ГРОДНА
Серада,
12 лютага 2025 года |
Ганарлівы Міхась

У той вечар мама, тата, бабуля і малодшы брацік Міхася, як і заўсёды, займаліся кожны сваёй справай: тата перагортваў нататнік са сваімі запісамі, мама штосьці падлічвала на калькулятары, бабуля шыла, малодшы брацік маляваў, а Міхась з захапленнем чытаў кнігу. І вось, брацік працягнуў Міхасю аркуш паперы. †
– Глядзі, як я намаляваў. Добра атрымалася?
Міхась зняважліва паглядзеў на маленькага і сказаў:
– Ну што тут добрага? Дах у хаты крывы, дрэва падобна на нейкую пачвару... Вось я малюю – так малюю! А ў цябе глупства нейкае! – ён адвярнуўся ад засмучанага браціка.
Праз некаторы час Міхась пачуў такую гутарку бабулі з мамай.
– Я вось тут гузікі прышыла...
– Хіба гэта называецца “прышыла”? – адказала мама. – Глупства нейкае, а не “прышыла”! Ты б паглядзела, як я гэта ўмею рабіць!
Праз хвіліну мама звярнулася да таты.
– Я падлічыла нашы выдаткі за мінулы месяц...
– Глупства! – адрэзаў тата. – Я ўжо пераканаўся, што лічыць ты не ўмееш. Рабіць гэта трэба мне, таму што я сапраўды добра ўмею гэта рабіць! Вось і бабуля можа пацвердзіць!
Адказ бабулі на заставіў сябе доўга чакаць:
– Глупства! – сказала бабуля. – Калі хто і ўмее лічыць беспамылкова, так гэта я!
І Міхась раптам зразумеў, што ўсе гэтыя выказванні – дакладная копія тых слоў, якія ён толькі што сказаў малодшаму брату. Міхася як быццам вадой аблілі, ён нават кнігу адлажыў убок.
– Гэта вы з мяне смяецеся, так?
– А ты лічыш, што гэта датычыцца менавіта цябе? – усміхнуўся тата. – Гэта добра. Значыць, ты і сам разумееш, што любая хвальба – гэта жаданне зняважыць іншага, а самому за кошт гэтага ўзвысіцца. Нічога добрага з гэтага атрымацца не можа. Пра гэта і ў Бібліі гаворыцца: “Хай цябе хваліць іншы, а не вусны твае, – чужы, а не язык твой” (Прып 27, 2)

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 322 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.