ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Чаму ў католікаў вызначаецца 30-ты дзень пасля смерці?

Задай пытанне

Скажыце, калі ласка, чаму ў католікаў вызначаецца менавіта трыццаты дзень пасля смерці, у які адпраўляюць св. Імшу і запрашаюць сваіх родных, а не саракавы, як у нашых братоў-праваслаўных?
Навука каталіцкага Касцёла нічога не кажа наконт ахвяравання Імшы за памерлых у 30 ці 40 дзень. Таму можам смела сцвердзіць, што гэта проста традыцыя, якая бярэ свой пачатак з вельмі даўніх часоў і якая прыжылася сярод вернікаў. Тут толькі трэба сказаць, што лічбы 30 і 40 маюць сімвалічна-біблійны сэнс. У каталіцкім Касцёле прынята традыцыя ахвяраваць св. Імшу за памерлых у 30 дзень пасля смерці. Гэтая лічба мае біблійнае значэнне яшчэ са Старога Запавету, бо менавіта 30 дзён народ ізраільскі аплакваў Майсея, вялікага прарока, які вывеў свой народ з няволі егіпецкай і якому Бог даў Дэкалог. У праваслаўнай Царкве прынялася традыцыя 40 дзён, бо яна прыпамінае той факт, што Езус узышоў на неба на саракавы дзень пасля свайго ўваскрасення.
Каталіцкі Касцёл навучае, што на заканчэнне зямнога жыцця чалавека чакаюць тры апошнія рэчы, а менавіта: смерць, Суд Божы, неба альбо пекла. Калі душа становіцца перад Божым Абліччам, адбываецца Суд Божы (ведаем з Апакаліпсіса, што адбудзецца яшчэ адзін Суд, перад якім ужо стануць усе народы і пакаленні), пасля якога душа альбо ўжо назаўсёды з’яднаецца з Богам у Яго Валадарстве любові і супакою, альбо пойдзе на вечнае асуджэнне ў пекла, бо ў часе свайго зямнога жыцця чалавек свядома адракаўся ад Бога. Таксама Касцёл гаворыць, што ёсць душы, якія не зусім гатовыя адразу ўвайсці ў Божае Валадарства, і таму яны знаходзяцца ў чыстцы, дзе ачышчаюцца ад сваіх заганаў і грахоў. Менавіта гэтым душам і патрэбна наша малітва. А найбольшым дарам для іх з’яўляецца Эўхарыстыя, ахвяраваная ў іх інтэнцыі, і прыняцце св. Камуніі. Мы, як веруючыя хрысціяне, мусім памятаць аб тым, што незалежна ад дня і даты, мы заўсёды павінны маліцца за сваіх памерлых. Менавіта ў гэтым праяўляецца веліч і багацце нашай веры – мы можам дапамагчы чалавеку не толькі падчас зямнога жыцця, але і калі яго ўжо няма сярод нас. Гэтай дапамогі не можа аказаць свайму памерламу той, хто не верыць альбо не практыкуе. Душы ў чыстцы не могуць дапамагчы сабе, але ад нас шмат залежыць, і яны на гэта разлічваюць. Таму варта выкарыстоўваць кожную магчымасць, якую дае Касцёл: ахвяраваць св. Імшу, адпуст, міласціну і да т.п. у іх інтэнцыі.

Крыніца: catholicnews.by

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.