ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

29 верасня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, усіх дароў Святога Духа і Божага бласлаўлення на кожны дзень нялёгкай паслугі. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою, шчасця, сіл і радасці.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай Пан Езус, Найсвяцейшая Маці і Святы Дух апекуюцца Вамі, даюць шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў. Няхай усмешка заўсёды будзе на Вашым твары, а кожны дзень нялёгкай душпастарскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем.
З малітвай і павагай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважаны ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч! Прыміце ад усіх парафіян сардэчныя пажаданні з нагоды 57-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў. Жадаем шмат здароўя, сілы, надзеі, аптымізму, добрых людзей побач. Дзякуем за прыгожы прыклад годнасці і пабожнасці, за навуку і веру, за плённую працу. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды будзе з Вамі, лагодзячы ўсялякі боль, а Езус адорвае сваімі ласкамі і бласлаўленнем. Няхай наша супольная малітва будзе ўдзячнасцю нашага касцёла за Вас – ксяндза, якога нам паслаў Бог.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Паўднёвым
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, поспехаў у душпастарскай працы, радасці і стойкасці на кожны дзень жыцця. Няхай Бог адорвае Вас усімі неабходнымі ласкамі, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай, а Святы Дух асвячае дарогу і дорыць супакой.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай св. Заступнік апекуецца Вамі кожны дзень жыцця, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі і дадае сіл у выкананні святарскай паслугі.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя цёплыя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, радасці, душэўнага супакою, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай Найсвяцейшае Сэрца Езуса дапамагае Вам на святарскім шляху. Шчыра дзякуем Вам за штодзённую працу на карысць нашага касцёла, за цярплівасць і добразычлівасць да людзей. Дзякуем бацькам за сына святара.
Удзячныя парафіяне з Астраўца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рушніцкаму і спадару Станіславу ад усяго сэрца дзякуем за арганізацыю пілігрымкі ў Чанстахову. Дзякуем за супольную малітву, прыязную атмасферу і цёплыя ўсмешкі. Жадаем шмат шчасця, радасці і здароўя на доўгія гады жыцця. Няхай Маці Божая Чанстахоўская апекуецца Вамі і дапамагае ў кожнай справе. Шчасці Божа.
Тэрэза Батура з сям’ёй і ўсе пілігрымы з Каробчыцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем здароўя, аптымізму, сонечных дзён і радасці. Няхай Ваша паслуга на ніве Пана прыносіць задавальненне і шчодры плён. Дзякуем Вам за ўсе намаганні, клопат пра людзей, мудрыя словы, добрае сэрца, ахвярную працу ў нашым касцёле, а таксама за малітвы, якія Вы ўзносіце за нас. Сардэчна дзякуем бацькам за сына святара.
Удзячныя парафіяне з касцёла Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве
◊◊◊
Паважанаму айцу пробашчу Багуславу Вайтовічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: радасці, поспехаў, сілы і стойкасці, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, а таксама Божага бласлаўлення і апекі Марыі Панны. Ад усяго сэрца дзякуем за цярплівасць, дабрыню і вялікае сэрца.
III Ордэн св. Францішка і Касцёльны камітэт з Гальшанаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе на святарскім шляху, а Маці Божая, якая даручае свайго Сына ў Вашыя рукі, няхай абараняе Вас сваёй мацярынскай любоўю і ахінае сваёй апекай.
Парафіяне з Верцялішкаў і Торфабрыкетнага
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды 10-й гадавіны святарства жадаем моцнага здароўя, сонечных дзён, напоўненых святлом радасці і дабрыні. Няхай Вашае сэрца ніколі не спазнае смутку і трывогі. Дзякуем Вам за цярплівасць, ахвярнасць, клопат і за кожнае праяўленне добразычлівасці, з якімі мы сустракаемся. Няхай Езус Хрыстус адорыць Вас сваёй сілай, цярплівасцю і дасць нязгасную мужнасць у барацьбе супраць зла, а Марыя, Маці Святароў, няхай атуляе мацярынскай апекай і дапамагае заўсёды і ўсюды.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Паўднёвым
◊◊◊
Шаноўнай спадарыні Аліцыі Воранавай са Смаргоні сардэчна дзякуем за складзеную на карысць газеты “Слова Жыцця” ахвяру.
Рэдакцыя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Васількевічу з нагоды Імянін жадаем усіх Божых ласкаў: здароўя, радасці, непахіснай надзеі, моцнай веры, палымянай любові да Бога і бліжніх, а таксама зычлівых людзей побач. Няхай св. Заступнік апекуецца Вамі штодзённа, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі, каб Вы маглі цешыцца кожнай хвілінай жыцця і святарскай паслугі. Шчасці Божа.
Парафіяне з касцёла св. Альжбеты Венгерскай і Божай Міласэрнасці ў Падароску
◊◊◊
Дарагой Крыстыне Песняк з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, шчасця, радасці на кожны дзень, а ў першую чаргу няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх Божых ласкаў.
Брат Тэафіл з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастарскай працы, шмат сонечных дзён і добрых людзей побач. Няхай усемагутны Бог адорыць Вас усімі ласкамі, а св. Міхал і Найсвяцейшая Панна Марыя Яснагорская няспынна Вамі апекуюцца.
Удзячныя парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: шчодрых дароў Святога Духа, усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху.
Парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Ігнатовічу з нагоды 10-годдзя святарства жадаем супакою і душэўнай радасці, здароўя, задавальнення ад працы з вернікамі, да якіх Вы былі пасланыя. Няхай добры Бог вядзе Вас прамымі сцежкамі, Дух Божы заўсёды жыве ў Вашым сэрцы і ніколі не дазволіць забыцца пра тое, што ў святарскім жыцці з’яўляецца самым важным, а Маці Божая атуляе плашчом мацярынскай апекі.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Балтрукевічу ў сувязі са смерцю Бацькі перасылаем словы глыбокага спачування і жалю, спалучаныя з малітвай.
Парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважаны ксёндз Аляксандр Пятровіч! У сувязі са смерцю любімага Бацькі перасылаем, яднаючыся ў малітве, выразы сардэчнага жалю і словы спачування.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Вішняўца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Пятровічу выразы жалю, спалучаныя з малітвай, і спачуванні ў сувязі са смерцю Таты
перасылаюць вернікі з ашмянскай парафіі

 

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.