ГРОДНА
Серада,
22 мая
2024 года
 

5 мая 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу ў Дзень імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: сілы ў пашырэнні Божага Валадарства на зямлі, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Евангелля, апекі Маці Божай Кангрэгацкай і св. Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа.
Рэдакцыя “Слова Жыцця” і вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні. Дзякуем за працу на Гродзеншчыне, жадаем здароўя і Божага бласлаўлення. Няхай наша Беззаганная Маці Марыя, якая валадарыць ва ўсім свеце, апекуецца Вамі і выпрошвае патрэбныя ласкі ў свайго Сына.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій са Смаргоні
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды надыходзячага Дня імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Той, хто з’яўляецца Добрым Пастырам, няспынна вядзе Вас праз цяжкасці жыцця і паслугі, удзяляючы патрэбныя сілы і ласкі для выканання даручанай Богам місіі.
З дарам малітвы і сардэчным прывітаннем сям’я Тычына з Эйшышкаў (Літва)
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу біскупу Казіміру Велікасельцу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства гарачых пажаданняў: шмат Божых ласкаў, сілы ў абвяшчэнні Добрай Навіны, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і цудоўнага плёну на ніве Пана.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін! Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прыхінае Вас да свайго сэрца.
З малітоўнай памяццю парафіяне, маладыя сужэнствы і моладзь з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне-Паўднёвым
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Ігнатовічу з нагоды Імянін хочам скласці найлепшыя пажаданні. У першую чаргу, Божай радасці, каб яна спадарожнічала Вам у кожны дзень святарскай паслугі, шмат добразычлівых людскіх сэрцаў, гатовых прыйсці Вам на дапамогу ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы молімся, каб Бог бласлаўляў Вас і няспынна адорваў сваёй ласкай і супакоем. Няхай Ён працягвае гады Вашага жыцця і дазволіць як мага больш плённа служыць будаванню Божага Валадарства на зямлі. Няхай Марыя падтрымлівае Вас, абараняе і захоўвае. Да віншаванняў далучаем нашу малітву.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму спадару арганісту Станіславу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, радасці, усялякіх поспехаў у жыцці. Няхай увесь свет ахінае Вас сваёй любоўю. Жывіце 100 гадоў!
Сябры з Гродна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Ваша жыццё будзе поўнае радасці і шчасця, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
Касцёльны хор з Доцішкаў
◊◊◊
Дарагой сястры Мар’яне Алешчык з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорвае Вас здароўем і любоўю да людзей. Няхай дасць Вам сілы і добрае сэрца, каб праз яго Вы маглі паказваць людзям Езуса. Няхай Вам заўсёды свеціць сонца, а душа няспынна радуецца.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій са Смаргоні
◊◊◊
Дарагой сястры Зоф’і, нашай арганістцы, з нагоды юбілею Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, сіл і стойкасці, усялякіх поспехаў, мноства добрых і радасных хвілін у жыцці, а таксама нязгаснага запалу духу на кожны дзень працы. Няхай Пан Бог адорыць Вас неабходнымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці няспынна Вамі апекуецца. Няхай Ваш цудоўны спеў заўсёды радуе нашыя сэрцы. Мы шчаслівыя, што Вы з намі.
Парафіяне і III Ордэн св. Францішка з пар. св. Уладзіслава ў Суботніках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, моцнага здароўя і сілы на доўгія гады жыцця, радасці і супакою на кожны дзень, а таксама добразычлівых людзей побач.
Моладзь з в. Нача
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастарскай працы, шмат радасных дзён і добрых людзей побач. Няхай усемагутны Бог адорыць Вас усімі ласкамі, а св. Заступнік і Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуюцца.
Парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл і ўсіх ласкаў ад Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай добры Бог аберагае Вас і вядзе праз доўгія гады жыцця, а св. Юзаф апекуецца ў цяжкія хвіліны.
З малітоўнай памяццю ўдзячныя парафіяне з пар. св. Міхала Арханёла ў Поразаве, вёскі Вялікія Баброўнікі і Сакольнікі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў ад Езуса Хрыста, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, душэўнага супакою, шмат сіл і стойкасці ў святарскай паслузе, веры, надзеі і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Жадаем, каб Ваша святарская сцежка перарасла ў шырокую дарогу, па якой побач з Вамі будуць ісці наш Збаўца і Яго Найсвяцейшая Маці.
Парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень Вашай душпастарскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
З павагай вернікі і Ружанцовае кола са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Абухоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: стойкасці, радасці, моцнага здароўя, няспыннай апекі Маці Божай, дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Няхай Езус адорвае Вас сваёй моцай і любоўю, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, за добрае сэрца і за тое, што Вы з намі.
Сям’я Касцюшка з Сапоцкіна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Марцінцу з нагоды Юбілею дзякуем за бацькоўскае сэрца і жадаем моцы Святога Духа, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці, аптымізму, здароўя, а таксама мудрых і зычлівых людзей на дарозе да святасці.
З малітвай моладзь, дзеці і іх бацькі з пар. Хрыста Валадара ў Азёрах
◊◊◊
Паважаны ксёндз Валерый Быкоўскі! Ад усяго сэрца дзякуем Вам за духоўную і маральную падтрымку. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці, Святы Дух адорвае мудрасцю, цярплівасцю і супакоем, а кожны дзень пастарскай паслугі прыносіць радасць і шчасце. Нам неабходна Ваша апека і падтрымка, таму што Ваша паслуга дапамагае нам духоўна ўзрастаць і напаўняе нашыя сэрцы супакоем. Ад усяго сэрца Вам за гэта дзякуем.
Віктар Сарока і вязні папраўчай калоніі № 11 у Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Імянін, Дня нараджэння і 26-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай на дарозе, якую для Вас выбраў Бог, Вам заўсёды спадарожнічае Найсвяцейшая Маці, няхай добры Езус трымае Вас пры сваім сэрцы і адорвае бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодры на свае дары. Жадаем Вам здароўя, душэўнага супакою, дабра і радасці.
З малітвай парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Яну Рэйшалю і Андрэю Кеўлюку, а таксама сёстрам Ганне і Кацярыне з нагоды 160-годдзя касцёла Унебаўзяцця НПМ у Жалудку, а таксама з нагоды 21-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ксяндза пробашча жадаем шчасця, радасці і душэўнага супакою. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, стойкасцю, нязгаснай энергіяй у працы на Божай ніве, а Маці Божая адорвае верай, дабрынёй, ласкай і любоўю. Дзякуем за Вашы малітвы і мудрыя казанні, за цёплыя сэрцы і зычлівасць.
З пашанай і ўдзячнасцю вернікі з каплічкі Ліпічна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Валянціну Хведуку з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя на доўгія гады, шчасця, стойкасці, моцы Святога Духа, апекі Маці Божай і мноства сіл у цяжкія хвіліны жыцця. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю і ўсмешкай. Дзякуем за добрае, чулае сэрца і клопат пра нас.
Удзячныя парафіяне з Моцевічаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем, каб Бог, якому Вы паверылі на канца жыцця, бласлаўляў у складанай і адказнай паслузе, а Марыя, Маці святароў, ахінала плашчом мацярынскай апекі заўсёды і ўсюды. Шчасці Божа.
Былыя парафіяне з Моцевічаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Сяргей Ангур! З нагоды Вашага Дня нараджэння мы ад усяго сэрца дзякуем Богу за дар Вашага жыцця і жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці і стойкасці ў душпастарскай працы, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрага плёну на Божай ніве і сілы для рэстаўрацыі касцёла. Шчыра дзякуем за клопат і старанне ва ўсіх касцёльных справах.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Станіславу Лабану і Станіславу Пытэлю, а таксама айцу Станіславу Станеўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, моцнай веры, непахіснай надзеі і сапраўднай любові да Бога і людзей. Цешцеся кожным днём жыцця з Богам і няхай Вас трымае пад сваёй апекай Маці Божая і св. Станіслаў. Шчасці Божа.
Апостальства дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, а таксама сапраўднай радасці і супакою.
З малітвай Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў і кола Жывога Ружанца з Вялікіх Ядкевічаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог адорвае Цябе моцным здароўем, шчасцем і супакоем. Будзь моцным у веры і заўсёды радуй нас сваёй прысутнасцю. Няхай над Тваёй галавой увесь час свеціць сонца, а ў душы заўсёды будзе вясна.
Любячая мама і ўся сям’я
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Марцінцу ў Дзень нараджэння жадаем шмат здароўя і сіл. Няхай промень Божай ласкі заўсёды ззяе над Вашай галавой, няхай Святы Дух дапамагае ў складанай душпастарскай працы, а дні Вашага жыцця няхай плывуць у супакоі. Няхай Пан Бог адорвае Вас здароўем да ста гадоў.
Кола Жывога Ружанца Беззаганнага Сэрца Марыі з Жытомлі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  224

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.