ГРОДНА
Нядзеля,
16 лютага 2025 года |
Знешні выгляд – адлюстраванне павагі да самога сябе

Сёння, амаль праз 15 год, я ўспамінаю гэтыя словы і з цікавасцю прыглядаюся да сучасных “хатак”, “хат” і нават “пентхаўзаў”. Лета пазбавіла гараджан ад капуснага лісця разнастайнай вопраткі, і надышоў час здзіўлення: адкуль такая неахайнасць? І гэтае пытанне выклікана не якасцю адзення, не колерам і колькасцю ўпрыгожванняў. Прыкра глядзець на дзяўчат, што ў 15-20 год забыліся на тое, што не павінны нагадваць пераможцаў еўрапейскага спаборніцтва сумаістаў, што жаноцкасць – гэта лёгкасць, далікатнасць. Яны “будуюць” прытулак для сваёй душы з бліноў хуткага прыгатавання, колы, марожанага і мараць пра тое, каб пазбавіцца ад лішніх кіло. Мараць, а ад звыклага ладу жыцця адмовіцца аніяк не могуць і ўвечары зноў ідуць з сяброўкамі “на піццу”, хоць толькі гадзіну таму бабуля прывезла з вёскі такія сакавітыя духмяныя яблыкі! †
Часам цела пераўтвараецца ў альбом для малявання: тату па-ранейшаму модныя. Скрыўленыя пашчы неверагодных істот на руках хлопцаў, іерогліфы на тонкіх дзявочых шыях (часта іх сэнс дакладна не можа растлумачыць нават сама гаспадыня). Пра тое, як гэта будзе выглядаць гадоў праз 10-20, мала хто думае: далёка яшчэ, невядома, што будзе заўтра (можа, мне заўтра зранку цэгла на галаву ўпадзе?!). Можа і так, але існуе шчаслівая верагоднасць дажыць да сталага ўзросту, а тады наўрад дачка або сын-падлетак будуць сур’ёзна ўспрымаць матуліна “Толькі глупстваў не нарабі”, гледзячы на малюнак завязанага вузлом цмока, што нібы са здзекам “выпаўзае” з-пад рукава кашулі.
...Наш знешні выгляд – адлюстраванне павагі да самога сябе: у добрага гаспадара не можа быць занядбалай хаты...
...Наш знешні выгляд – адлюстраванне павагі да самога сябе: у добрага гаспадара не можа быць занядбалай хаты...
Крыніца: Grodnensis.by
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 319 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.