ГРОДНА
Аўторак,
05 лістапада 2024 года |
Жодзішкі
Дэканат Смаргонь
Як замак на беразе Віліі і мястэчка Ашмянскага павета ВКЛ Жодзішкі вядомы з 1511 г. Тагачасныя ўладальнікі мястэчка, Осцікавічы, заснавалі тут касцёл. У 1550 г. ён узгадваецца ўжо як дзеючы ў межах Свірскага дэканата. Напрыканцы XVI ст. па фундацыі наступных уладальнікаў, Кішкаў, у Жодзішках узводзіцца каменны кальвінскі збор у стылі рэнесанс. Па іншых звестках, яго пабудаваў на месцы касцёла Крыштаф Комар у 1612 г. Сын Крыштафа, Геранім Комар, вярнуў род у каталіцкую веру і да 1669 г. пабудаваў новы драўляны касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, пры якім заснаваў парафіяльную школу. Іншыя крыніцы сцвярджаюць, што Крыштаф Комар у 1612 г. пабудаваў касцёл, а Геранім павялічыўшы фундуш, пабудаваў плябанію і школу.
Згодна з візітамі 1654-1700 гг. касцёл ужо тады быў мураваны, меў дзве капліцы ў крылах трансепта – Маці Божай Ларэтанскай і св. Ганны – з адпаведнымі алтарамі і галоўны алтар Найсвяцейшай Тройцы. Пад галоўным алтаром знаходзіўся склеп з трунамі фундатараў і яшчэ два склепы былі зроблены “пад ларэтам”. Побач з касцёлам стаялі гаспадарчыя будынкі, плябанія і шпіталь. †

У другой палове XVII ст. мястэчка пераходзіць у маёмасць Мінькевічаў. Барбара Мінькевіч, з Комараў, падстоліна ашмянская, і яе сын Адам, езуіт і сакратар Літоўскай правінцыі ордэна, у 1708 г. заснавалі ў Жодзішках езуіцкі калегіум у перададзенай ордэну сядзібе. У 1717 г. езуіты ўзвялі тут новы касцёл пад тытулам св. Юды Тадэвуша, у 1745 г. адчынілі музычную школу і бурсу, у 1767 г. – аптэку. З 1756 г. тут пачалі выкладаць філасофію, так мясцовы калегіум перайшоў у ранг вышэйшых навучальных устаноў. Ад калегіума езуіты заснавалі місіі ў Войстаме і Данюшаве. Аднак сваёй галоўнай мэты айцы езуіты так і не дасягнулі – кальвіністы па-ранейшаму заставаліся ў Жодзішках і валодалі зборам.
У 1774 г. кароль Станіслаў Аўгуст даў мястэчку Магдэбургскае права. З 1775 г. Жодзішкі ўвайшлі у склад Расійскай імперыі, атрымалі статус мястэчка Дубатоўскай воласці Свенцянскага павета Віленскай губерні.
Тое, што не зрабілі езуіты, зрабіў час – у 1820-я гг. кальвінскі збор нарэшце быў перададзены католікам і прыстасаваны пад касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, а былы драўляны парафіяльны касцёл быў разабраны, сёння на гэтым месцы знаходзіцца клуб. У 1809 г. намаганнямі графіні Ласкарыс, народжанай Забелла (магчыма гэта яна прывезла сюды рэліквіі св. Тэадора, паколькі яе мужам быў граф Тэадор Ласкарыс), касцёл быў пераарыентаваны галоўным уваходам да мястэчка і падоўжаны ў тым жа напрамку. Такім чынам, цяпер вежа апынулася над алтаром і да прэсбітэрыя дабудавалі сакрыстыю.
Рэпрэсіі пасля паўстання 1863 г. закранулі жодзішскую парафію не так моцна, як іншыя – з касцёла толькі канфіскавалі шэраг абразоў. У 1886 г. намаганнямі кс. Урублеўскага касцёльная тэрыторыя была абнесена высокай мураванай агароджай з трохпралётнай брамай і капліцамі. У 1902 г. (па іншых звестках – у 1904 г.) кс. Эдвард Дзібел разам з парафіянамі прыбудавалі да касцёла ў выглядзе трансепта бакавыя капліцы: злева –Узвышэння Святога Крыжа (св. Пятра) з умураванымі ў сцяну пры ўваходзе рэліквіямі св. Тэадора, пра што сведчыць надпіс на закладной пліце, справа – Езуса Міласэрнага (Учынкаў Міласэрнасці) з адпаведнымі алтарамі. Над уваходам зроблены хоры на дзвюх калонах, дзе ўсталяваны арган.
У гады Першай сусветнай вайны будынак касцёла быў моцна пашкоджаны – германскія войскі разбурылі вежу, а ў храме зрабілі шпіталь, а потым шавецкую фабрыку.
У 1921-1939 гг. Жодзішкі – мястэчка ў Вілейскім павеце Віленскага ваяводства II Рэчы Паспалітай, цэнтр аднайменнай гміны. Троіцкі касцёл быў рэстаўрыраваны (на ўспамін аб пашкоджаннях часоў вайны над акном сакрыстыі былі ўмураваны часткі шрапнельных снарадаў). У 1929 г. да парафіі далучылася капліца на Мар’яцкім Кургане ў Дубцы. У тыя гады ў парафіі было больш за 4100 вернікаў. У 1937 г., па просьбе тагачаснага пробашча кс. Рамуальда Дроніча, мастак Пётра Сергіевіч размаляваў скляпенні касцёльных капліц. У капліцы св. Пятра паказана казанне Апостала, укрыжаванне Пятра, уручэнне ключоў і выцягванне сецяў з рыбай; тут жа мастак пакінуў і сваю манаграму “P.S.1937”. У капліцы Учынкаў Міласэрнасці таксама прадстаўлены 4 сцэны па краях скляпення: напаіць прагнучага, наведаць хворага, прыняць падарожнага, накарміць галоднага. У гэтых фрэсках мастак увекавечыў вобразы мясцовых парафіян (яшчэ да сённяшняга дня жыхары называюць тых, хто намаляваны) і нават самаго сябе.
У гады атэізму савецкія ўлады не змаглі зачыніць касцёл. Дзейнічае ён і сёння, мае статус помніка архітэктуры.
На мясцовых могілках у руінным стане захавалася трох’ярусная каплічка-слупок. Калісьці стаялі ў мястэчку яшчэ дзве прыдарожныя капліцы: адна, пры павароце на могілкі, была прысвечана св. Ганне, другая, у цэнтры на скрыжаванні, – св. Яну Непамуцэну. У 1970-я гг. капліцы былі знесены, захавалася толькі фігурка св. Яна, якая цяпер стаіць у касцёле. Прыдарожная каплічка-слупок была калісьці і ў в. Старая Рудня жодзішскай парафіі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 57 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.