ГРОДНА
Субота,
09 лістапада 2024 года |
Парафіяда 2013: конкурсы і спаборніцтвы скончыліся, але свята веры працягваецца
“Будзьце сціплымі ў перамозе, спакойнымі ў паражэнні і настойлівымі ў цяжкасцях” – папа Ян XXIII
У аўторак 18 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у мікрараёне Паўднёвы ў Гродне супольнай малітвай распачалася V Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. У параўнанні з мінулым годам, калі ўдзел у Парафіядзе прыняло 380 чалавек з 27 парафій, у гэтым годзе колькасць павялічылася – прыехала 400 чалавек з 31 парафіі. Многія з іх упершыню ўдзельнічалі ў гэтай падзеі.
Парафіяда традыцыйна распачалася пад кіраўніцтвам кс. б-па Аляксандра Кашкевіча, які ўзначаліў Эўхарыстыю. На пачатку св. Імшы дырэктар Парафіяды кс. Артур Малафей прывітаў гасцей, якія прыбылі на гэтую цудоўную ўрачыстасць з Варшавы. Галоўны каардынатар Парафіяды ў Польшчы падкрэсліў, што гэтая справа, якую распачаў кс. Юзаф Ёнец, прыносіць шмат радасці, развіваецца і дае шчодры плён. Божае слова да ўсіх скіраваў кс. Віталій Дабраловіч, які прыгадаў сабраным аб дэвізе гэтых дзён: “Пане, павяліч нам веру” (Лк 17, 5). Казнадзей звярнуўся да маладых з пытаннем, ці хопіць ім сіл, каб рэалізаваць гэтае Божае заданне ў сваім жыцці. На заканчэнне св. Імшы пераможцы леташняй Парафіяды з парафіі Рось урачыста прынеслі да алтара сцяг Парафіяды і прачыталі малітву ўдзельніка. †
Парафіяда – гэта, перш за ўсё, сустрэча з Богам і бліжнімі. Гэтая сустрэча, паводле задумкі галоўных яе арганізатараў, абапіраецца на аснове трыяды “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Малітва кожны дзень у святыні, дзяленне сваімі артыстычнымі і фізічнымі здольнасцямі – усё гэта чакала маладых удзельнікаў на працягу некалькіх дзён побыту ў Гродне.
Дзень II – Тэатр
Пасля супольнай св. Імшы ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы ў Гродне, якую ўзначаліў а. Дзмітрый Лабкоў, удзельнікі Парафіяды прынялі ўдзел у розных конкурсах. А іх выбар у гэты дзень быў вельмі багаты: конкурс ведання Святога Пісання і гісторыі Касцёла, тэатральныя пастаноўкі і музычныя конкурсы – кожны мог падзяліцца сваім талентам. Адным з найбольш відовішчных конкурсаў быў паказ малых тэатральных форм. Дзеці падрыхтавалі дастаткова складаныя і глыбокія тэмы. У гэтым годзе журы заўважыла больш тэатралізацыі і больш творчага падыходу ад удзельнікаў. А дзеці стараліся – розны рэквізіт, музычныя інструменты, касцюмы і дэкарацыі. Музычныя конкурсы “Sacro song” (конкурс рэлігійнай песні) і “Музыка маім жыццём” сабралі вялікую колькасць удзельнікаў. Як і ў мінулым годзе, пераважную большасць, асабліва ў другім конкурсе, складалі дзяўчаты, якія спявалі сола, дуэтам ці трыа. Хлопцы ўдзельнічалі літаральна ў некалькіх конкурсах. Большую магчымасць праявіць сябе ўдзельнікі Парафіяды мелі, безумоўна, падчас конкурса “Музыка маім жыццём”. Дзень скончыўся марыйнай малітвай.
Дзень III – Стадыён
Трэці дзень Парафіяды яднаў у сабе і духоўнае, і фізічнае. У гэты дзень пасля св. Імшы ў касцёле ў мікрараёне Паўднёвы маладыя людзі прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах на цэнтральным стадыёне горада. Яны ўрачыста перайшлі на галоўны стадыён, несучы высока над галавой таблічкі з надпісам сваіх мясцовасцей і парафій. Пасля малітвы і гімна ўдзельнікі Парафіяды накіраваліся ў вызначаныя месцы, дзе праходзілі спартыўныя спаборніцтвы. Дзеці і моладзь паказвалі свае здольнасці ў розных спартыўных дысцыплінах: футболе, скачках у даўжыню, бадмінтоне, настольным тэнісе, кіданні мяча, шашках, бегу і валейболе. А тыя, хто не прымаў удзел у спаборніцтвах, маглі паразважаць над Божым словам і падзяліцца сваімі духоўнымі перажываннямі ў асобных групах – для іх былі праведзены катэхезы на тэму “Вера як прыгода”. Гэты цяжкі спартыўны дзень скончыўся прыемным адпачынкам, на якім са сваім канцэртам выступіў музычны гурт “Май” з Квасоўкі.
Дзень IV – Урачыстае заканчэнне і ўзнагароды
У пятніцу 21 чэрвня ўрачыстай св. Імшой пад кіраўніцтвам кс. б-па Аляксандра Кашкевіча ўрачыста скончылася V Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Маладыя людзі яшчэ раз сустрэліся на супольнай эўхарыстычнай малітве ў парафіяльнай святыні ў Паўднёвым, падчас якой з гаміліяй да сабраных звярнуўся кс. Раман Катлімоўскі. Казнадзей хацеў заахвоціць дзяцей да таго, каб кожны з іх разам з Езусам адчуваў сябе шчаслівым, бо менавіта гэтага хоча Езус для кожнага з нас. Кс. Раман прыгадаў сабраным, што няма канікул ад Бога, што нельга любіць інтэрнэт, камп’ютар ці веласіпед больш за Нябеснага Айца. У гэты дзень моладзь дзякавала Богу за той цудоўны час, у якім кожны ўзбагаціўся фізічна і духоўна.
На заканчэнне Парафіяды кс. бп Аляксандр Кашкевіч падзякаваў арганізатарам і ўсім удзельнікам, а таксама запрасіў усіх у Тракелі. Пасля супольнай св. Імшы ўдзельнікі Парафіяды атрымалі ўзнагароды. Так, як і ў мінулым годзе, найбольш узнагарод заваявалі дзеці і моладзь з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі. На другім месцы аказалася парафія св. Яна Хрысціцеля з Васілішкаў, а на трэцім – парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля з Гродна-Дзевятоўкі. Парафіі-ўдзельніцы атрымалі ўзнагароды і ў паасобных частках Парафіяды: у частцы “Святыня” – парафія Адамавічы, у частцы “Тэатр” – парафія Рось, а ў частцы “Стадыён” – парафія Гродна-Аўгустовак.
Арганізатары ўдзячныя ўсім людзям добрай волі, ахвяравальнікам, тым, хто духоўна і фінансава дапамог у арганізацыі гэтай цудоўнай справы ў нашай дыяцэзіі. Юбілейная V Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ўжо засталася ў гісторыі Касцёла на Гродзеншчыне, а ўсе яе ўдзельнікі разам з галоўным арганізатарам кс. Артурам Малафеем ужо чакаюць наступнай Парафіяды. Многія ўдзельнікі гродзенскай Парафіяды прымуць удзел у XXV юбілейнай Парафіядзе ў Варшаве ў другой палове ліпеня.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 53 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.