ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

14 ліпеня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды 16-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і надыходзячага Дня імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, радасці і душэўнага супакою. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас сваім бласлаўленнем, моцай і стойкасцю, а таксама пасылае на Вашу дарогу добрых і зычлівых людзей. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастарскай паслугі. Дзякуем Вам за ахвярную працу ў нашым касцёле, а Бацькам – за Сына Святара.
З малітвай і ўдзячнасцю Касцёльны Камітэт, парафіяне, а таксама члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
◊◊◊
Паважаным касяндзам Уладзіміру Гуляю і Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрага плёну на ніве Пана, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай радасць, здароўе і шчасце заўсёды будуць побач, а ўсё, што не ад Пана, знікне.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Людовіку Станішэўскаму ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Вашае жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог няспынна адорвае Вас сваімі ласкамі.
З удзячнасцю і малітвай парафіяне з Гнезна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Лазоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, няспыннай апекі Маці Божай, здароўя, доўгіх гадоў жыцця і добразычлівых людзей побач.
Моладзь з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, апекі Маці Божай на кожны дзень, доўгіх гадоў жыцця. Няхай Ваш святарскі шлях асвятляюць промні Божай міласэрнасці. Дзякуем Вам за адданую службу Богу і людзям, цёплую ўсмешку і чулае сэрца.
З малітвай сям’я Амбражук
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на цудоўным святарскім шляху, дароў Святога Духа для адданай службы Богу і людзям, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці ў штодзённай працы і надзеі ў сэрцы, шмат здароўя і добразычлівых людзей побач. Сто гадоў!
Моладзь з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя шчырыя пажаданні: здароўя, радасці, Божага бласлаўлення на 100 гадоў жыцця, аптымізму, душэўнага супакою, заўсёды добрых і чулых людзей побач. Няхай Святы Дух асвятляе Ваш шлях на працягу ўсіх гадоў душпастарскай працы, а Маці Божае дадае сіл, цярплівасці і стойкасці на выбраным шляху. Няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанай і любімай сястры Эўхарыі за арганізацыю выязду дзяцей у Бельска-Бялую, ксяндзу Антонію Абухоўскаму з фінансавую дапамогу, а таксама тым, хто апекаваўся дзецьмі: Рожыц Ганнай, Касян Марыяй, Лісоўскай Марынай, Разумневіч Ірынай і Веранікай сардэчна дзякуем. Жадаем шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, сілы і стойкасці ў выкананні нялёгкай паслугі, а таксама апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця і шмат Божых ласкаў. Няхай добры Бог заўсёды Вамі апекуецца, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач.
Бацькі і дзеці з пар. Сапоцкін
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды Імянін перасылаем мноства гарачых пажаданняў. Жадаем Вам кожны дзень нанова захапляцца жыццём, непаўторным і адзіным, любоўю, паўсюднай і цярплівай, сяброўствам, незнішчальным і ціхім, а таксама ўсміхацца сабе і свету. Жывіце так, каб кожны чарговы дзень быў непаўторным і выключным, напаўняйце кожную хвіліну так, каб пазней успамінаць яе з радасцю, чэрпайце энергію з бясконцай крыніцы, якой з’яўляецца Сэрца Езуса, з сонца, кропель дажджу і ўсмешак іншых. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Вашым сябрам, а Марыя няхай прыціскае Вас да свайго сэрца. З хрысціянскім прывітаннем і надзеяй на святарскае бласлаўленне
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Будзьце святаром паводле Сэрца Езуса. Будзьце мудрым і святым. За тое, што Вы абвяшчаеце людзям Божую навуку, няхай Хрыстос з любоўю прыгарне Вас да свайго Сэрца, а мы падтрымаем праз малітву Вашыя рукі. Няхай Вашае жыццё будзе згоднае з думкамі і пачуццямі Няйсвяцейшага Сэрца Езуса, а аб астатнім Ён сам паклапоціцца.
З дарам малітвы ўдзячныя за ўсё парафіяне з Росі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.