ГРОДНА
Субота,
09 лістапада 2024 года |
Солы
Дэканат Смаргонь
Касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай быў заснаваны тут у першай палове XVI ст. У 1544 г. ён ужо дзейнічаў як парафія Ашмянскага дэканата. Чарговыя драўляныя святыні на ўласныя сродкі ў мястэчку будавалі: княгіня Алена Радзівіл, жонка віленскага ваяводы (1589 г.); ваявода Ян Кішка і ягоная жонка Хрысціна (1620-21 гг.); кс. Адам Скшэтускі пры дапамозе ашмянскага харунжага Станіслава Пазняка – тагачаснага ўладальніка Солаў – на старым падмураванні, пасля таго, як касцёл спалілі маскоўскія войскі (1699 г.); мясцовыя парафіяне, калі храм знішчылі падчас паўстання (1794 г.).
Апошні драўляны храм быў пабудаваны ў 1839 г. на сродкі кс. Пятра Жылінскага і парафіян. 4 кастрычніка 1853 г. святыню кансэкраваў віленскі біскуп Вацлаў Жылінскі. Гэта быў дзвюхвежавы трохнававы безапсідны вертыкальна ашаляваны касцёл пад двухсхільным гонтавым дахам і з дзвюма сакрыстыямі каля прэсбітэрыя. Святыня была пастаўлена на каменны падмурак і арыентавана алтаром на захад. †

Чацверыковыя трох’ярусныя вежы мелі тэлескапічную структуру, аднак званіца стаяла асобна, у правым вуглу бутавай агароджы. Каменную двух’ярусную пад чатырохсхільным дахам званіцу, у якой знаходзіліся тры званы, пабудаваў кс. Рыловіч. У інтэр’еры касцёла было тры алтары, пры гэтым патранальны алтар Маці Божай Ружанцовай быў бакавым, як і алтар св. Юзафа. У галоўным алтары паміж дзвюх калон быў змешчаны абраз св. Аўгусціна, а над ім усталяваны абраз Укрыжавання. Над уваходам былі зроблены хоры на шасці слупах, дзе стаяў арган на дзевяць галасоў. Пад касцёлам знаходзілася мураваная крыпта, дзе былі пахаваны фундатары святыні. Падчас Першай сусветнай вайны драўляны касцёл спалілі казакі. Тады вернікі дабудавалі малітоўную залу з хорамі да могілкавай капліцы.
Дзеючы і сёння мураваны касцёл у стылі мадэрн парафіяне са сваім пробашчам кс. Уладзіславам Курп-Гарбоўскім пачалі будаваць на ўласныя сродкі ў 1926 г. (аўтар праекта – архітэктар Адам Дубановіч). Вуглавы камень асвяцілі 24 красавіка 1927 г., а 20 верасня 1934 г. святыню пад гістарычным тытулам кансэкраваў віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі. У тыя гады парафія ў Солах налічвала каля 6500 вернікаў, да яе прыпісвалася тады толькі капліца на мясцовых могілках.
Мураваны касцёл мае асіметрычную шматпланавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Яе аснова – аб’ем малітоўнай залы пад двухсхільным дахам з дзвюх’яруснай васьміграннай вежачкай-сігнатуркай па цэнтры і вальмам над сяродкрыжжам, утвораным трансептам, крылы якога паніжаны, як і паўкруглая апсіда з дзвюма сакрыстыямі. Франтоны фасадаў выкананы ў неабарокавых формах, сцены дэкаратыўна ўмацаваны контрфорсамі бутавай муроўкі. Вертыкальная дамінанта касцёла – прыбудаваная да ўсходняга бакавога фасада дзвюх’ярусная вежа-званіца пад фігурным купалам. Галерэя-аркада з заходняга фасада надае будынку выгляд трохнававага. Галоўны ўваход пазначаны паўкруглай крухтай з дзвюхкалонным мадэрнавым порцікам. Інтэр’ер перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, над сяродкрыжжам – сляпым купалам, апсіда конхавая. Над уваходам размешчаны хоры з арганам на дзвюх калонах. Напрыканцы 1930-х гг. святыню ўпрыгожыў фрэскавымі размалёўкамі мастак Пётр Сергіевіч. Асабліва вылучаюцца “Спасланне Святога Духа на Апосталаў” у купале, “Маці Божая са святымі Станіславам і Казімірам” у галоўным алтары і “Анёльскі спеў” над хорамі. Вельмі цікавыя і сюжэты на сценах прэсбітэрыя – “Абарона Чанстаховы” і “Цуд над Віслай”. На жаль, роспіс капліцы св. Францішка (справа пры ўваходзе ў касцёл) не захаваўся. Сёння ў касцёле пяць алтароў: галоўны – Маці Божай Ружанцовай, левы бакавы – Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, правы – Маці Божай Вастрабрамскай, яшчэ два алтары знаходзяцца ў капліцах, зробленых у крылах трансепта – св. Юзафа ў левай і св. Антонія ў правай.
Касцёл дзейнічаў і пры савецкай уладзе (нягледзячы на арышт 12 мая 1949 г. кс. Вацлава Бекіша), а таксама быў аб’яўлены помнікам архітэктуры.
За Соламі, па дарозе на Дайлідкі, у в. Медрыкі захавалася і дзейнічае прыдарожная каплічка-слупок з бутавага каменю, якіх шмат стаіць на дарогах Смаргоншчыны.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 53 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.