ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

XV Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Адзін кніжнік устаў і, выпрабоўваючы Езуса, сказаў: “Настаўнік, што мне рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?” Езус адказаў яму: “У Законе што напісана? Як чытаеш?” Той сказаў у адказ: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім розумам тваім; і бліжняга свайго, як самога сябе”. Езус сказаў яму: “Слушна ты адказаў. Так рабі і будзеш жыць”. Але той, жадаючы апраўдацца, сказаў Езусу: “А хто мой бліжні?” Адказваючы на гэта, Езус сказаў: “Адзін чалавек ішоў з Ерузалема ў Ерыхон і трапіў у рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, паранілі яго і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога. Выпадкова нейкі святар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт, будучы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А нейкі самаранін, праязджаючы, знайшоў яго і, убачыўшы, злітаваўся. Падышоў, перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном. Пасадзіў яго на сваю жывёлу, прывёз у заезд і паклапаціўся пра яго. А на другі дзень, ад’язджаючы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: «Паклапаціся пра яго. I як патраціш больш, я аддам табе, калі вярнуся». Хто з гэтых трох, на тваю думку, быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойніка?” Ён сказаў: “Той, хто паступіў з ім міласэрна”. Тады Езус сказаў яму: “Ідзі і ты рабі таксама”.

Лк 10, 25-37


Лякарства ад зла
   Такое простае: “Ідзі і ты рабі таксама”. І такое складанае... Нават, калі не ўлічваць усеагульную адсутнасць зацікаўленасці, непрыязь да чужой бяды. Адносна дапамогі бліжняму нараджаецца шмат пытанняў: ці варта дапамагчы, ці не згублю я занадта шмат, а, можа, я больш нашкоджу, чым дапамагу? Урэшце, у правільных у іншай сітуацыі пытаннях знікае асоба бліжняга. А часам не трэба аж так шмат, не абавязкова патрэбны грошы, клапатлівая спагада ў чужых цяжкасцях. Дастаткова звычайнай зацікаўленасці бліжнім, добразычлівага позірку і ўсмешкі. Свет становіцца дружалюбным, больш чалавечным. А тады, магчыма, злодзеяў на дарогах будзе менш...

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.