ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

У чым мая вера? (22)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала fronda.pl
    Вера абавязвае ў першую чаргу прытрымлівацца Дэкалогу, які з’яўляецца не толькі законам Божым, але і законам розуму. Каб атрымаць збаўленне, мы павінны любой цаной змагацца з нашымі слабасцямі... з пасткамі граху. Мы абавязаны няспынна навяртацца, выпраўляцца, працаваць над сабой. Мы былі пакліканы да святасці, але нам вядома, які цяжкі гэты шлях, бо ён вядзе праз цемру нашых він, і толькі вера можа дапамагчы нам знайсці праменьчык святла – надзеі ў цёмным тунэлі. Мы не можам саромецца сваёй веры... мы павінны паказваць усім нашае шчасце, звязанае з блізкасцю Хрыста.
   

    З моладзевага форуму
    Для мяне сапраўдная вера заключаецца ў словах: “Бласлаўлёныя, якія не бачылі, а паверылі”. Цяжка напісаць, чым для мяне з’яўляецца сапраўдная вера. Я ведаю, што мой Пан са мной. З Ім я ўсё магу, з Ім усяго дасягну!

    З партала cognizant.com
    Аб веры мы сведчым не толькі словам, але і ўчынкам. Свядомае і шчырае перажыванне святой Імшы, прыняцце сакрамантаў, непарушная любоў да Бога і бліжняга, якая плыве з глыбіні сэрца, а таксама міласэрнасць – усё гэта прыбліжае нас, хрысціян, да Бога. Згодна са словамі, заключанымі ў Пасланнях св. Яна: “Вера, калі не мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.