ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (48)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
 
    Вернасць Хрысту і Яго Евангеллю, каб абвяшчаць Яго словам і жыццём, даючы сведчанне Бога нашай любоўю і міласэрнасцю перад усімі, гэта яскравы прыклад і навука, якую даюць нам абвешчаныя сёння святыя.
   
    Падчас кананізацыі, Рым, паводле wiara.pl, 12.05.2013
 
 


 Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч  Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Сярод нас ёсць і такія, якія кажуць, што шукаюць Бога і сэнс жыцця, але не могуць іх знайсці. На гэтае пытанне трэба адказаць пытаннем: а ці ў іх сэрцах ёсць месца для Бога? Можа, іх сэрцы напоўнены па берагі іншымі клопатамі і пажаданнямі, і там няма месца Богу? Памылкова думаць, што Бог дзейнічае аўтаматычна. Бог, паважаючы свабоду чалавека, толькі прапануе яму сваю дапамогу. Усё залежыць ад самога чалавека, прыме ён яе ці не. Таму неабходна адвесці Богу месца ў нашых сэрцах – толькі тады Ён туды ўвойдзе.

    Фрагмент гаміліі, Свір, паводле Сatholic.by, 11.05.2013

 

 
 Кс. бп Антоні Дзям’янкаКс. бп Антоні Дзям’янка

   Як хрысціяне, мы перакананыя, што смерць тых, хто загінуў пры абароне Айчыны, не дарэмная. Яна мае свой унутраны сэнс і сваю сімволіку. І гэта не рамантычныя ўяўленні з гісторыі, але магчымасць зрабіць высновы для наступных пакалененняў. Такія падзеі дапамагаюць захаваць свабоду духу. Іх учынкі даюць сілу сучаснаму пакаленню пры вырашэнні розных заданняў, якія стаяць перад намі ў нашым грамадстве ў дадзены час і ў дадзеных жыццёвых абставінах.

    Фрагмент прамовы ў Брэсцкай крэпасці, паводле Сatholic.by, 11.05.2013

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.