ГРОДНА
Панядзелак,
06 лютага
2023 года
 

Гісторыя абраза Маці Божай Тракельскай

Парафіі і святыні

НАбраз Маці Божай СнежнайАбраз Маці Божай Тракельскайевялікая вёска Тракелi, што ў Радунскім дэканаце, нягледзячы на сваю багатую гісторыю, праславілася, галоўным чынам, дзякуючы на­яўнасцi ў мясцовым касцёле цудатворнага абраза Мацi Божай з Дзіцяткам Езус. Ён налiчвае каля 500 гадоў, а аб гісторыі яго паўстання існуе некалькi розных легенд. У галоўным алтары тра­кельскага касцёла Адве­дзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, заснаваным у 1500 годзе віленскім ваяводам Марцінам Гаштолдам, знаходзіцца абраз рымскай іканаграфіі, які, паводле паданняў, быў намаляваны пад канец ХVI ст. Як сведчыць адна з версій, абраз, прывезены з Вільні ў 1595 г., здаўна славіўся шматлікімі цудамі. Абраз з’яўляецца адной з найбольш майстэрскіх выяваў Маці Божай Снежнай у Беларусі. Невядомы віленскі мастак стварыў незвычайна прыгожы і ўзнёслы абраз Багародзіцы з Дзіцяткам. Па свайму характару ён прыгадвае іншую выяву з 1640 г. аўтарства віленскага мастака фламандскага паходжання Барталамея Пэнса, які знаходзіцца ў галоўным алтары касцёла ў Святой Ліпцы (Польшча). З дасканалым познерэнесансным стылем жывапісу гарманіруе металічная шата з каронамі. У другой палове XVII ст. (верагодна, каля 1664 г.) абраз Маці Божай з Дзіцяткам быў дапоўнены выявай святога Казіміра, які стаіць на каленях і трымае ў далонях ружанец.
У 1994 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч вырашыў надаць святу цудатворнага абраза Маці Божай Тракельскай, якое адзначаецца ў першую нядзелю ліпеня, характар дыяцэзіяльнай урачыстасці. Кожны год у Тракелі прыбываюць пілігрымы з усёй дыяцэзіі. 5 ліпеня 2009 г. у Тракелях адбылася ўрачыстасць каранацыі абраза Маці Божай Тракельскай. Галоўным момантам урачыстасцей была св. Імша пад кіраўніцтвам кардынала Казі­міра Свёнтка, які і здзейсніў акт каранацыі. Ужо на працягу некалькіх гадоў санктуарый у Тракелях носіць тытул Санктуарыя Каралевы нашых сем’яў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  329

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.