ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

15 верасня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, сіл для далейшай святарскай працы. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за Вашу дабрыню, а Маці Божая няхай няспынна клапоціцца пра Вас, каб нішто не засмуціла Ваш твар. Жадаем таксама добрых і зычлівых людзей побач.
З удзячнасцю былыя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважаны ксёндз Вітольд Лазавіцкі! Ад усяго сэрца хочам падзякаваць Вам за тое, што дзякуючы Вашай дапамозе мы мелі магчымасць адпачываць у Польшчы летам. Жадаем Вам душэўнага супакою, шмат радасці на кожны дзень, няхай усмешка заўсёды госціць на Вашым твары. Да пажаданняў далучаем нашу малітву.
Дзеці з парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні і іх бацькі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Яшэўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай з Божай дапамогай здзяйсняюцца Вашы планы і намеры. Мы вельмі Вам удзячны за адданую працу пры ўпарадкаванні тэрыторыі вакол касцёла. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, а Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе дарогай паклікання.
Удзячныя парафіяне і моладзь са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Сяргею Ангуру з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шмат сіл і стойкасці ў святарскай працы. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а Маці Божая апекуецца ў кожную хвіліну жыцця.
Ружанцовыя колы і вернікі з вёскі Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Артуру перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, бласлаўлення ў душпастарскай працы, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і св. Міхала Арханёла, а таксама стойкасці на нялёгкім святарскім шляху.
Члены Рыцарства св. Міхала Арханёла
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яцэку Маркелю ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, аптымізму, сонечных дзён і радасці. Няхай Ваша паслуга на ніве Пана прыносіць задавальненне і шчодры плён у навучанні вернікаў. Дзякуем Вам за ўсе намаганні, клопат пра людзей, мудрыя словы, добрае сэрца і цёплую ўсмешку.
Былыя парафіяне з Зэльвы сем’і Трубей і Раманьчук
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Кузюку з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа і добрых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Бог Вас бласлаўляе і адорвае моцным здароўем, радасцю і шчасцем, а Маці Божая заўсёды аберагае і цешыць цёплымі сонечнымі днямі. Дзякуем бацькам за сына святара.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, сонечных дзён, добразычлівых людзей на святарскім шляху, шмат сіл і стойкасці, каб надалей служыць Пану Богу і вернікам, асаблівай Божай ласкі, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і дароў Святога Духа. Дзякуем Вам за сардэчны клопат пра дзяцей і моладзь, за выдатны прыклад веры і пабожнасці, за шчырую ўсмешку і добрае, адкрытае на людзей сэрца, за Божае слова, якое Вы абвяшчаеце, і за ўсё, што Вы для нас зрабілі. Мы шчаслівыя, што Вы з намі. Дзякуем маме за сына святара.
Ружанцовыя колы і вернікі з парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай добры Бог адорвае Вас сваёй ласкай і моцным здароўем, Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі, а св. Заступнік дапамагае ў душпастарскай працы і ў кожнай хвіліне жыцця. Супакою ў сэрцы, суцяшэння ў смутку і стойкасці на выбраным шляху
жадаюць вернікі з парафіі Шылавічы
◊◊◊
Паважанай сястры Філатэі Ціхановіч з нагоды Імянін жадаем здароўя, радасці і стойкасці. Няхай Святы Дух адорвае Вас усімі ласкамі, Найсвяцейшая Маці заўсёды абараняе ад усяго зла, а Пан Езус з Назарэта дапамагае крочыць той дарогай, якую Вы выбралі. Дзякуем за катэхізацыю дзяцей, якую Вы праводзілі ў нашым касцёле.
З удзячнасцю і малітвай Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Грыцко з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: няхай радасць спадарожнічае Вам кожны дзень Вашай душпастарскай паслугі, а Святы Дух асвячае Ваш шлях і вядзе за Хрыстом. Жадаем шмат здароўя, шчасця, душэўнага супакою і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Парафіяне з Хадзілоняў і Першамайска
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Сяргею Ангуру з нагоды Імянін хочам скласці сардэчныя пажаданні: шмат гадоў жыцця і моцнага здароўя. Няхай Маці Божая, якая штодзённа давярае свайго Сына ў Вашыя рукі, ахінае Вас сваёй мацярынскай любоўю і апекай. Жадаем таксама шмат сіл і падтрымкі іншых пры рамонце касцёла.
З малітвай Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Ад усяго сэрца дзякуем паважаным ксяндзам Юзафу Багдзевічу, Паўлу Гардзейчыку і сястры Наталлі Марозавай за арганізацыю паломніцкай паездкі па святынях нашай дыяцэзіі, а паважанаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму за арганізацыю начлега. Вялікі дзякуй за цярплівасць, адкрытыя сэрцы і дапамогу ў кожнай справе, а таксама за стварэнне цудоўнай атмасферы падчас пілігрымкі.
Пілігрымы з парафіі святых Космы і Дам’яна
◊◊◊
Паважанай сястры Клары Волчэк з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця і радасці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожную хвіліну Вашага жыцця, Найсвяцейшая Маці няхай няспынна Вамі апекуецца, а Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам. Дзякуем Вам за ахвярную працу ў нашым касцёле і за нашых дзяцей, якіх Вы вялі да Бога.
З павагай і малітвай Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму айцу пробашчу Вальдэмару Слоце з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, моцнай веры і надзеі, штодзённай радасці, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, дасягнення ўсіх пастаўленых мэт, а таксама Божай дапамогі на кожны дзень жыцця. Дзякуем Вам за навуку, мудрыя словы, адкрытае сэрца і клопат пра касцёл і людзей.
З павагай вернікі з парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Людвіку Станішэўскаму і Яцэку Маркелю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваёй апекай, Святы Дух няспынна чувае над Вамі, а Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік апекуюцца кожны дзень святарскай паслугі і дадаюць моцы і адвагі ў выкананні такой нялёгкай працы.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Шаноўнай сястры Марыі Стасевіч з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і Пана Езуса. Няхай гэты шлях, які Вы выбралі, будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а сэрца няхай заўсёды радуецца кожнаму перажытаму дню. Ад усяго сэрца дзякуем за тыя малітвы, якія Вы складаеце за нас.
З малітвай і ўдзячнасцю Аліцыя і Віталій са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, Божага бласлаўлення на кожны дзень, няспыннай радасці і добразычлівых людзей побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены моцнай верай, непахіснай надзеяй і любоўю да Бога і бліжняга.
Міністранты з Зэльвы і іх бацькі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Ёдзіку ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, аптымізму, чыстага паветра і блакітнага неба над галавой. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, я Святы Дух спасылае сваё святло на кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Дзякуем Вам за поўную аддачу службе Богу і людзям, за добрую ўсмешку і чулае сэрца. Няхай Хрыстос заўсёды будзе Вашым Сябрам, а святарская праца прыносіць задавальненне і шчодры плён. Мы шчаслівыя, што Вы з намі.
Ружанцовыя колы, Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Францішку Галдысю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: шчодрых дароў Святога Духа, усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху.
З малітвай III Ордэн св. Францішка з Суботнікаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.