ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (54)

Прэса

Славакі маршыравалі для жыцця
Сёлетняя еўрапейская сталіца культуры, славацкі горад Кошыцэ, стала Горадам культуры жыцця. Вуліцамі гэтага горада прайшоў Нацыянальны марш жыцця. Гэта было найбольшае ў Славакіі грамадскае і публічнае сведчанне на карысць культуры жыцця.
    Марш быў рэакцыяй на сістэ­матычныя дзеянні, што пагражаюць годнасці чалавечага жыцця і сям’і, якая апіраецца на саюз мужчыны і жанчыны. Гэта перасцярога перад уваходжаннем у законную сілу дэструктыўных для сям’і і грамадства ідэалогій, хаця б такіх, як гендэрная ідэалогія. Гэтая падзея доўга і старанна рых­тавалася мясцовымі рухамі “Pro life”, сабранымі ў нацыянальны Форум жыцця. Яе поўнасцю падтрымаў славацкі епіскапат і іншыя хрысціянскія Касцёлы.
    “Гэта падзея, якая аб’ядноўвае мноства людзей вакол адзінай справы – абароны чалавечага жыцця з хвіліны зачацця ажно да натуральнай смерці, абароны самых слабых: тых, якія знаходзяцца ва ўлонні маці, а таксама няпаўнаспраўных і старэйшых людзей, – падкрэсліваюць арганізатары маршу. – Гэта моцны калектыўны і публічна выражаны заклік, адрасаваны адказным за стварэнне закону і тым, хто мае ўладу ў дзяржаве. Гэта яны адказныя за юрыдычную абарону асноўных каштоўнасцей насуперак тэндэнцыям і націскам, якія плывуць з Еўропы і свету”.


Зноў закіпела кроў святога Януарыя

Гэта адзін з самых відовішч­ных цудаў, якія адбываюцца ў цяперашні час.
    Святы Януарый з’яўляецца мучанікам першых стагоддзяў хрысціянства. Ён вядомы дзякуючы цуду, які амаль кожны год паўтараецца ў гадавіну яго мучаніцкай смерці. Звычайна раніцай паміж 9-й і 10-й гадзінай яго кроў змяняе свой фізічны стан. З запечанай яна часам становіцца нібы толькі што атрыманай, выглядае так, быццам яна закіпела. У гэты час рэлікварый паказваюць сабраным у касцёле вернікам, якія вітаюць гэты цуд радаснымі воклічамі.


На паломніцкім шляху

Згодна з традыцыяй, на паломніцкі шлях вырушыць самая старэйшая ўзроставая галіна Асацыяцыі каталіцкіх скаўтаў “Завіша” Федэрацыя еўрапейскага скаўтынгу (польскай аргані­зацыі скаўтаў Еўропы).
    Звычайна пілігрымкі скаўтаў Еўропы маюць характар харцэрскай вандроўкі і адначасова традыцыйнай пілігрымкі. Пілігрымы ўдзельнічаюць у штодзённай св. Імшы, супольна адгаворваюць Ружанец, адаруюць Найсвяцейшы Сакрамант ці прымаюць удзел у Крыжовым шляху.
    Першымі сваю вандроўку распачнуць кіраўніцы, якія накіруюцца ў санктуарый Маці Божай Ларэтанскай у Пятрковічах каля Кельцаў. Дэвізам пілігрымкі-вандроўкі будуць словы: “Да моцнай веры”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.