ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

XXVIII Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус, калі ішоў у Ерузалем, праходзіў праз Самарыю і Галілею. I калі Ён уваходзіў у адну вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных, якія сталі здалёк і моцным голасам казалі: “Езус, Настаўнік, змілуйся над намі”. Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: “Ідзіце, пакажыцеся святарам”. А калі адышлі, яны ачысціліся.
    I адзін з іх, убачыўшы, што стаў аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам праслаўляючы Бога, і, упаўшы ніцма да ног Ягоных, дзякаваў Яму. А быў гэта самаранін. Тады Езус сказаў: “Ці не дзесяць было ачышчаных, дзе ж дзевяць? Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца?” I сказаў яму: “Устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе”.

Лк 17, 11-19


Радасць удзячнасці
   Дзве важныя справы вынікаюць з вышэйшага фрагмента Евангелля. Першая з іх – вера і яе аздараўляльная моц, а другая – абавязковасць удзячнасці.
    Вядома, што вера з’яўляецца ласкай, атрыманай на святым хросце, што трэба пра яе клапаціцца, абвяшчаць і перадаваць іншым людзям, што паводле правіл вызнаваемай веры трэба фарміраваць сваё жыццё. Часцей за ўсё абмінаецца найважнейшы, бадай, аспект, звязаны з ёй – вера нас ратуе! Яна з’яўляецца той сілай, дзякуючы якой мы атрымліваем прабачэнне грахоў, яна яднае нас з Богам, робіць нас Божымі дзецьмі, з’яўляецца ключом да ўдзячнасці. “Справядлівы з веры жыць будзе”, – гаворыць св. Павел. Гаворка ідзе пра веру, акрэсленую ў нашым каталіцкім “Credo”, дзе цэнтральным пунктам з’яўляецца Езус Хрыстус – Сын Божы, які стаў чалавекам, памёр і ўваскрэс для нас.
    Удзячнасць – гэта рыса вельмі цэнная сярод людзей, але, на жаль, забытая. Выказаць радасць ад атрыманага дару – значыць прызнаць у іншым свайго дабрачынца, заўважыць уласную падпарадкаванасць, перавагу другой асобы. Быць удзячным – значыць перажываць няспынную радасць, звязаную з фактам адоранасці. “Што ты маеш, чаго б не атрымаў?” – пытаецца апостал Павел. І ён мае рацыю!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.