ГРОДНА
Субота,
13 ліпеня
2024 года
 

19 мая 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем шмат здароўя, стойкасці ў душпастарскай працы, непахіснай веры, дапамогі Святога Духа ў абвяшчэнні Божага слова, шчодрага плёну на ніве Пана і няспыннай апекі Маці Божай Кангрэгацкай. Будзь святаром па прыкладзе Хрыста.
Любячая сям’я
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды 10-годдзя святарства ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення на далейшыя гады жыцця і святарскай паслугі, апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама шмат здароўя, радасці, рэалізацыі ўсіх планаў і шчодрых дароў Святога Духа.
Любячая мама і ўся сям’я
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Міхалу Васількевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, шмат радасці, шчасця, аптымізму і цудоўнага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Пан. Шчасці Божа.
Парафіяне з касцёла св. Альжбеты Венгерскай і Божай Міласэрнасці ў Падароску
◊◊◊
Паважаны ксёндз Вітольд Лазавіцкі! Мы ад усяго сэрца хочам падзякаваць Вам за тое, што Вы падрыхтавалі нас да сакраманту канфірмацыі, за час, які Вы нам ахвяравалі, за кожнае зычлівае слова і шчырую ўсмешку. Узмоцненыя дарам Святога Духа, мы хочам падзякаваць Вам за перадачу нам усіх ведаў пра Бога і навукі пра вечнае жыццё. Мы з’яўляемся сведкамі Езуса і з Вашай дапамогай хочам пераймаць Хрыста на ўсіх дарогах жыцця. За любоў, цярплівасць і самаадданасць яшчэ раз вялікі Вам дзякуй. Мы памятаем, як 2 гады таму Вы прыбылі ў нашу парафію. З гэтага моманту яна атрымлівала мноства ласкаў з дару Вашага святарства. Сёння кожны з нас разумее словы: “Жыві так, каб сляды твае перажылі цябе”. Сляды Вашай працы ў парафіі мы бачым паўсюдна, а сляды Вашай душпастарскай працы пракладзены ў нашых сэрцах. Па Вашай ініцыятыве былі адноўлены хоры, агароджы, званіца, пачала будавацца плябанія, былі куплены новыя лаўкі. Дзякуючы Вам дзеці з парафіі мелі магчымасць адпачыць у Польшчы, а таксама змаглі прыняць удзел у Фестывалі калядак у Сапоцкіне. Цяжка было б пералічыць усе справы, зробленыя Вамі, але гледзячы на плён Вашай працы, мы бачым у ёй любоў і дабрыню, якія тоіць Вашае сэрца з любові да Бога і людзей. Аддзяч, Божа, Вам за ўсе справаваныя ў нас ахвяры св. Імшы, за словы навук і казанняў, якія ліліся з Вашага сэрца ў нашыя сэрцы. Няхай Маці Божая Няспыннай Дапамогі прытуліць Вас да свайго мацярынскага сэрца, ахіне апекай, захавае здароўе, а таксама дадасць сіл на далейшыя гады цяжкай і адказнай святарскай працы.
Моладзь з пар. Маці Божай Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды 15-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем здароўя, поспехаў, доўгіх гадоў жыцця, шчодрых Божых ласкаў, дароў ад Езуса Хрыста, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Ружанцовыя колы і вернікі з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай любячыя рукі Езуса ахінуць у цішыні Вашае жыццё. Няхай Хрыстовае сэрца кожны шэпт Вашай малітвы пачуе, выслухае і асвеціць кожны момант Вашага жыцця. Усіх ласкаў і апекі міласэрнай Маці ў здароўі, любові і вернасці.
Удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Сяргею Ангуру з нагоды 5-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем шчасця, радасці і душэўнага супакою. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас добрым здароўем, бласлаўленнем, моцай і стойкасцю, а таксама пасылае на Ваш шлях добрых і зычлівых людзей. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастарскай паслугі.
З малітвай і ўдзячнасцю Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, добразычлівых людзей на святарскім шляху і нязгаснага запалу ў працы. Няхай радасць спадарожнічае Вам у кожны дзень душпастарскай паслугі, а Святы Дух асвячае Вашу дарогу і вядзе за Хрыстом. Да пажаданняў далучаем нашу малітву.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
З нагоды 65-годдзя складаем сардэчныя пажаданні любімай маме Марыі Ціхановіч. Мы дзякуем Табе, дарагая Мамачка, за Тваю вялікую любоў да дзяцей, за ахвярнасць і нягоды, якія Ты перажывала, выхоўваючы нас. Няхай Бог за ўсё Цябе ўзнагародзіць.
Твае дзеці: кс. Мікалай, Ірына і Дзмітрый, а таксама ўнукі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння і 12-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя, радасці на кожны дзень, людской зычлівасці і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Касцёльны камітэт з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, шматлікіх Божых ласкаў, зычлівых людзей, якія заўсёды гатовы Вам дапамагчы, а таксама шмат сіл і стойкасці ў душпастарскай паслузе. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі ў кожную хвіліну Вашага жыцця, а добры Бог адорвае сваім айцоўскім бласлаўленнем, каб і далей Вы маглі будаваць Божае Валадарства на зямлі. Шчыра дзякуем Бацькам за Сына Святара.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Уселюба
◊◊◊
Паважанай сястры Юзэфе з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне з нагоды Дня нараджэння жадаю моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці, добрых і зычлівых людзей на манаскай дарозе. Няхай Бог адорвае Вас сваёй сілай і любоўю, каб Вы крочылі дарогай, якую Вам некалі ўказаў Святы Дух. Няхай Каралева Нябёс і Езус Хрыстус апекуюцца Вамі і дапамагаюць Вам. Няхай ніколі ў Вашым сэрцы не згасне запал абвяшчэння Божага слова дзецям.
З малітвай Марына з пар. Жалудок
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Дзмітрыю Урбановічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень сятарскай паслугі, апекі Маці Божай, моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у працы, за якую мы Вам вельмі ўдзячны. Няхай Вашае жыццё будзе напоўнена радасцю і святлом, а побач з Вамі няхай заўсёды чувае Святы Дух.
Касцёльны камітэт і парафіяне з пар. бл. Яна Паўла II у Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мiкалаю Цiхановiчу з нагоды Дня нараджэння ад усёй душы жадаем усіх Божых ласкаў, няспыннай дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыi, дароў Святога Духа, апекі св. Заступніка на кожны дзень, узрастання ў святасці, здароўя, шчасця, моцнай веры, здзяйснення мар, душэўнага супакою і радасці.
Душпастарства службы здароўя
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Чэславу Паўлюкевiчу i Андрэю Радзевiчу з нагоды 15-годдзя прыняцця сакраманту святарства жадаем шчодрых дароў Святога Духа, сіл для выканання Божай волі і нястомнага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, а таксама моцнага здароўя, стойкасці, цярплівасці ў святарскай працы і Божага бласлаўлення. Няхай Маці Божая Каралева Супакою ахінае Вас сваім плашчом.
З малітвай i глыбокай павагай Святлана Васiлеўская з сям’ёй з Санкт-Пецярбурга
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Станiславу Лабану з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў і моцы Святога Духа, а таксама добрых і сардэчных людзей на святарскім шляху, шчодрага плёну на Божай ніве, здзяйснення мар, а самае галоўнае – здароўя, шчасця, шмат сіл у выкананні волі Пана, радасці, надзеі і аптымізму.
Моладзь з пар. Беняконі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат радасці, здароўя, моцнага запалу духа ў складанай святарскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас мацярынскай любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія моманты, і выпрошвае ў свайго Сына ўсе неабходныя ласкі для Вас. Няхай змаганне са штодзённасцю акрыліць Вас і дазволіць адчуць прыгажосць і глыбіню жыцця. Мы памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Парафіяне, маладыя сужэнствы і моладзь з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне-Паўднёвым

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  172

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.