ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка
2024 года
 

XIII Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі набліжаліся дні ўзнясення Езуса, Ён цвёрда вырашыў ісці ў Ерузалем і выслаў пасланцоў перад сабою. Пайшоўшы, яны ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб падрыхтаваць Яму побыт. Але там не прынялі Яго, бо Ён накіроўваўся ў Ерузалем. Калі вучні Якуб і Ян убачылі гэта, сказалі: “Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў іх?” Але Ён, павярнуўшыся да іх, забараніў ім. I пайшлі ў іншую вёску. Калі яны былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: “Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў. Езус сказаў яму: “Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя – гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву. А другому сказаў: “Ідзі за Мною”. Той адказаў: “Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць айца майго”. Але Езус сказаў яму: “Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае”. Яшчэ іншы сказаў: “Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі”. Езус жа сказаў яму: “Ніводзін, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Валадарства Божага”.

Лк 9, 51-62


Вера і вольнасць
   “Дазволь мне пахаваць айца майго”, – некаторыя экзэгеты тлумачаць: “дазволь мне захаваць айца, апекавацца ім да смерці”. Наступная ўмова ўжо больш суровая. Але і тут адказ не пакідае сумненняў: у абвяшчэнні Божага Валадарства гаворка ідзе пра справу найважнейшую, неадкладную. Калі хтосьці яе зразумее, то ўсе сілы, усяго сябе ён уключыць у яе здзяйсненне. Рука, прыкладзеная да плуга, павінна падключыць таксама і зрок. Ён павінен быць накіраваны ў будучыню, ахоплены надзеяй. Мінулае ўжо не можа быць кропкай адліку. Крочанне за Езусам і далучэнне да абвяшчэння Яго Валадарства не прадугледжвае ніякіх выключэнняў і ваганняў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  87

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.