведацца аб тым, як жыць з праблемамі, каб не згубіць смаку радасці, якім чынам назапашваецца вопыт і ці можна пражыць усё жыццё кахаючы.
   Добрага баўлення часу. З Богам!

   ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “Шукайце найперш Валадарства Божага і справядлівасці Ягонай, а гэта ўсё дадасца вам” (Мц 6, 33).

   На пытанне “як жыць” адказ адзін – па Божым законам. Калі чалавек прытрымліваецца іх, праслаўляе Бога сваім словам і ўчынкамі, то атрымае з Яго рук шматлікія ласкі, у якіх мае патрэбу. Так кажа сам Бог.
   
   МЭТА МЕСЯЦА: навучыцца карыстацца вопытам

   Ідэнтычныя сітуацыі здараюцца з намі ў жыцці пастаянна, проста не хапае часу гэта заўважыць. Але навошта? Адказ ёсць: перажыўшы аднойчы нейкае здарэнне, ведаеш, як паводзіць сябе ў падобнай сітуацыі. І калі разумна падыходзіць да свайго жыцця, абавязкова выкарыстаеш тое, што дапамагло Табе перажыць нешта падобнае. Вопыт свой ці вопыт чужы аднолькава каштоўныя. Але свой адчуваеш сэрцам, чужы – розумам. Важна не прыспешваць час, думаць, не забывацца пра прыярытэты, разлічваць, улічваць і пачынаць справу.
    Улік вопыту – вялікі шанец на поспех.
   
        
   ІНТЭНЦЫЯ МЕСЯЦА: каб людзі, для каго жыццё стала вялікім цяжарам, адчулі блізкасць Божай міласэрнасці

   У свеце шмат людзей, якія адчуваюць роспач і абыякавасць да жыцця. Рэшта з іх не бачыць ніякага выйсця з клубка праблем. Апускаюцца рукі, жыццё губляе сэнс. Варта памятаць аб тым, што ў свеце ёсць як мінімум адна Істота, якая жадае Табе дабра, заўсёды гатова падтрымаць і дапамагчы. Патрэбна толькі знайсці некалькі хвілін і звярнуцца да Бога.
   
    ПРАДМЕТ РАЗВАЖАННЯЎ МЕСЯЦА: праблема
    Вельмі важна зразумець, як кожны з нас адносіцца да існавання праблемы. Ад гэтага залежыць яе вырашэнне. Паспрабуйце ўявіць праблему візуальна. Калі гэта дзверы, трэба падабраць ключ. Калі лабірынт – адшукаць выхад. А калі непрыемнасць – перш за ўсё супакоіцца.
    Здаецца, што гэта адно і тое ж? Не. З лабірынта можна ўзняцца і паглядзець на праблему ў комплексе. У шчылінку дзвярэй можна падгледзець, каб вырашыць для сябе: ці вартыя намаганні выніку. Калі не – “адпусціць” цяжар і час усё сам раставіць па сваіх месцах. А з непрыемнасцямі трэба проста навучыцца жыць. Без іх – ніяк. Такое жыццё.
   
    СПРАВА МЕСЯЦА: жыць з цяжкасцямі
   Менавіта жыць, а не выжываць.
    Самае цікавае тое, што цяжкасці закладзены ў сутнасць чалавечага існавання. Фізічныя і маральныя – усякія. Хтосьці ўмее з імі жыць (меншая частка людзей), а хтосьці – не. А патрэбна.
    Калі параўнаць цяжкасці з каменем, які “душыць зверху”, то і радасць ужо не тая, а дробныя праблемы могуць нават стаць апошнімі – чалавек проста не вытрымае. Крышачку раўнадушша да таго, што хоча пазбавіць Цябе нармальнага жыцця. У разумных дозах гэта дазваляецца.
     
   АСОБА МЕСЯЦА: святы Іва Кермантэнскі

   Іва Хелары нарадзіўся 17 кастрычніка 1253 года ў маёнтку Кермантэн (Францыя). Вучыўся ў Парыжскім універсітэце, затым у Арлеане ў знакамітага ў тыя часы юрыста – Пітэра дэ ла Шапеля. Хлопец вывучаў філасофію, тэалогію, кананічнае і грамадскае права. Падчас вучобы вёў суровы лад жыцця: насіў простае адзенне, прытрымліваўся пастоў, спаў на саламянай цыноўцы. Пасля вучобы служыў як свецкая асоба ў якасці адваката і прадстаўніка епіскапа пры здзяйсненні правасуддзя. Быў адначасова пробашчам і духоўным суддзёю. Справядлівы, непадкупны, які аднолькава адносіўся да багатых і бедных. Заўсёды імкнуўся прымірыць канфліктуючыя бакі, не даводзячы справы да суда. Часта за такіх людзей адпраўляў святую Імшу, пасля чаго яны цудам мірыліся і разбіраліся без суда. Бясплатна абараняў прыгнечаных і бездапаможных, за што атрымаў прозвішча “адвакат бедных”. Амаль усе свае заробкі аддаваў як міластыню. Яго дом стаў прытулкам для жабракоў. Пры жыцці Іва заснаваў шпіталь, у якім сам даглядаў хворых. Ім былі створаны спецыяльныя брацтвы для юрыдычнай дапамогі бедным, якія затым рапраўсюдзіліся па ўсёй Францыі, Бельгіі, і нават дасягнулі Італіі і Бразіліі.
    Памёр 19 мая 1303 года. У 1347 годзе кананізаваны папам Кліментам VI. Многія ўніверсітэты і юрыдычныя факультэты сёння названы ў яго гонар. Да якіх святых можна звяртацца з асаблівай просьбай аб заступніцтве ў кастрычніку?
    Евангеліст Лука (18 кастрычніка), апосталы Сымон і Юда (28 кастрычніка).

    ПЕСНЯ МЕСЯЦА: “Скажы мне, мама, колькі каштуе маё жыццё…”, Баста
    Песня пачынаецца са слоў: “Прабач мяне, мама, за тое, што вырас так рана, за боль, якую выклікаў, за раны рана”. Сын нібы на споведзі схіляе перад матуляй галаву і дзякуе за жыццё, поўнае цяжкасцей. Успамінае, што ў самыя цяжкія моманты побач быў самы блізкі чалавек, які казаў: “Уставай, сынок”.
    “Малюся, дай мне сіл, Божа, зразумець, што мяне непакоіць, хто мне дапаможа”. Цяжка, але з Богам лягчэй. З Богам лёгка, з Богам палёгка.


    KНІГА МЕСЯЦА: “Каханне. Як заставацца разам усё жыццё”, Валерыо Альбісэцці

    Швейцарскі псіхааналітык разважае над унутраным і знешнім пошукам чалавека, над адносінамі з партнёрам і сапраўдным каханнем. Закранаюцца такія моманты, як “здольнасць кахаць”, “адчуванне мяжы”, “гатоўнасць да змен”, “усталяванне прыярытэтаў”. Важна адчуваць сябе і чалавека, з якім будуеш адносіны. Менавіта будуеш, таму што каханне патрабуе руплівай працы: цаглінка да цаглінкі. “...кветка – заўсёды кветка, якой бы прыгожай яна ні была. Яе трэба паліваць, яе трэба даглядаць”, – кажа аўтар кнігі.
    Адносіны – гэта працэс. Патрэбна размаўляць і слухаць, працаваць над памылкамі і адкрываць новыя ісціны. Але адносіны – гэта і базіс, на якім усё будуецца. У ім закладзены павага, пакора, адданасць.
    Прачытаўшы кнігу, я адкрыла для сябе сакрэт доўгіх шчаслівых адносін. Перш за ўсё, трэба навучыцца жыць з сабой у гармоніі. Затым – пабудаваць гарманічныя адносіны з чалавекам, якога пакахаў (яшчэ да сужэнства). І толькі потым будаваць саюз двух людзей.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.