ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

2 чэрвеня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя цёплыя пажаданні: шчодрых дароў Святога Духа, сіл у пераадольванні штодзённых цяжкасцей, нязгаснай надзеі, моцнай веры, радасці і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Вернікі з в. Скярсі і Зенюкі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Ян Рэйшаль! З нагоды Вашага 55-годдзя няхай міласэрны Бог праз нашыя малітвы ўзнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю, а таксама нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас цеплынёй свайго сэрца, ласкавасцю і дабрынёй. Няхай Святы Дух асвячае дарогу, па якой мы разам з Вамі ідзём, узносячы малітвы, веру, надзею і любоў да Бога. Мы ганарымся Вамі. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць і цярплівасць да нас. Жадаем шчасця і самых радасных хвілін у гэты цудоўны дзень.
З удзячнасцю вернікі з каплічкі Ліпічна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды 12-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей здзейсняцца ўсе планы і намеры. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна па-мацярынску Вамі апекуецца. Няхай Вам добра будзе з намі І будзе шмат шчаслівых дзён. Хай Сэрца Пана бласлаўляе Ваш кожны момант і жыццё.
Удзячная моладзь з пар. Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
◊◊◊
Паважанаму айцу Антонію Пажэцкаму з нагоды Імянін перасылаем букет пажаданняў: усіх Божых ласкаў, апекі Маці Божай і св. Заступніка, радасці, душэўнага супакою, добразычлівых людзей побач і стойкасці на дарозе Хрыстовага святарства.
Францішканскі ордэн свецкіх і францішканская моладзь
◊◊◊
Паважанаму айцу Каралю Бараноўскаму з нагоды першай гадавіны святарскіх пасвячэнняў складаем сардэчныя пажаданні: сіл, стойкасці, дароў Святога Духа, радасці і задавальнення ад кожнага дня, усіх Божых ласкаў і апекі Маці Божай і св. Францішка.
III Ордэн свецкіх св. Францішка і францішканская моладзь
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Антонію Філіпчыку і Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: дароў Святога Духа, сілы ў абвяшчэнні Добрай Навіны, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама здароўя, радасці, аптымізму, шчырых і сумленных людзей побач.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Чэславу Паўлюкевічу і Андрэю Радзевічу з нагоды 15-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў хочам скласці сардэчныя пажаданні. Няхай Божая міласэрнасць, якая выпраменьвае любоў і давер, заўсёды спадарожнічае Вам у душпастарскай паслузе. Жадаем усіх дароў Святога Духа, каб усмешка заўсёды была на Вашых тварах, Божай радасці, якая б спадарожнічала Вам кожны дзень святарскай паслугі, шмат зычлівых людскіх сэрцаў, гатовых прыйсці на дапамогу ў абвяшчэнні Добрай Навіны, шмат сіл у пераадольванні чалавечых слабасцей і жыццёвых перашкод, мноства Божых ласкаў і апекі Маці Божай. Няхай Святы Дух не пакідае Вашых сэрцаў, а Боскі Збаўца вядзе па прыгожай, хоць і нялёгкай дарозе паклікання. Жадаем Вам, каб, па прыкладзе Хрыста, Вы былі добрымі пастырамі і дасягнулі святасці.
З хрысціянскім прывітаннем парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Генрыку Яблоньскаму з нагоды 26-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні шчодрых ласкаў ад Езуса Хрыста, апекі Яго Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, моцнага здароўя і душэўнага супакою на доўгія гады жыцця, шмат сіл і запалу ў абвяшчэнні Божага слова, веры, надзеі і любові. Мы памятаем пра Вас у малітве і жадаем стойкасці на нялёгкай дарозе святарства.
Моладзь з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму айцу доктару Андрэю Шчупалу з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцы Святога Духа, усіх Божых ласкаў на далейшыя гады святарскай паслугі, шмат здароўя, здзяйснення ўсіх планаў і намераў, а таксама шчырых і добрых людзей навокал. Вялікі дзякуй за Вашу адданую працу. Шчасці Божа.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаным айцам: Віталію Слуку, Аляксандру Махначу і пробашчу Вітольду Пятэльчыцу ад усяго сэрца дзякую за падрыхтоўку маіх дачок Надзеі і Анастасіі да сакрамантаў Першай св. Камуніі і канфірмацыі, а таксама жадаю душэўнага супакою, Божага бласлаўлення ва ўсіх справах, моцнага здароўя, радасці і добразычлівых людзей побач. Аддзяч Вам, Божа!
З павагай Санько Марыя са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаю шчасця, радасці і душэўнага супакою. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас добрым здароўем, бласлаўленнем, моцай і стойкасцю, а таксама пасылае на Ваш шлях добрых і зычлівых людзей. Жадаю шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастарскай паслугі.
З малітвай Галіна
◊◊◊
Паважанаму айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай любячыя рукі Езуса ў цішыні ахінуць Вашае жыццё. Няхай Хрыстовае сэрца пачуе і выслухае кожны шэпт Вашай малітвы і асвеціць кожны момант Вашага жыцця. Жадаем усіх ласкаў і апекі міласэрнай Маці ў здароўі, радасці і вернасці.
Удзячныя вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, радасці, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, сілы, стойкасці ў святарскім пакліканні, а таксама шмат прыгожых і бласлаўлёных хвілін на дарозе жыцця. Шчасці Божа.
Парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Шаноўнаму кс. Юрыю Ёдзіку з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў дасылаем сардэчныя віншаванні і жадаем, каб Святы Дух шчодра і няспынна напаўняў Вас сваімі дарамі. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе і асвячае Ваш шлях сваім святлом, а Маці Божая Кангрэгацкая любіць Вас неверагоднай любоўю. З малітвай і ўдзячнасцю за адданае служэнне маленькім і дарослым
бацькі першакамунійных дзетак з Катэдры
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды 3-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення на далейшыя гады жыцця і святарскай паслугі, апекі Найсвяцейшай Маці і дароў Святога Духа. Дзякуем за Вашую малітву і мудрыя казанні, за добрае сэрца і зычлівасць.
З малітвай і павагай вернікі з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
◊◊◊
Дарагому сыну ксяндзу Вячаславу Матукевічу, а таксама паважаным ксяндзам Юрыю Жэгарыну і Віталію Сідорку з нагоды 6-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў. Няхай Святы Дух адорвае Вас сваімі дарамі, Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна апекуецца, а добрыя людзі вакол Вас дапамагаюць у служэнні і натхняюць на далейшую плённую душпастарскую працу.
Бацькі кс. Вячаслава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу з нагоды 30-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе, штодзённай радасці і нязгаснага запалу веры. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божай любоўю і міласэрнасцю, а ўсе Вашы планы і намеры здзяйсняюцца з Божай дапамогай.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў, кс. Вячаслаў Матукевіч і кс. Павел Беланос
◊◊◊
Паважаным айцам Андрэю Ядкоўскаму і Валерыю Мазюку ад усяго сэрца дзякуем за праведзеную ў нашай парафіі рэнавацыю святых місій. Няхай Святы Дух няспынна напаўняе Вас сваімі дарамі, любячая Маці Божая ахінае сваёй апекай на нялёгкім шляху, а Пан Бог штодзённа дадае Вам сіл, здароўя і цярплівасці для пашырэння Божага Валадарства на зямлі. Аддзяч Вам, Божа.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважанаму дыякану Паўлу Безляповічу з нагоды дыяканскіх пасвячэнняў перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Шчасці Божа.
Парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды 29-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шмат Божых ласкаў, здароўя, радасці і сілы, апекі Найсвяцейшай Маці і дароў Святога Духа. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за ахвярную працу па аднаўленні нашай святыні, за цёплую ўсмешку і вялікую добразычлівасць.
Ружанцовыя колы, Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яўгену Учкуронісу з нагоды 9-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: душэўнага супакою, моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа, поспехаў у душпастарскай працы, супакою ў сэрцы і добразычлівых людзей на святарскім шляху, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і Анёла-ахоўніка. Няхай добры Бог узнагародзіць і ўзмоцніць Вас у паслузе абвяшчэння Божага слова. Ад усяго сэрца дзякуем за навуку і радасць веры, якой Вы шчодра дзеліцеся з намі.
З павагай і любоўю члены Ружанцовых колаў Маці Божай Вастрабрамскай і Святой Сям’і з Дзярэчына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Раманчуку з нагоды 25-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай Найсвяцейшая Маці ахоўвае Вас у кожным падарожжы і дапамагае ў кожнай патрэбе, а Пан Бог вядзе прамой і прыгожай сцежкай, якая будзе ўгодна Яму, святому Касцёлу і ўсім людзям. Жадаем таксама шчасця, здароўя, радасці і поспехаў ва ўсім.
Парафіяне са Струбніцы, Касцёльная рада, Базыльчык Генрык і Футовіч Фелікса
◊◊◊
Паважанаму айцу Юрыю Саковічу з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем здароўя, сіл і радасці. Няхай Езус, які паклікаў Вас да святарства, заўсёды вядзе прасцейшым шляхам. Дзякуем за апеку, клопат пра касцёл і парафіян. Вось такім пробашчам, вядома, усе мы ганарымся. Жадаем усе разам, каб заўсёды Вы былі з намі і за нас маліліся.
Удзячныя парафіяне з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Веславу Дамброўскаму з нагоды 50-й гадавіны святарства складаем сардэчныя пажаданні. Няхай прамень Божай ласкі гарыць над Вашай галавою, а Святы Дух дапамагае ў працы і ў жыцці. Дзякуем за поўную аддачу на службе Богу і людзям, а таксама за цёплае сэрца, якое штодзённа клапоціцца пра нас. Няхай Бог бласлаўляе Вас на далейшым святарскім шляху. Мы шчаслівыя, што Вы з намі. Здароўя Вам, радасці, надзеі і аптымізму. Шчасці Божа.
З павагай і малітвай парафіяне з Наваельні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Уладзіміру Гуляю з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, апекі Маці Божай на кожны дзень. Няхай Ваш святарскі шлях асвятляюць промні Божай міласэрнасці. Мы дзякуем Вам за службу Богу і людзям, цёплую ўсмешку і чулае сэрца.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды 29-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх высакародных мар, а таксама ўсмешкі і радасці на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі. Няхай усемагутны Бог апекуецца Вамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя спадарожнічае на святарскім шляху.
Сям’я Носаль з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Катлімоўскаму з нагоды 25-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шчодрых дароў Святога Духа, усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама добрага здароўя, поспехаў у штодзённай душпастарскай працы, радасці і добразычлівых людзей навокал. Шчасці Божа.
Сем’і Кшывіцкіх, Скамарошкаў і Скрабоўскіх з Гродна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Антонію Ханько з нагоды 35-годдзя святарскіх пасвячэнняў і Дня імянін ад усяго сэрца жадаем: няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены святлом Святога Духа і Божай любоўю. Няхай усе нягоды заўсёды Вас абыходзяць. Няхай міласэрны Бог шчодра адорвае Вас душэўным супакоем, радасцю і здароўем, а Ваша святарская праца прыносіць шчодры плён.
Удзячныя парафіяне з пабернардынскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Катлімоўскаму з нагоды 25-й гадавіны выканання святарскай паслугі перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень Вашай нялёгкай душпастарскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
З павагай сям’я Пятэльчыц і Алена Пачобут
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя на доўгія гады, шчасця і поспехаў. Няхай Пан Бог дае ўсё найлепшае ў Вашым жыцці, а Маці Божая мае Вас у сваёй апецы.
Вернікі з Навіянкі
◊◊◊
Вернікам з каплічкі Ліпічна ад усяго сэрца дзякуем за складзеныя на карысць газеты “Слова Жыцця” ахвяраванні.
Рэдакцыя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Станіславу Пытэлю ў сувязі са смерцю Мамы перасылаем словы глыбокага спачування спалучаныя з малітвай.
Сем’і Васілеўскіх і Каляндовічаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Станіслаў Пытэль і члены Вашай сям’і, калі нашы шчырыя спачуванні аблегчаць боль і смутак, звязаныя са смерцю Вашай Мамы, прыміце іх
ад парафіян з капліцы Гурнофэль

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.