ГРОДНА
Субота,
04 мая 2024 года |
Вішнева
Дэканат Смаргонь
Гісторыя мясцовай каталіцкай парафіі на беразе аднайменнага возера пачалася яшчэ ў XVIII ст., калі тут дзейнічаў драўляны касцёл Свірскага дэканата і місія езуітаў пры ім. Айцы Таварыства Езуса заснавалі ў мястэчку і г. зв. “факультэцкую школу”. У 1773 г., калі ордэн езуітаў быў скасаваны, школа перайшла пад юрысдыкцыю Камісіі народнай адукацыі.
Па іншых звестках, капліца пры двары Сулістроўскіх існавала з 1789 г. З 1803 г. на святыню быў выдадзены індулт, а 4 жніўня 1809 г. Брыгіда Сулістроўская, народжаная Лапацінская, падпісала зямельны фундуш на новы мураваны касцёл. Дзеючы і сёння мураваны касцёл у стылі класіцызму пад тытулам св. апостала Юды Тадэвуша быў закладзены тут у 1811 г. Будоўля, якая вялася таксама на сродкі Брыгіты Сулістроўскай, скончылася ў 1820 г., і 12 верасня святыню кансэкраваў біскуп Тадэвуш Кундзіч, суфраган троцкі. Касцёл – прамавугольны ў плане, безапсідны зальны храм пад двухсхільным дахам, галоўны фасад якога вырашаны чатырохкалонным дарычным порцікам. У інтэр’еры, перакрытым драўляным каробчатым скляпеннем, дзве сакрыстыі вылучаюць прэзбітэрый. Хоры над уваходам падтрымліваюць 4 калоны. Пад касцёлам знаходзіцца крыпта-пахавальня Сулістроўскіх, фундатараў святыні. Асобна ад касцёла стаіць двух’ярусная вежа-званіца пад чатырохсхільным дахам. †

У 1866 г. на хвалі рэпрэсій пасля паўстання К. Каліноўскага касцёл быў зачынены і перададзены ў праваслаўнае ведамства. Пры перабудове пад царкву ў тым жа годзе над алтаром з’явілася вежа, квадратная ў сячэнні, пад шатровым перакрыццем з галоўкай. Пробашч кс. Жук быў сасланы ў Кастраму, дзе і памёр.
Адразу пасля маніфесту 1905 г. вішнеўскія парафіяне пачалі аднаўляць былую парафію. Тагачасны ўладальнік Вішнева пан Карловіч ахвяраваў зямельны пляц пад касцёл і плябанію ў 100 сажэнях ад былога касцёла, за каталіцкімі могілкамі. У 1910 г. намаганнямі Ірэны Карловіч, народжанай Сулістроўскай, вішнеўская парафія бала адроджана, а праз год, 15 мая, быў закладзены фундамент пад новы драўляны касцёл. У хуткім часе пад кіраўніцтвам кс. Антонія Гедгоўда на сродкі парафіян быў пабудаваны дзвюхвежавы, крыжападобны ў плане касцёл. 29 чэрвеня 1912 г. новазбудаваную святыню пад гістарычным тытулам св. Тадэвуша асвяціў кс. Ян Ганусовіч, віленскі прэлат. Але ў 1916 г. германскія войскі разабралі святыню на абарончыя пабудовы.
Пашкоджаны ў час Першай сусветнай вайны быў і стары храм, які на той час дзейнічаў як царква. Нарэшце, у 1919 г. святыня была вернута католікам. Пасля рэканструкцыі, у 1935 г., касцёл асвяціў віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі. Да вішнеўскай парафіі, лічба вернікаў якой у тыя гады складала больш за 3300 чалавек, былі прыпісаны капліцы ў Выгалянентах і Дубаве. А на месцы драўлянага касцёла, за могілкамі, намаганнямі кс. Юзафа Хамінскага быў пабудаваны драўляны дом Сясцёр Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Сёстры непакалянкі працавалі (у 1934-1947 гг.) ў мясцовых школах, дапамагалі ксяндзам у душпастарскай працы, настаяцельніцай у іх была суперыярыса Веньяміна Кучмаеўская, потым с. Марыя-Тэрэзіта. Пасля а. Юзафа пробашчам у Вішневе стаў кс. Тадэвуш Вайнаранскі, падчас Другой сусветнай вайны яго расстралялі партызаны. З прыходам савецкай улады, у 1947 г., кляштар непакалянак быў зачынены, а будынак у хуткім часе згарэў. Такім чынам, менавіта вішнеўскія непакалянкі апошнімі пакінулі Беларусь.
Касцёл св. Тадэвуша дзейнічае і сёння. У склад парафіі, як і раней, уваходзіць капліца ў Выгалянентах. Сёння ў касцёле 3 алтары, усе зроблены ў адзінай тэктоніцы ў класіцыстычным стылі. У галоўным алтары змешчана разьбянае Укрыжаванне ў акружэнні падвоеных калон дарычнага ордэру. Бакавы левы дзвюхкалонны алтар прысвечаны Маці Божай Люрдскай, правы – св. Яну Хрысціцелю. З 1970-х гг. касцёл мае статус помніка архітэктуры. Цяпер пробашчам парафіі з’яўляецца кс. Антоній Казлоўскі.
Гэта была характэрная для класіцызму пабудова – прамавугольная ў плане з трохграннай алтарнай часткай, перакрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром, галоўны фасад вырашаны як чатырохкалонны порцік. У інтэр’еры, перакрытым плоскай падшыўной столлю, усталяваны драўляны алтар у выглядзе порціка з падвоенымі калонамі. У алтары змешчаны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных, які лічыцца цудадзейным. Абраз “апрануты” ў срэбныя з пазалотай шаты, вакол змешчаны шэраг вотаў. Над уваходам зроблены хоры.
Адразу пасля маніфесту 1905 г. вішнеўскія парафіяне пачалі аднаўляць былую парафію. Тагачасны ўладальнік Вішнева пан Карловіч ахвяраваў зямельны пляц пад касцёл і плябанію ў 100 сажэнях ад былога касцёла, за каталіцкімі могілкамі. У 1910 г. намаганнямі Ірэны Карловіч, народжанай Сулістроўскай, вішнеўская парафія бала адроджана, а праз год, 15 мая, быў закладзены фундамент пад новы драўляны касцёл. У хуткім часе пад кіраўніцтвам кс. Антонія Гедгоўда на сродкі парафіян быў пабудаваны дзвюхвежавы, крыжападобны ў плане касцёл. 29 чэрвеня 1912 г. новазбудаваную святыню пад гістарычным тытулам св. Тадэвуша асвяціў кс. Ян Ганусовіч, віленскі прэлат. Але ў 1916 г. германскія войскі разабралі святыню на абарончыя пабудовы.
Пашкоджаны ў час Першай сусветнай вайны быў і стары храм, які на той час дзейнічаў як царква. Нарэшце, у 1919 г. святыня была вернута католікам. Пасля рэканструкцыі, у 1935 г., касцёл асвяціў віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі. Да вішнеўскай парафіі, лічба вернікаў якой у тыя гады складала больш за 3300 чалавек, былі прыпісаны капліцы ў Выгалянентах і Дубаве. А на месцы драўлянага касцёла, за могілкамі, намаганнямі кс. Юзафа Хамінскага быў пабудаваны драўляны дом Сясцёр Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Сёстры непакалянкі працавалі (у 1934-1947 гг.) ў мясцовых школах, дапамагалі ксяндзам у душпастарскай працы, настаяцельніцай у іх была суперыярыса Веньяміна Кучмаеўская, потым с. Марыя-Тэрэзіта. Пасля а. Юзафа пробашчам у Вішневе стаў кс. Тадэвуш Вайнаранскі, падчас Другой сусветнай вайны яго расстралялі партызаны. З прыходам савецкай улады, у 1947 г., кляштар непакалянак быў зачынены, а будынак у хуткім часе згарэў. Такім чынам, менавіта вішнеўскія непакалянкі апошнімі пакінулі Беларусь.
Касцёл св. Тадэвуша дзейнічае і сёння. У склад парафіі, як і раней, уваходзіць капліца ў Выгалянентах. Сёння ў касцёле 3 алтары, усе зроблены ў адзінай тэктоніцы ў класіцыстычным стылі. У галоўным алтары змешчана разьбянае Укрыжаванне ў акружэнні падвоеных калон дарычнага ордэру. Бакавы левы дзвюхкалонны алтар прысвечаны Маці Божай Люрдскай, правы – св. Яну Хрысціцелю. З 1970-х гг. касцёл мае статус помніка архітэктуры. Цяпер пробашчам парафіі з’яўляецца кс. Антоній Казлоўскі.
Выгаляненты
Драўляная капліца пад тытулам Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных была пабудавана ў 1767 г. на паўночнай ускраіне вёскі, на зямлі, якую ахвяравалі мясцовыя землеўладальнікі – паны Невяровічы і Абрамовічы. Адноўлена ў першай палове XIX ст. і прыпісана да вішнеўскай парафіі Свірскага дэканата. З 1864 г. да 1919 г., калі парафія не дзейнічала, капліца прыпісвалася да касцёла ў Нястанішках. У 1929 г. капліца паднаўлялася.Гэта была характэрная для класіцызму пабудова – прамавугольная ў плане з трохграннай алтарнай часткай, перакрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром, галоўны фасад вырашаны як чатырохкалонны порцік. У інтэр’еры, перакрытым плоскай падшыўной столлю, усталяваны драўляны алтар у выглядзе порціка з падвоенымі калонамі. У алтары змешчаны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных, які лічыцца цудадзейным. Абраз “апрануты” ў срэбныя з пазалотай шаты, вакол змешчаны шэраг вотаў. Над уваходам зроблены хоры.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 242 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.