ГРОДНА
Нядзеля,
14 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (55)

Прэса

Будуць выдадзены
невядомыя тэксты Караля Вайтылы

    Невядомыя дагэтуль тэксты выпусціць выдавецтва “WAM”. Гэта тэксты набажэнстваў, якія рыхтаваў малады душпастар парафіі св. Фларыяна ў Кракаве.
    “Я вельмі ўсцешаны, што гэты тэкст быў знойдзены. Я вельмі здзівіўся. Мяне ўразіла тое, што ўжо тады Караль Вайтыла, будучы ксяндзом і душпастарам моладзі, так апярэджваў літургічную рэформу. Можна сказаць, што ён апярэджваў Сабор”, – гаворыць кардынал Станіслаў Дзівіш, даўняя правая рука Караля Вайтылы і Яна Паўла II. “У той складаны час, у перыяд праследавання Касцёла, Вайтыла не спыніўся на гэтым. Ён бачыў вялікія справы, на якіх можна будаваць будучыню”, – дадаў кардынал.
    “У гэтых асабістых каментарыях і парадах, уплеценых у біблійныя і літургічныя тэксты, аўтар – кс. Вайтыла – дае нам прадчуванне смаку таго, чым ён карміў нас ужо як Папа, – гаворыць а. Яцэк Сепсяк, галоўны рэдактар выдавецтва «WAM». – Можна сказаць, што гэтыя невядомыя да гэтага часу думкі маладога душпастара дазваляюць нам убачыць, якім ён абяцаў быць, чым захапляўся ў маладосці, як спалучаў малітву, літургію ці пара-літургію з тэатральнай тэхнікай, з мастацкім чытаннем і спевам”.

Катэхеты свету каля гроба св. Пятра

    Пад дэвізам “Катэхет як сведка веры” ў Ватыкане адбыўся шэраг ініцыятыў, накіраваных да катэхетаў. Яны ўпісваюцца ў Год веры, што цяпер перажываецца ў Касцёле. Сустрэча была таксама нагодай для ўспаміну 20-й гадавіны публікацыі Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.
    Найважнейшай падзеяй Тыдня катэхетаў была сустрэча з Папам, які прамовіў спецыяльную катэхезу аб веры, а таксама нядзельная Эўхарыстыя са Святым Айцом. Было падлічана, што на яе прыбыло звыш 100 тысяч катэхетаў з усяго свету.
    Падчас ватыканскай сустрэчы размова ішла між іншым аб спосабах абвяшчэння Евангелля ў розных грамадскіх кантэкстах, а таксама аб ролі і значэнні катэхетаў, асабліва ў такіх краінах як Афрыка і Лацінская Амерыка, дзе пры недахопе святароў катэхеты з’яўляюцца галоўнымі пераказчыкамі паслання Хрыста.

Вяночак на вуліцах у шосты раз

    Ужо шосты раз на вуліцах гарадоў свету быў адгавораны Вяночак да Божай Міласэрнасці. На гэты раз акцыя дайшла таксама да вязняў з Польшчы і іншых краін.
    Малітва на вуліцах гарадоў – гэта ініцыятыва, якая нара­дзілася пасля беатыфікацыі кс. Міхала Сапоцькі – спаведніка і прадаўжальніка місіі св. Фаустыны, якая адбылася 28 верасня 2008 г. у Беластоку. На ўспамін аб гэтай падзеі за дзень Вяночка на вуліцах гарадоў была прынята менавіта гэтая дата.
    Ужо год акцыя адганізоўваецца разам з гаіцянамі, якія аднымі з першых далучыліся да ініцыятывы. Жаданне ўдзельнічаць у акцыі выказалі таксама групы адразу з некалькіх дзяржаў і звыш ста польскіх гарадоў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  262

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.