ГРОДНА
Субота,
19 красавіка 2025 года |
Марыя - правадніца ў веры

Першым чалавекам, праз якога мы атрымліваем ад Бога ўрок веры, з’яўляецца Аўраам. У Аўраама мы бачым жывую веру, падтрыманую ўчынкамі, гатовую да самых вялікіх пасвячэнняў. Ён пачуў голас Бога, які заклікаў да таго, каб ён пакінуў месца, людзей – усё тое, да чаго прызвычаіўся, і вырушыў у невядомае. Св. Павел называе Аўраама бацькам нашай веры (параўн. Рым 4). Ён з’яўляецца бацькам веры ў юдаізме і хрысціянстве. Бацькам – гэта значыць прыкладам для пераймання, але ці толькі?
У гэты момант, перад абліччам ужо распачатага месяца мая, я хачу прывесці вобраз Маці Божай. Марыя з’яўляецца Заступніцай мая і самай лепшай Настаўніцай веры для нас, Яе дзяцей. Евангеліст Лука прадстаўляе нам Марыю як пілігрыма любові. Альжбета ўказвае на Яе веру і прамаўляе словы бласлаўлення: “Бласлаўлёная тая, якая паверыла”. Маці Божая ідзе па слядах Аўраама – таго, хто паверыў і таму “паслухаўся пайсці ў месца, якое павінен быў атрымаць у спадчыну, і выйшаў, не ведаючы, куды ідзе” (Гбр 11, 8).
Гісторыя Марыі кідае святло на нашу асабістую гісторыю і адносіны з Богам. З моманту Звеставання кожны можа прасачыць, як адбывалася вандроўка веры ў выпадку Маці Божай. Прароцтва Сімяона, уцёкі ў Егіпет, тое, што Езус застаўся ў ерузалемскай святыні – усё гэта Марыя захавала ў сваім сэрцы (параўн. Лк 2, 51).
Таксама ў цені праходзіць утоенае жыццё Езуса, калі Марыя павінна была прыкладаць рэальныя намаганні сэрца. Безумоўна, у жыцці Маці Божай нямала радасных момантаў, як, напрыклад, вяселле ў Кане Галілейскай, дзе, нягледзячы на ўяўную дыстанцыю, Хрыстос прыслухоўваецца да просьбы Маці і робіць першы знак аб’яўлення, абуджаючы веру ў сваіх вучнях (параўн. Ян 2, 1-12). У такой гульні святла і ценю, аб’яўлення і таямніцы паўстаюць два бласлаўлення, пра якія гаворыць св. Лука: бласлаўленне, накіраванае да Маці Хрыста ад жанчыны з натоўпу і бласлаўленне Езуса для тых, “хто слухае слова Божае і захоўвае яго” (Лк 11, 28).
Кульмінацыйным момантам гэтага зямнога пілігрымавання ў веры для Марыі з’яўляецца Галгота. Там Яна перажывае ноч веры, падобную на тую, якую перажыў Аўраам на гары Морыя, дзе яму трэба было скласці ў ахвяру свайго сына Ісаака. У падобных падзеях Марыя блізкая тым людзям, якія задаюць Богу складаныя пытанні перад цяжкімі выпрабаваннямі, пакутамі і жыццёвымі няўдачамі. Марыя глыбока перажывае пасхальную містэрыю Сына: як Маці Яна ў пэўным сэнсе памірае ў смерці Сына і адкрываецца на “ўваскрасенне”. З гэтага моманту Марыя адорана новым мацярынствам ў адносінах да Касцёла (пар. Ян 19, 25-27).
Да Марыі мы звяртаемся, каб Яна надалей вяла нас да свайго Сына падчас змрочных начэй зла, а таксама ў хвіліны сумненняў, крызісу, маўчання і цярпення. Маці Божая ўсім сваім жыццём услаўляе Бога і Яго дары, бо Ён становіцца на бок самых меншых і найбольш пагарджаных – “убогіх Пана”. З той хвіліны, калі Бог паглядзеў на Яе з любоўю, Марыя з’яўляецца знакам надзеі для ўбогіх, найменшых на гэтай зямлі, якія становяцца найважнейшымі ў Божым Валадарстве. Яна верна наследуе Хрыста, свайго Сына, які ўсім прыгнечаным паўтарае: “Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас” (Мц 11, 28).
Касцёл ідзе па слядах Марыі і Пана Езуса па крутых дарогах гісторыі, каб падтрымліваць, дапамагаць і звяртаць увагу на важнасць вялікай колькасці бедных і згаладалых, пакорных і прыніжаных людзей (параўн. Лк 1, 52-53). Пакорная Панна з Назарэта – як гаворыць св. Амброзій – не з’яўляецца “Богам святыні, але святыняй Бога”. Усіх, хто да Яе звяртаецца, Касцёл вядзе да сустрэчы з Богам – Святой Тройцай: Айцом, Сынам і Святым Духам.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 257 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.