ГРОДНА
Чацвер,
05 кастрычніка 2023 года |
Хрысціяне і тату: унутраная прыгажосць важнейшая

Паша, 32 гады, праграміст, католік. Мае 2 татуіроўкі.
- Паша, калі ты зрабіў сваю першую тату і для чаго?
- О, цяпер я ўжо і не памятаю, але быў дастаткова дарослы, каб разумець, што гэта такое. Думаю, гадоў 10 назад. Па чутках, гэта павінна было быць вельмі балюча. І мне захацелася паспрабаваць, праверыць, ці змагу я вытрымаць такі боль. І я вытрымаў, бо пачуцці былі наколькі балючыя, настолькі і прыемныя.
- Колькі іх у цябе?
- Маю толькі дзве і пакуль што спыніўся на гэтым, думаю, што хопіць. Бо гэта ж на ўсё астатняе жыццё.
- Як выглядаюць твае татуіроўкі?
- Першая – гэта проста малюнак, нейкая задума мастака. А другая – знак бясконцасці. Але гэтая бясконцасць нічога не значыць для мяне, я нічога таямнічага ў ёй не бачу. Мне проста падабаецца гэты матэматычны знак. Каб падабаўся знак інтэграла – зрабіў бы інтэграл. Справа ў тым, што мае тату не нясуць у сабе ніякага схаванага падтэксту ці незразумелага для іншых сэнсу. Гэта проста малюнкі на маім целе.
- Што сказалі твае сябры, бацькі, дзяўчына?
- Мама сказала, што я неразумны чалавек. Але ж гэта мама, яна мяне ўсё роўна любіць. А пасля, калі ўбачыла праз некалькі год і другую, прамаўчала. Ужо, хіба што, прызвычаілася да маіх дзеянняў. Сябры ж як заўсёды: “О, маеш тату? Клёва!” Дзяўчына мая нічога супраць не мела, тым больш, што другі малюнак мы ўжо рабілі разам.
- Ці думаў ты ў той час пра тое, што Касцёл супраць такой непавагі да свайго цела?
- Шчыра кажучы, я нават не ведаў пра гэта. І я не памятаю, каб мне хоць адзін духоўны чалавек казаў штосьці аб гэтым. Можа, і было, але я б пра такое не забыўся. Я думаю, што калі б мне сказалі пасля першай тату, то другой магло б і не быць.
- Як вырашыліся з будучай жонкай зрабіць тату разам?
- Так, у яе таксама ёсць тату, але зусім маленькая. Сапраўды, каб я ведаў, што малюнкі на целе не вітаюцца – і гэтай маленечкай у Ані (жонка Паўла – аўт.) не было б. Ёй проста вельмі хацелася. І мы зрабілі. Але не так, як цяпер модна – “любоў на вякі”. У Ані свая, у мяне свая. Яна яшчэ адну хоча зрабіць, але я ўжо не дазволю, адной больш чым хопіць. Ды і на першую, шчыра кажучы, я не вельмі згаджаўся.
- Чаму ты супраць?
- Не ведаю, унутраны голас так кажа. Не павінна на целе жанчыны быць татуіровак! І дзецям сваім таксама не дазволю. Але ж і дзеці становяцца калісьці вялікімі і самі вырашаюць, што ім рабіць, а што не. Але буду старацца іх адгаварыць ад такой ідэі. Ну, канешне, калі буду ведаць аб іх жаданнях такога тыпу. Але мая мама не ведала нічога. Увогуле, каб я ведаў тады, 10 гадоў назад, што гэта з’яўляецца грахом, на маім целе цяпер не было б ніводнага надпісу.
- Уяві сітуацыю: да цябе прыходзіць чалавек і кажа, што хоча зрабіць сабе тату. Твае дзеянні?
- Сапраўды буду адгаворваць. Ад усялякіх пірсінгаў і падобных рэчаў я стараюся людзей адвесці. Бо гэта сапраўдны здзек над сваім целам – і толькі цяпер я гэта зразумеў. Мы, веруючыя людзі, павінны рабіць так, як раіць нам Касцёл і яго права. Усё ж такі, важнейшая прыгажосць унутраная, душэўная. Якую, дарэчы, вельмі цяжка падтрымліваць у добрым стане. Канешне, тату можна хутчэй заўважыць, чым унутраны дух, але ж я лічу, што ніводзін малюнак на целе, ніводзін пірсінг, ніводная знешняя аперацыя не дадуць такога эфекту, як дасць вера і душэўны спакой.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.