ГРОДНА
Серада,
22 мая
2024 года
 

Слова для Жыцця (53)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І

Сённяшняе Евангелле – а мы гаворым пра 10 раздзел Евангелля паводле Лукі – распавядае вядомую прыпавесць пра добрага самараніна. Кім быў гэты чалавек? Ён быў адным з тых, хто ішоў з Ерузалема ў Ерыхон па дарозе праз Юдэйскую пустыню. На пачатку гэтай дарогі нейкі чалавек падвергнуўся нападу бандытаў; яго абрабавалі, збілі і кінулі амаль нежывога. Перад самаранінам прайшлі святар і левіт – дзве асобы, уключаныя у здзяйсненне культу ў святыні Пана. Яны бачылі гэтага беднага чалавека, але прайшлі, не затрымаўшыся. А самаранін, калі ён убачыў чалавека, “злітаваўся” (Лк 10, 33), гаворыць Евангелле. Ён злітаваўся! Ён падышоў да яго і перавязаў раны, паліваючы алеем і віном, і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз у заезд і аплаціў яго прабыванне там. Адным словам, ён паклапаціўся пра яго: гэта прыклад любові да бліжняга. Але чаму Езус выбраў самараніна ў якасці галоўнага героя прыпавесці? Бо юдэі пагарджалі самаранамі з-за розніцы рэлігійных традыцый. Езус жа паказвае, што сэрца самараніна добрае і шчодрае, і што, у адрозненне ад святара і левіта, ён увасабляе волю Бога, Які хоча больш міласэрнасці, а не ахвяры (параўн. Мк 12, 33).
    Бог заўсёды жадае гэтага: каб мы былі міласэрнымі, а не ішлі, асуджаючы ўсіх! Ён жадае міласэрнасці з сэрца, бо Ён сам міласэрны. Ён разумее нашыя пакуты, нашыя цяжкасці, нашыя грахі таксама. Ён дае нам усім міласэрнае сэрца, і гэта тое, што робіць самаранін: прыпадабняецца да Божай міласэрнасці, той міласэрнасці, у якой сам мае патрэбу.
   
    Фрагмент разважанняў “Анёл Панскі”, 14.07.2013, паводле Radio Vaticano

   
    
Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Такім чынам, вера звязана з праўдай і любоўю. Вера і любоў не могуць быць аддзелены адна ад адной, таму што толькі любоў перамагае выпрабаванне часам і становіцца крыніцай пазнання. А калі пазнанне праўды нараджаецца з вернай любові да Бога, то праўда і вера знаходзяцца разам. Праўда, якая адкрывае веру, – гэта праўда, сканцэнтраваная на сустрэчы з увасобленым Хрыстом, які дакранаецца да нас і адорвае нас сваёй перамяняючай нашыя сэрцы ласкай. Такім чынам, Папа адкрывае разважанні аб дыялогу паміж верай і розумам, а таксама аб Божай праўдзе ў сучасным свеце, у якім яна часта ідэнтыфікуецца з абмежаваннем свабоды.

    Фрагмент каментарыя да папскай энцыклікі “Lumen Fidei”, паводле Сatholic.by

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  224

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.