ГРОДНА
Чацвер,
08 чэрвеня 2023 года |
Слова для Жыцця (47)

Панна Марыя вучыць нас таму, што значыць жыць у Святым Духу і што значыць прыняць навіну Бога ў нашым жыцці. Яна зачала Езуса праз пасрэдніцтва Святога Духа і кожны хрысціянін, кожны з нас закліканы да прыняцця Божага слова, каб прыняць Езуса ў сябе, а потым занесці Яго ўсім. Марыя заклікала Святога Духа разам з Апосталамі ў Вячэрніку. Таксама і нас, кожны раз, калі мы збіраемся на малітве, падтрымлівае духоўнай прысутнасцю Маці Езуса, каб мы атрымалі дар Святога Духа і мелі моц, каб даваць сведчанне аб уваскрослым Хрысце.
“Regina caeli”, фрагмент прамовы, 28.04.2013 †

Будзьце жывым Целам Хрыста, таму што гэтая зямля патрабуе гэтага. І не забывайцеся ніколі, што Вы з’яўляецеся часткай усяго Цела Хрыста, таму што частка, якая не мае еднасці з усім целам, гэта мёртвая частка. І ў свой час, калі гэтая частка мае цесны кантакт з усім Целам, тады гэта прыгожа і тады гэта частка можа гэтым ганарыцца... Трэба, каб і па-за касцёлам бачылі, што мы Цела Хрыста. Людзі шчырыя, шчодрыя і салідарныя. Людзі, якія шануюць іншых.
Фрагмент гаміліі, Жалудок, 27.04.2013

Няхай гэтая вера і любоў спадарожнічаюць вам у асабістым і духоўным развіцці, а таксама знойдуць адлюстраванне ў клопаце пра гэты сакральны будынак як бачны знак прысутнасці Хрыста ў жыцці вашай парафіяльнай супольнасці.
Пажаданні падчас урачыстасці ў Жалудку, 27.04.2012

У нашай дыяцэзіі (ад рэд.: Пінская дыяцэзія) на сённяшні дзень 76 парафіяльных супольнасцей і толькі 56 святароў. У той жа час, касцёльнае права і досвед кажа, што добра, калі кожная парафія мае свайго душпастара. Пры гэтым трэба заўважыць, што 50% святароў у нашай дыяцэзіі – гэта святары “Fidei Donum”. Мы ўдзячныя ім за прысутнасць і служэнне, а таксама за малітву аб пакліканнях з Беларусі. Мы заклікаем маладых людзей, якіх Бог кліча да святарства, каб яны прынялі гэтае запрашэнне.
Фрагмент закліку да няспыннай малітвы аб пакліканнях да святарства, 27.04.2013
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 207 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.