ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

XVIІ Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі Езус быў у пэўным месцы і маліўся, і калі перастаў маліцца, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: “Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў”. Ён сказаў ім: “Калі моліцеся, кажыце: «Ойча, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Валадарства Тваё. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння і адпусці нам грахі нашыя, бо і мы адпускаем кожнаму даўжніку нашаму, і не ўводзь нас у спакусу»”. Затым сказаў ім: “Хтосьці з вас, маючы сябра, пойдзе да яго апоўначы і скажа яму: «Дружа, пазыч мне тры боханы, бо сябар мой з дарогі зайшоў да мяне, а ў мяне няма чаго даць яму». А той знутры скажа яму ў адказ: «Не турбуй мяне, дзверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае на ложку са мною. Не магу ўстаць і даць табе». Кажу вам: калі ён не ўстане і не дасць яму з-за таго, што той сябра ягоны, то з-за настойлівасці ягонай устане і дасць яму, колькі патрабуе. I Я вам кажу: прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму адчыняць. Калі ў нейкага з вас, бацькі, сын папросіць рыбы, ці той падасць яму замест рыбы змяю? Або, калі папросіць яйка, дасць яму скарпіёна? Калі ж вы, будучы злымі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто папросіць у Яго”.

Лк 11, 1-13


Пажытак для духа
   Уражвае інтуіцыя вучняў Езуса. Так, яны ведалі, што малітва з’яўляецца фундаментам сапраўднай сувязі з Богам. Постаць чалавека, які моліцца, у кожным узрушвае чулую струну духоўнасці. Можа, таму ў бязбожных сістэмах усе праяўленні малітвы былі забароненыя, а нават і каральныя. Асабліва супольная малітва! Гэта з’яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем яе каштоўнасці. Трэба ўмець жыць малітвай, паглыбляць у яе нашу штодзённасць. Калі гэта магчыма – у супольнасці, як дзеці аднаго Айца!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.