ГРОДНА
Пятніца,
31 сакавіка 2023 года |
Ці можа самагубца разлічваць на збаўленне?

Даследаванні ў галіне псіхалогіі выявілі, што большасць самагубцаў у момант гэтага дзеяння не ўсведамляюць, што робяць, знаходзяцца ў вялікай пачуццёвай дэпрэсіі і ў такім стане не могуць адказваць за ўчыненае. Здаровы чалавек заўсёды будзе “захоўваць” сваё жыццё. Самагубцам лічыцца псіхічна хворы чалавек, які ў дадзены момант не справіўся са сваімі пачуццямі, страхамі, якія ўзялі верх над ім і кіравалі ім. †
Як гэта зразумець? Уваходзім у жыццё канкрэтнага чалавека, канкрэтнага самагубцы. Ён учыніў смяротны грэх. У той жа час, верагодна, ён не ведаў, што робіць. Такім чынам, няма ніводнай умовы, згодна з якой грэх лічыцца смяротным. У такім выпадку справа аб яго збаўленні або праклёне не з’яўляецца пэўнай. Можна нават сказаць, што чалавек мае шанец на збаўленне.
Гэта навука Касцёла. Але лепш нашыя душы ведае Бог, ведае нашыя грахі, учыненыя свядома ці несвядома. Ён ведае, чаму хтосьці вырашыўся на самагубства.
Не чалавек, але Бог можа асудзіць чалавека, аднак мы можам маліцца за душы памерлых, нават самагубцаў, каб Бог адарыў іх ласкай збаўлення.
Гэта навука Касцёла. Але лепш нашыя душы ведае Бог, ведае нашыя грахі, учыненыя свядома ці несвядома. Ён ведае, чаму хтосьці вырашыўся на самагубства.
Не чалавек, але Бог можа асудзіць чалавека, аднак мы можам маліцца за душы памерлых, нават самагубцаў, каб Бог адарыў іх ласкай збаўлення.
Кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS, парафія Святога Духа, г. Віцебск
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 276 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.