ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Смяротны грэх і пакаянне

Задай пытанне

Растлумачце, калі ласка: калі чалавек зрабіў смяротны грэх, нават некалькі, а потым пакаяўся, ці зменіцца пасля гэтага ягоны лёс, ці будзе ён несці пакуты пры зямным жыцці, ці ёсць у яго шанец быць уваскрослым?
Адказваючы на гэтае пытанне, хачу растлумачыць сэнс пакарання за грахі. Касцёл адрознівае вечнае пакаранне ад часовага (ККК 1472 і наступныя). Смяротны грэх пазбаўляе чалавека камуніі з Богам і замыкае перад ім уваход у вечнае жыццё. Гэта вечнае пакаранне. Аднак, калі чалавек пакаяўся за грэх і прыняў хрост ці (у выпадку ахрышчанага) прыступіў да споведзі і атрымаў прабачэнне грахоў, то вечнае пакаранне здымаецца, і, праз заслугі Езуса Хрыста, чалавеку адкрываецца Нябеснае Валадарства. Часовае ж пакаранне застаецца. Гэта не штосьці штучнае, дадзенае Богам, але, хутчэй, плён грэшных учынкаў. Гэтая кара выплывае з натуры граху. Напрыклад, хтосьці здрадзіў жонцы. На споведзі гэты грэшнік атрымаў прабачэнне граху, але засталіся вынікі здрады: сямейная рана, крыўда, аслабленая любоў, недавер, жаданне разысціся і г.д. Атрымліваецца, што чалавек, хоць і шкадуе за грэх і атрымаў сакраментальнае прабачэнне, але павінен яшчэ прайсці праз шматлікія цярпенні: альбо на зямлі, альбо пасля смерці (у чыстцы). Сэнс гэтых пакут у тым, каб падрыхтавацца да больш поўнага (на зямлі) і цалкавітага (у небе) прыняцця ахвяраванай любові.
З гэтага вынікае, што кожнае сапраўднае пакаянне вяртае чалавека на шлях Евангелля, а гэта дарога, на якой мы сустракаемся з нашым Збаўцам. Таму нават часовае пакаранне будзе лёгкім для таго, хто ўсе цяжары ўсклаў на плечы Езуса Хрыста і поўнасцю Яму даверыўся. Можа, уваходзіць “праз вузкую браму” часамі і не так проста, але “шырокая брама і прасторная дарога вядуць да згубы, і многія ўваходзяць праз яе. А вузкая брама і вузкая дарога вядуць у жыццё, але нямногія знаходзяць яе” (Мц 7, 13-14). Той жа, хто яе знойдзе, знойдзе і хвалу ўваскрашэння.

Крыніца: catholicnews.by

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.