ГРОДНА
Чацвер,
23 сакавіка 2023 года |
Пілігрымкі

адбудзецца 2-5 жніўня
Маршрут пілігрымкі да санктуарыя Пана Езуса Журботнага наступны: Гродна – Квасоўка – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось, што складае прыкладна 75 км. Арганізацыйная сустрэча ўсіх пілігрымаў адбудзецца 31 ліпеня 2013 года а 20-й гадзіне ў касцёле парафіі Гродна-Паўднёвы. Распачнецца пілігрымка 2 жніўня а 7-й гадзіне раніцы супольнай св. Імшой у парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна-Паўднёвы), пасля якой вернікі вырушаць у дарогу. Ужо па вяртанні, ў Гродне, 5 жніўня ў касцёле парафіі Гродна-Паўднёвы адбудзецца вечар супольнай малітвы і вячэры для ўдзельнікаў сёлетняй пілігрымкі. Распачнецца вечар св. Імшой падзякі ў 19.00.
Запісацца на пілігрымку можна ў парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна-Паўднёвы) або па тэлефонах: 8029 78 40 572, 8044 46 06 140 – кс. Юрый Марціновіч; 8033 68 62 116, 8029 13 72 754 – Iaланта. †
Гродна – Навагрудак
З 25 па 31 ліпеня сёстры назарэтанкі запрашаюць прыняць удзел у IV Пешай пілігрымцы ў Навагрудак, якая будзе выходзіць з Гродна а 10-й гадзіне раніцы. Пілігрымка прымеркавана да 70-й гадавіны мучаніцкай смерці бл. сястры Стэлы і 10-ці яе паплечніц. На завяршэнне пілігрымкі, 31 ліпеня а 18-й гадзіне на месцы расстрэлу сясцёр будзе адпраўлена Эўхарыстыя, пасля якой адбудзецца малітоўнае чуванне ў касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку. 1 жніўня ў 10 гадзін будзе цэлебравацца ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліць Яго Эксцэленцыя кс. бп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі.
За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па тэл.:
+375 33 620 30 60 (с. Міхаліна); +375 29 866 42 39(с. Мірыям).

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 284 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.