ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (11)

Варта ведаць

Папа Францішак падобны да св. Францішка з Асізі
   Падобным чынам выказаліся 83% італьянскай моладзі, якая лічыць, што гэтае падабенства праяўляецца асаблівым чынам у навучанні Папы. Даследаванні былі праведзены Інстытутам “Toniolo”, удзел у іх прынялі 9 тысяч маладых італьянцаў ва ўзросце ад 19 да 29 гадоў. Моладзь таксама выказалася на тэму, што больш за ўсё яе захапляе ў навучанні Папы. На думку некаторых з іх, Святы Айцец шмат увагі звяртае на ахову прыроды і свету, у якім мы жывём. Многія асаблівым чынам звярнулі ўвагу на тое, што ён часта гаворыць аб бедных і заклікае да грамадскай справядлівасці, а таксама вельмі часта ў сваіх выказваннях заклікае людзей да міру ва ўсім свеце. Усё гэта, на думку маладых італьянцаў, вельмі важна ў цяперашні час.

www.credo-ua.org



   Прызнаць правы гомасексуалістаў, каб увайсці ў Еўрасаюз  
    Так гучыць адзін з ультыматумаў, якія Еўрасаюз накіраваў Украіне, калі яна хоча стаць членам еўрапейскай супольнасці. Абп Святаслаў Шаўчук, галава грэка-каталіцкай Царквы ва Украіне, выказаўся на гэтую тэму, падкрэсліваючы, што Еўропа была пабудавана на ўшанаванні чалавечай годнасці, а не на гомасексуальных парах. Кіраўнікі Касцёлаў падтрымліваюць жаданне краіны ўвайсці ў Еўрасаюз, але не згаджаюцца на гэты ультыматум. Яны падрыхтавалі па гэтай справе зварот да парламента, перасцерагаючы, што лібералізацыя гэтага закона будзе рэкламай гомасексуалізма. Абп Святаслаў Шаўчук сказаў таксама, што памылкай з’яўляецца думка згадзіцца на гэта, каб дасягнуць еўрапейскага дабрабыту.

Ватыканскае радыё



   Штогод у свеце гіне 170 тысяч хрысціян 
    Хрысціянская арганізацыя “Christian Solidarity International” падае, што кожныя тры хвіліны ў свеце адзін хрысціянін сваім мучаніцтвам сведчыць аб сваёй прыналежнасці да Хрыста. Мяркуецца, што кожны год у свеце гіне 170 тысяч хрысціян. Сёння на зямлі мільёны хрысціян дыскрымінуюцца і праследуюцца. Пра гэта паведаміў Эльмар Кун, галоўны сакратар “Christian Solidarity International”. Найбольш за сваю веру пакутуюць і дыскрымінуюцца хрысціяне з Саудаўскай Аравіі, Катара, Нігерыі. Дыскрымінацыя існуе і ў Еўропе, дзе, напрыклад, супрацоўнікам Брытанскіх авіяліній забаронена насіць усякія адзнакі хрысціянскай веры. Прычым, гэтая забарона не дзейнічае на прадстаўнікоў іншых веравызнанняў.

catholicnews.org.ua

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.