ГРОДНА
Чацвер,
23 сакавіка 2023 года |
Голас, які змяняе ўсё жыццё

Заўсёды, калі пачынаецца гаворка аб пакліканні, многія адразу думаюць, што гэтыя словы адносяцца толькі да святарства. Але ў рэчаіснасці не толькі святар мае пакліканне. Кожны чалавек у сваім жыцці атрымлівае пакліканне. І толькі ад яго самога залежыць тое, ці стараецца ён яго распазнаць і, распазнаўшы, пайсці за ім.
Пакліканне кожнага чалавека з’яўляецца асабістай гісторыяй яго жыцця. Таму што толькі той, хто адчуў і знайшоў сваё пакліканне, можа адказаць, чаму ў яго жыцці сталася менавіта так і чаму ён выбраў такі шлях. Аднак пакліканне да святарства, нягледзячы на тое, што аб ім ужо шмат гаварылі і пісалі, надалей застаецца таямніцай. Але па парадку.
Аднойчы ў Вроцлаве я меў магчымасць пабываць у кляштары кларэтынаў (супольнасць місіянераў, якую заснаваў св. Антоні Марыя Кларэт 16 ліпеня 1849 г., а зацвердзіў папа Пій IХ 22 снежня 1865 г.). Там я спаткаў звычайнага клерыка з гэтай супольнасці, але незвычайнай мне падалася гісторыя яго жыцця, якую ён распавёў. І сапраўды, гэта было чарговым доказам таго, што праўда аб святарскім пакліканні не з’яўляеца адзіным аргументам і адказам на пытанне, чаму нехта стаў святаром. Бог глядзіць на жыццё чалавека па-іншаму і мае для кожнага прыгожы план, які запрашае нас рэалізаваць. І толькі ад нас залежыць, што мы зробім з гэтым запрашэннем. †

Сёння я ўжо не памятаю імя гэтага клерыка, магчыма, ён ужо стаў святаром. Праз некалькі гадоў пасля школы ён вырашыў паехаць на працу ў Германію. Вярнуўшыся адкуль, заснаваў сваю фірму, дзе пастаянна працавала каля 80 чалавек. Як кіраўнік гэтай фірмы, ён мог дазволіць сабе ўсё, чаго хацеў: адпачынак за мяжой, новы аўтамабіль добрай маркі. Але ў пэўны момант ён зразумеў, што ўсё гэта не прыносіць яму радасці ў жыцці. Ён пакінуў гэта ўсё і вырашыў стаць святаром у супольнасці кларэтынаў. Напэўна, некаторыя скажуць, што ён хворы, бо аб такім жыцці, якое ён меў, некаторыя нават не мараць, а ён у адзін момант ад усяго гэтага адмовіўся. Аднак, не гэта з’яўляецца самым галоўным у гэтай гісторыі, а тое, наколькі моцны голас Божага паклікання, што чалавек пачынае разумець – гэта яго шлях, дзе ён зможа сябе знайсці і рэалізаваць сваё жыццё. Праўда аб пакліканні да Божай службы надалей застаецца таямніцай, аб якой можна гаварыць, але так да канца і не зразумець.
Сёння вельмі часта прыгадваецца тое, што ў многіх месцах на нашай планеце не хапае святароў, многія людзі не маюць пастаяннага кантакту з духоўнымі асобамі, таму што ў іх няма такой магчымасці. Аднак, што з’яўляецца прычынай такога становішча?
Аднойчы кардынал Оскар Андрэс Радрыгез Марадзіага, мітрапаліт Тэгуцігальпы ў Гандурасе, калі яго запыталі аб уласным пакліканні, адказаў, што некалі, падчас рэкалекцый, калі ён яшчэ быў вучнем школы, пачуў ад рэкалекцыяніста словы, якія многае змянілі ў яго жыцці. Рэкалекцыяніст сказаў, што калі нехта адчувае, што Бог яго кліча, то няхай не будзе баязліўцам і не гаворыць “не”. Кардынал падумаў сам сабе, што не з’яўляецца баязліўцам і не можа сказаць “не” Езусу. І такім чынам яго жыццёвыя планы змяніліся.
З упэўненасцю можна сказаць, што сёння многія юнакі таксама чулі альбо чуюць гэты голас паклікання, але баяцца яго прыняць. Прычынай гэтага вельмі часта бывае тое, што яны баяцца ў нечым сабе адмовіць, таму што сёння чалавек прызвычайваецца ні ў чым сабе не адмаўляць, а разам з гэтым яны не маюць смеласці прыняць гэтае запрашэнне ад Езуса. І ў выніку яны адказваюць “не”. Напэўна, цяжка ў адзін момант узяць і адмовіцца ад усіх сваіх жыццёвых планаў і жаданняў, але калі па-сапраўднаму задумацца, то, можа, гэта і ёсць маё месца ў жыцці, можа, тут я сапраўды змагу рэалізаваць усе свае дары і здольнасці, якія я атрымаў ад Бога.
Трэба згадзіцца, што кожны з нас з’яўляецца свабодным чалавекам і мае права выбара, а Бог заўсёды гэты выбар прымае. Але не трэба баяцца паспрабаваць і пайсці за гэтым голасам, бо можа здарыцца, што, ступіўшы на гэтую дарогу, чалавек не захоча вяртацца да жыцця, якім ён жыў дагэтуль.
Ці трэба сёння далей маліцца аб новых пакліканнях да святарства? Можа, пакуль што хопіць святароў? І ці варта пайсці за голасам святарскага паклікання? Аб гэтым я некалі на казанні запытаў дзяцей, якія адказалі, што святары патрэбныя, каб дапамагаць людзям на шляху да Бога. Бо калі іх не будзе, як адказвалі дзеці, нам будзе цяжка.
Святарства – гэта прыгожая дарога, а святар – такі самы звычайны чалавек, як іншыя, але з незвычайным жыццём, да якога яго запрасіў Езус. І калі нехта адчувае такое запрашэнне, адчувае таямнічы голас, то няхай паспрабуе адказаць на яго “так”, і няхай не баіцца, што падумаюць іншыя, бо можа быць так, што для некага гэта шлях да сапраўднага шчасця. А быць шчаслівым мае права кожны. І за сваё шчасце трэба змагацца.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 284 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.