ГРОДНА
Аўторак,
28 мая
2024 года
 

Ганарлівы Міхась

Дзіцячы куточак

 
Міхась быў упэўнены, што любую справу ён здольны зрабіць лепш за іншых. Праўда, пацвердзіць гэтага ён не мог, паколькі быў яшчэ малы. Знаёмыя ўспрымалі яго ганарлівасць як смешную звычку. Ну, любіць хлопчык пахваліцца – што ж тут такога? Але аднойчы здарылася так, што Міхасю прыйшлося сур’езна задумацца пра свае паводзіны.
    У той вечар мама, тата, бабуля і малодшы брацік Міхася, як і заўсёды, займаліся кожны сваёй справай: тата перагортваў нататнік са сваімі запісамі, мама штосьці падлічвала на калькулятары, бабуля шыла, малодшы брацік маляваў, а Міхась з захапленнем чытаў кнігу. І вось, брацік працягнуў Міхасю аркуш паперы.
– Глядзі, як я намаляваў. Добра атрымалася?
    Міхась зняважліва паглядзеў на маленькага і сказаў:
    – Ну што тут добрага? Дах у хаты крывы, дрэва падобна на нейкую пачвару... Вось я малюю – так малюю! А ў цябе глупства нейкае! – ён адвярнуўся ад засмучанага браціка.
    Праз некаторы час Міхась пачуў такую гутарку бабулі з мамай.
    – Я вось тут гузікі прышыла...
    – Хіба гэта называецца “прышыла”? – адказала мама. – Глупства нейкае, а не “прышыла”! Ты б паглядзела, як я гэта ўмею рабіць!
    Праз хвіліну мама звярнулася да таты.
    – Я падлічыла нашы выдаткі за мінулы месяц...
    – Глупства! – адрэзаў тата. – Я ўжо пераканаўся, што лічыць ты не ўмееш. Рабіць гэта трэба мне, таму што я сапраўды добра ўмею гэта рабіць! Вось і бабуля можа пацвердзіць!
    Адказ бабулі на заставіў сябе доўга чакаць:
    – Глупства! – сказала бабуля. – Калі хто і ўмее лічыць беспамылкова, так гэта я!
    І Міхась раптам зразумеў, што ўсе гэтыя выказванні – дакладная копія тых слоў, якія ён толькі што сказаў малодшаму брату. Міхася як быццам вадой аблілі, ён нават кнігу адлажыў убок.
    – Гэта вы з мяне смяецеся, так?
    – А ты лічыш, што гэта датычыцца менавіта цябе? – усміхнуўся тата. – Гэта добра. Значыць, ты і сам разумееш, што любая хвальба – гэта жаданне зняважыць іншага, а самому за кошт гэтага ўзвысіцца. Нічога добрага з гэтага атрымацца не можа. Пра гэта і ў Бібліі гаворыцца: “Хай цябе хваліць іншы, а не вусны твае, – чужы, а не язык твой” (Прып 27, 2)

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  218

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.