ГРОДНА
Чацвер,
30 сакавіка 2023 года |
Вера - наша супольная справа

Аднак мне здаецца, што мы, сучасныя людзі, пачалі падыходзіць да веры, як да прыватнай справы. Усе больш і больш гучаць настойлівыя галасы аб тым, што кожны мае права сам выбіраць, у каго і як верыць. Паступова такія, здавалася б, непарушныя аўтарытэты, як Настаўніцкі Інстытут Касцёла, Рымскі Пантыфік, дыяцэзіяльны біскуп, для многіх перасталі быць голасам, які тлумачыць і вядзе, настаўляе і прамаўляе... †
Нам, прадстаўнікам Гродзенскага Касцёла і жыхарам былой “савецкай прасторы”, добра вядома каштоўнасць эклезіяльнасці, бо менавіта дзякуючы ёй наш Касцёл здолеў вытрываць, захаваць веру, а таксама перадаць яе нашчадкам. Вельмі яскрава ілюструе гэта адзін цікавы факт з нашай беларускай касцёльнай гісторыі.
Напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя на тэрыторыі ўсей Беларусі было толькі 86 легальна існуючых парафій. Дзякуючы таму, што ў Савецкім Саюзе наступіў перыяд гэтак званай “перастройкі”, які характарызаваўся пэўнай свабодай і паслабленнем, паўстала магчымасць аднавіць душпастарскія пляцоўкі. Вялікая заслуга ў гэтым, безумоўна, святароў і іерархіі Касцёла. Аднак архіўныя матэрыялы і іншыя гістарычныя крыніцы кажуць аб вельмі незвычайнай з’яве. Ініцыятарамі аднаўлення парафій і касцёлаў выступалі пераважна не святары (якіх на той момант было не так шмат), а самі вернікі. Вельмі часта на іх быў ускладзены абавязак збіраць дакументы і ездзіць у розныя адміністрацыі. Акрамя таго, неаднойчы вернікі выходзілі з ініцыятывай будовы новых святынь у тых месцах, дзе іх не было або яны былі разбураны. Больш таго, як не дзіўна, але даволі часта вернікі самі шукалі святара для сваёй толькі што адноўленай парафіі! Гэты працэс аднаўлення быў настолькі актыўны, што толькі на тэрыторый нашай Гродзенскай дыяцэзіі на момант яе паўстання існавала ўжо больш за 100 парафій!
Гэтая кароценькая гістарычная рэмарка гаворыць аб многім! У першую чаргу, яна з’яўляецца сведчаннем аб свядомасці тагачасных вернікаў. Нягледзячы на пераслед і гнёт камуністычнай сістэмы, яны захавалі свядомасць адказнасці за свой Касцёл і за яго будучыню. Для іх быў натуральным абавязак клапаціцца, аднаўляць, адбудоўваць сваю святыню ці каплічку!
Сёння мы, пакаленне, якое, па сутнасці, карыстаецца плёнам працы нашых папярэднікаў, павінны быць свядомыя, што існаванне нашых святынь, шматлікіх малітоўных акцый і душпастарскіх ініцыятыў магчыма толькі таму, што некалі хтосьці паклапаціўся аб гэтым, заклаў для гэтага фундамент. Вера ніколі не была і не будзе прыватнай справай, яна заўсёды з’яўляецца справай усей супольнасці і ўсяго Касцёла. Таму нам, сучаснікам, часамі варта задаваць сабе пытанне, што мы зрабілі для таго, каб захаваць скарб нашай веры, каб перадаць яго нашчадкам? Ці дзякуючы нам, сучасным вернікам, наша супольнасць і наш Касцёл мае добрую будучыню?

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 276 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.