ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

X Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус пайшоў у горад, які называўся Наін, і з Ім ішлі многія вучні Ягоныя і вялікі натоўп. Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, выносілі з яе памерлага, адзінага сына ў маці, якая была ўдавою. І шмат людзей з горада ішло разам з ёю. Убачыўшы яе, Пан злітаваўся над ёю і сказаў: “Не плач”. I падышоўшы, дакрануўся да насілак. Тыя, хто нёс, спыніліся. I сказаў: “Хлопча, кажу табе, устань”. Мёртвы сеў і пачаў гаварыць. I Езус аддаў яго маці ягонай. Усіх жа ахапіў страх, і славілі Бога, кажучы: “Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ”.

Лк 7, 11-17


Сюрпрызы, якія нясуць радасць
   Так шмат разоў Пан Езус суцяшаў засмучаных і церпячых. Кожная Яго сустрэча з чалавекам, якога закранула нейкае няшчасце, заканчвалася аздараўленчай ласкай. Сляпыя атрымлівалі зрок, глухія – слых, храмыя пачыналі хадзіць, пракажоныя адыходзілі ачышчанымі. Маці атрымала сына. І калі яна плакала, то ўжо толькі ад неапісальнай радасці.
    Сведкі падзей пад Наінам былі здзіўлены і ўдзячны Пану Богу за знак Яго прысутнасці. Сёння таксама Пан Езус праз свой Касцёл працягвае сваю збаўчую місію. У святых сакрамантах няспынна паўтараецца Хрыстовае: “Не бойцеся!”, Не плач!”, “Супакой вам!”, “Кажу табе, устань”.
    Ці толькі згубленыя ў нашых штодзённых клопатах, прыглушаныя няспынным нараканнем над асабістым лёсам, мы зможам пачуць гэтае далікатнае, але эфектыўнае кліканне Езуса?
    Касцёл жыве ў сваіх членах, у кожным з вучняў Хрыста: усе ахрышчаныя павінны ўсведамляць той бляск з раніцы ўваскрасення, які яны выпраменьваюць. Пан Езус умешваецца ў сітуацыі, на першы погляд безнадзейныя. Як у выпадку, апісаным у Евангеллі, Яго ўмяшанне заўсёды з’яўляецца радасным здзіўленнем. Каб вярнуць радасць чалавеку і пабудзіць яго да ўдзячнасці Пану Богу за веліч Яго дабрыні.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.