ГРОДНА
Серада,
21 лютага
2024 года
 

XXVI Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

Урачыстасць свв. Міхала, Габрыэля, Рафала
З Eвангелля св. Яна
Езус, убачыўшы Натанаэля, які ішоў да Яго, сказаў пра яго: “Вось сапраўдны ізраільцянін, у якім няма падману”. Натанаэль сказаў Яму: “Адкуль Ты ведаеш мяне?” Езус сказаў яму ў адказ: “Перш чым Філіп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, калі ты быў пад смакоўніцаю”. Адказаў Яму Натанаэль: “Раббі, Ты Сын Божы! Ты Валадар Ізраэля!” Езус сказаў яму ў адказ: “Ці ты верыш, таму што Я сказаў табе, што бачыў цябе пад смакоўніцаю? Убачыш больш за гэта”.
    I кажа яму: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: убачыце неба расчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць на Сына Чалавечага”.

Ян 1, 47-51


Нашы саюзнікі
   Вера ў прысутнасць анёлаў асацыіруецца з дзяцінствам. Для большасці з нас “Анеле Божы, дружа мой...” было першай пазнанай малітвай. Бацькі і бабулі з дзядулямі ганарыліся, калі мы, маючы адно некалькі гадкоў, маглі яе расказаць ксяндзу падчас каляды. Ксёндз гладзіў нас па галаве, мы атрымлівалі абразік, цукерку.
    У Евангеллі на ўрачыстасць арханёлаў Габрыэля, Рафала і Міхала ўпамінанне анёлаў прымае іншы выгляд. Яно звязана з месіянскімі часамі – з працай Божага Сына, які вяртае адзінства чалавецтва і кожнага чалавека з Богам. Тры Арханёлы прадвяшчаюць тую эпоху, у якой Бог заўсёды будзе спадарожнічаць нам у жыцці, так як арханёл Рафал не адступаў ад Тобія ў яго падарожжы. Арханёл Габрыэль, які абвяшчаў у Назарэце прыход Божага Сына, прыгадвае, што Божыя планы не будуць для нас закрытымі і мы не будзем мець клопатаў, каб, ідучы дарогай даверу Маці Збаўцы, знайсці радасць у служэнні Богу. Урэшце арханёл Міхал – наш Заступнік – з’яўляецца ўвасабленнем перамогі над злом. Яно ўжо скарылася “Пераможцы смерці, пекла і шатана”. Цяпер яно павінна быць пераможана ў кожным людскім сэрцы. У супрацоўніцтве з ласкай, пры дапамозе св. Міхала мы маем шанс спазнаць задавальненне ад перамогі над злом.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  315

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.