ГРОДНА
Панядзелак,
21 красавіка 2025 года |
У Смаргоні асвечана капліца ў гонар бласлаўлёнага Яна Паўла II
Х
валюючую падзею перажывалі 15 ліпеня бягучага года католікі Смаргоні, а асабліва вернікі парафіі бл. Яна Паўла II. У нядзелю ў гонар ушанаванага Папы-паляка тут была асвечана новая прыгожая капліца, якая паўстала менш чым за восем месяцаў ад асвячэння пляцоўкі пад будову парафіяльнага касцёла. Урачыстасць асвячэння ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел святары са Смаргоні і дэканата, прадстаўнікі мясцовай раённай улады, шматлікія вернікі. З гаміліяй да прысутных звярнуўся кс. Юрый Марціновіч, які разважаў аб значэнні святыні для кожнага верніка.
Капліца ў гонар бл. Яна Паўла II была пабудавана намаганнямі пробашча парафіі кс. Дзмітрыя Урбановіча і католікаў Смаргоні. Вялікую падтрымку аказаў кс. Здзіслаў Вэдэр, смаргонскі дзекан, а таксама некаторыя святары, якія ахвяравалі неабходныя для новай капліцы рэчы. Цяпер новая парафія мае сталае месца малітвы і правядзення літургічных набажэнстваў. †

Св. Імшы ў новай капліцы адбываюцца штодня а гадзінах 8.00 і 19.00, а кожную нядзелю а гадзінах 8.00, 11.00, 13.00, 16.00.
Побач з новай капліцай плануецца будаўніцтва парафіяльнага касцёла.
Побач з новай капліцай плануецца будаўніцтва парафіяльнага касцёла.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 255 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.