ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

XXVII Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Апосталы сказалі Пану: “Дадай нам веры”. Пан сказаў: “Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць смакоўніцы гэтай: «Вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора», – і яна б паслухалася вас. Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля: «Як прыйдзеш, адразу сядай за стол»? Наадварот, ці не скажа яму: «Прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай мне, пакуль буду есці і піць, а пасля будзеш есці і піць ты»? Ці будзе ён дзякаваць слузе гэтаму за тое, што ён выканаў загаданае? I вы таксама, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: «Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць»”.

Лк 17, 5-10


Вера і прызначэнне
   Пакора Апосталаў павучальная. Яны “на кожны дзень” з’яўляюцца вучнямі Езуса. Пан Езус надзяліў іх сілай здзяйсняць цуды, яны маюць уладу над нячыстымі духамі. І яны ўсведамляюць сваю абранасць. Некаторым яна “ўдарыла” ў галаву, бо аднойчы Апосталы паспрачаліся, хто з іх важнейшы. Яшчэ адзін раз яны выбіралі сабе ў будучым Валадарстве месцы па левым і правым баку Езуса. Пётр адчуваў сябе такім моцным і адважным, што ў Вячэрніку абвясціў сваю гатоўнасць памерці разам з Настаўнікам. Напэўна, у яго было дастаткова добрай волі. Але, на жаль, ён не ўяўляў сабе, як хутка запярэчыць сваім абяцанням. Можа, ён нават і абурыўся, калі Езус сказаў яму пра спеў пеўня...
    Таму ў просьбе павялічыць веру Апосталы становяцца такімі праўдзівымі, аўтэнтычнымі, такімі блізкімі нам. Хто мы на самой справе? У чым сэнс і мэта нашага жыцця? Праблема ў тым, што адказы, часцей за ўсё, лесцяць нашаму самалюбству і пыхлівасці: мы – “вянец тварэння”, пакліканыя панаваць над светам. Дзесьці губляецца простая праўда, што мы існуем для Божай хвалы, што Бог у акце стварэння падзяліўся з намі сваім існаваннем, што стварыў нас для сябе. Гэта менавіа дзякуючы веры – ласцы з вышыні – мы расчытваем нашае прызначэнне. А паколькі яно вялікае, то і вера не можа быць малой.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.