ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

XVI Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Прыйшоў Езус ў адну вёску. I жанчына па імені Марта прыняла Яго. У яе была сястра па імені Марыя, якая села каля ног Езуса і слухала Ягоныя словы. Марта ж была занятая многімі паслугамі. Яна, падыйшоўшы, сказала: “Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб дапамагла мне”. Пан жа сказаў ёй у адказ: “Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а патрэбна толькі адно. Марыя ж выбрала найлепшую частку, якая не адымецца ў яе”.

Лк 10, 38-42


Евангелле
   Святое Пісанне з’яўляецца нашым правадніком. Яно жывое і дзейснае. Жывое, бо заўсёды актуальнае: яно было актуальнае два тысячагоддзі таму, застаецца актуальным і сёння, калі Хрыстос прамаўляе да нас у літургіі. Яно дзейснае, але настолькі, каколькі кожны з нас адкрыецца на яго і захоча прыняць яго адкрытым сэрцам. Літургія слова заклікае нас да гасціннасці. У першым чытанні мы пачулі, як Абрагам прыняў таямнічых вандроўнікаў, не здагадваючыся, што прымае самога Бога. Гэтая гасціннасць стане для яго крыніцай найбольшага бласлаўлення: ён атрымае жадаемага сына. Дзякуючы Марце з Евангелля рыса гасціннасці назаўсёды ўпісалася ў лік дабрадзейнасцей вучняў Хрыста.
    Гасціннасць з’яўляецца не толькі евангельскай, але і агульначалавечай цнотай. У свеце старажытных грэкаў зламанне “святога права гасціннасці” вяло за сабой сур’ёзныя вынікі, з Божай карай уключна. Гэтае правіла даказваецца і ў натуральным праве: сам Бог, ствараючы свет, даў у ім прытулак чалавечаму роду. І Ён сам – у сваім Сыне Езусе Хрысце – стаў госцем у людскім свеце. Разважлівая гасціннасць павінна стаць дабрадзейнасцю кожнага чалавека, а асабліва хрысціяніна. Адкрываючыся на іншага, мы самі можам атрымаць нечаканыя дары.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.