ГРОДНА
Серада,
19 сакавіка 2025 года |
Каля 200 маці ахвяраваліся прайсці пешшу з Ашмянаў да Барунскай Маці Божай

Па асабістай ініцыятыве ашмянскага вікарыя кс. Паўла Паўлюкевіча, такія пілігрымкі ў ашмянскай парафіі ладзяцца ўжо чацвёрты раз. Кс. Павел трохі распавёў, што падчас сваёй падрыхтоўкі да святарства ўдзельнічаў у многіх пілігрымках, і яму падабалася там своеасаблівая малітоўная атмасфера, якая спрыяла духоўнаму ўзрастанню.†
Калі ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі накіраваў кс. Паўла пасля святарскіх пасвячэнняў у Ашмяны, пасля малітвы і разважанняў ён вырашыў зладзіць штосьці падобнае і на сваім месцы душпастарскай працы. Дзякуючы падтрымцы кс. пробашча Яна Пузыны, ашмянскага дзекана, а таксама малітоўнай падтрымцы шматлікіх парафіян, гэтая справа развіваецца і прыносіць добры плён. На працягу чатырох гадоў ў пілігрымцы Ашмяны-Баруны здолела паўдзельнічаць каля 600 мам.
Душпастар-арганізатар духоўны плён гэтай ініцыятывы заўважае таксама ў тым, што асобы становяцца больш практыкуючымі католікамі, часцей прыступаюць да святых сакрамантаў, стараюцца прымаць удзел у нядзельных і святочных св. Імшах усёй сям’ёй, вядуць больш глыбокае духоўнае жыццё, што спрыяе ўзмацненню сямейных сувязяў. Пілігрымка – гэта яшчэ адзін вельмі важны элемент у духоўнай падтрымцы сям’і, якая ў нашым грамадстве перажывае глыбокі крызіс.
Кс. Павел як душпастар хацёў бы бачыць сем’і трывалымі, узрастаючымі ў веры і прапаведуючымі ў нашым грамадстве хрысціянскія каштоўнасці, таму ён і стараецца рабіць усё магчымае, каб духоўна дапамагчы сем’ям, якія Бог яму даверыў.
Мамам, якія ўдзельнічалі ў гэтай пілігрымцы, кс. Павел пажадаў Божага бласлаўлення, каб “гэты дотык блізкасці Бога, які яны перажылі, дадаў ім больш духоўнай сілы ў вырашэнні шматлікіх праблем і каб Божая Маці ў цудоўным Барунскім абразе выпрошвала ў Езуса Хрыста неабходныя ласкі для іх”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 288 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.