ГРОДНА
Серада,
11 снежня 2024 года |
Адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі з арцыбіскупам Клаўдыа Гуджэроці
4 чэрвеня ў Мінску адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Апостальскім Нунцыем у нашай краіне арцыбіскупам Клаўдыа Гуджэроці.
«Я проста абавязаны падзякаваць за добрыя адносіны да Беларусі, я ўдзячны Каталіцкаму Касцёлу, Ватыкану за тую падтрымку, якую вы аказваеце нам на міжнароднай арэне, перш за ўсё ў арганізацыі наладжвання адносінаў з Еўрапейскім саюзам», — сказаў Прэзідэнт іерарху падчас сустрэчы.
Звяртаючыся да арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроці, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Мы ніколі не сустракалі такога разумення і падтрымкі ад паслоў Ватыкана, як ад Вас». †

Прэзідэнт, чые словы прыводзіць агенцтва «Интерфакс-Запад», запэўніў, што «ўсё магчымае для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі мы зробім, і, можа быць, нават немагчымае», дадаўшы: «Думаю, няма тых пытанняў, якія мы не зможам вырашыць, таму што гэта самая вялікая канфесія ў Беларусі, другая па колькасці».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што “каталіцкі Касцёл вядзе вельмі правільную палітыку, адыгрывае вядучую ролю ў працы з насельніцтвам”.
“Я ведаю, што многія кіраўнікі Ватыкана прытрымліваюцца Вашай пазіцыі, некаторыя з іх жадаюць наведаць Беларусь. Будзеце ў Ватыкане, перадайце ім, што мы заўсёды з вялікім задавальненнем гатовы іх прыняць тут”, – сказаў Прэзідэнт.
Таксама кіраўнік дзяржавы папрасіў Апостальскага нунцыя перадаць папу Францішку “самыя добрыя пажаданні ад імя не толькі беларусаў-католікаў, але і беларусаў увогуле”. “Нам імпануе яго пазіцыя, якую мы ведаем і па СМІ, і ад Вас. Гэта вельмі цікавы чалавек”, – дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт папрасіў арцыбіскупа перадаць добрыя пажаданні і Бенедыкту XVI. “Гэта вельмі добры чалавек, у нас склаліся вельмі добрыя асабістыя адносіны. Перадайце яму ад мяне самыя добрыя пажаданні. Самае галоўнае – здароўя і доўгіх гадоў жыцця”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.
У сваю чаргу Апостальскі нунцый падкрэсліў, што для яго з’яўляецца “вялікім гонарам знаходзіцца, працаваць у гэтай краіне – у краіне, якая заслугоўвае пазітыўных адносін, і якая павінна атрымаць гэтыя адносіны”.
Арцыбіскуп таксама адзначыў, што чакаемы візіт у Беларусь кардынала Жана Луі Тарана, “самага ўплывовага дыпламата Ватыкана”, які прыбудзе на юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе, – гэта “ясны знак і сведчанне той увагі, якую ўдзяляе Ватыкан развіццю адносін з Беларуссю”. “І тое, што ў Беларусь Ватыкан накіроўвае сваіх прадстаўнікоў з розных краін, падкрэслівае яго душэўныя адносіны да Беларусі”, – дадаў іерарх.
Нядаўна, 30 мая, у ходзе афіцыйнага візіту ў Гродна Апостальскі нунцый сустрэўся са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Сямёнам Шапірам. А 1 красавіка Прэзідэнт Беларусі наведаў архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Прэзідэнт азнаёміўся са святочным убранствам святыні, агледзеў стэнд з фотаздымкамі будоўлі чатырох новых касцёлаў і сустрэўся з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Кіраўнік дзяржавы выказаў віншаванні Мітрапаліту і святарам з нагоды велікодных свят, а таксама звярнуў увагу на важную ролю Касцёла, якую той адыгрывае ў беларускім грамадстве.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 21 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.