ГРОДНА
Серада,
23 красавіка 2025 года |
Слова для Жыцця (54)

Калі чалавек думае толькі пра самога сябе і пра свае інтарэсы і ставіць сябе ў цэнтры, калі ён дае сябе захапіць ідалам панавання і ўлады, калі ён ставіць сябе на месца Бога, тады ён псуе ўсе адносіны, знішчае ўсё; і адчыняе дзверы насіллю, абыякавасці, канфлікту. Менавіта гэта нам паказвае фрагмент з Кнігі Быцця, які расказвае пра грэх людской істоты: чалавек уваходзіць у канфлікт з самім сабой, разумее, што ён голы, і хаваецца, бо адчувае страх (Быц 3, 10), ён баіцца Божага позірку, абвінавачвае жанчыну, тую, якая з’яўляецца целам ад яго цела (в. 12), разбурае гармонію са створаным светам, даходзіць да таго, што падымае руку на брата, каб забіць яго. Ці можна сказаць, што ад гармоніі мы пераходзім да “дысгармоніі”? Не, “дысгармоніі” не існуе: альбо ёсць гармонія, альбо мы трапляем у бязладдзе, дзе пануе насілле, сутыкненні, канфлікт, страх... †
Фрагмент разважанняў падчас малітоўнага чування аб міры, паводле Radio Vaticano
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.