ГРОДНА
Аўторак,
18 сакавіка 2025 года |
З каталіцкага друку (53)

Урачыстай св. Імшой, якую цэлебраваў абп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, у Аўгсбургу скончыўся ўжо трынаццаты Кангрэс веры, арганізаваны Форумам нямецкіх католікаў. На працягу трох дзён некалькі соцень вернікаў з усёй Германіі ўдзельнічалі ў катэхезах, літургіі і артыстычнай праграме. Галоўнай тэмай сёлетняга Кангрэса быў Год веры і новая евангелізацыя.
Мясцовы ардынарый бп Конрад Здарса перасцерагаў, што “веруючы чалавек схільны да сібарыцтва, да акопвання і да пазірання на іншых звысоку”. Але ў веры трэба заўсёды выходзіць ад сябе да іншых. “Гаворка тут ідзе пра навяртанне сэрца, а не толькі пра выкананне рэлігійных практык”. Бп Здарса заклікаў сведчыць аб Хрысце ў кожнай прафесіі.
Арганізатар Кангрэса і старшыня Форуму нямецкіх католікаў праф. Губерт Гіндэрт сказаў, што сустрэча мела на мэце садзейнічаць абуджэнню сярод нямецкіх католікаў. Але гэты пералом, адзначыў Гіндэрт, магчымы не ў выніку працы дарадчых фірм, а ў выніку навяртання і веры ў Езуса Хрыста.
Форум нямецкіх католікаў узнік 13 гадоў таму як адказ на Камітэт нямецкіх католікаў, што вёў актыўнае палітычнае жыццё і быў прыхільнікам левых. Форум аб’ядноўвае звыш 40 супольнасцей і кансерватыўных арганізацый, у тым ліку “Моладзь 2000”, супольнасці “Бласлаўленняў” і “Эмануэль”, а таксама шматлікія рухі “pro life”. †

Хутчэй за ўсё, яна адбудзецца 27 красавіка 2014 года – у Нядзелю Божай Міласэрнасці. Гэтую інфармацыю перадаў кс. кард. Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі, у інтэрв’ю для Ватыканскага радыё. “Святы Айцец у самалёце падчас вяртання з Бразіліі паведаміў, што надыходзячая кананізацыя не павінна адбыцца цяпер, у апошнія месяцы 2013 года, а ў 2014 годзе. Дакладную дату Святы Айцец абвесціць 30 верасня падчас кансісторыя, які ён сам узначаліць”, – расказаў ксёндз кардынал падчас прабывання ў Рыміні на Мітынгу за сяброўства народаў. Адначасова прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі дадаў, што дату кананізацыі ведае толькі папа Францішак.
27 красавіка 2014 года – гэта дата, якая часцей за ўсё паўтараецца як дзень кананізацыі вялікага Папы паляка і Яна XXIII. Яна была б вельмі красамоўнай, бо гэта будзе Нядзеля Божай Міласэрнасці, у вігілію якой – 2 красавіка 2005 года – адышоў да Пана Святы Айцец Ян Павел II.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 289 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.