ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

21 красавіка 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шмат сіл у выкананні волі Пана, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама радасці, надзеі і аптымізму. Шчасці Божа.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу з нагоды Імянін жадаем усіх ласкаў ад Найсвяцейшай Панны Марыі, Божага бласлаўлення, добрых і сардэчных людзей на святарскім шляху, шчодрага плёну на Божай ніве, здзяйснення мар, а самае галоўнае – здароўя, шчасця і шмат сіл у душпастарскай паслузе.
Удзячныя парафіяне, кс. Павел Беланос і кс. Вячаслаў Матукевіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Генадзію Рамашко з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: моцнага здароўя, заўсёды зычлівых і добрых людзей навокал, дасягнення ўсіх мэт. Няхай усемагутны Бог, які ўказаў Вам дарогу жыцця, узнагародзіць Вас за веру, любоў і павагу да кожнага чалавека, за ўсю працу і прыклад жыцця. Нізкі паклон і ўдзячнасць за міласэрнае сэрца і клопат пра ратаванне нашых душ. Мы дзякуем Богу за такога Ксяндза, а Маме – за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне з Германішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя на доўгія гады, поспехаў у працы, радасці і ўсмешкі на кожны дзень, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху, а таксама ўсіх Божых ласкаў і апекі св. Заступніка.
Любячая сям’я
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: душэўнага супакою, усмешкі на твары, моцнага здароўя, шмат сіл і стойкасці на нялёгкай дарозе святарскай паслугі, а таксама шчодрых Божых ласкаў, няспыннай дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа і апекі св. Заступніка на кожны дзень.
Удзячныя парафіяне з пар. Мсцібава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Генадзію Рамашко з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены спакоем, радасцю і любоўю. Заўсёды жывіце ў святле Божага бласлаўлення, узмацняйцеся духоўна, узрастайце ў мудрасці праз дзейнасць Святога Духа і ідзіце самай цудоўнай дарогай да святасці. Мы дзякуем Вам за тое, што Вы з намі.
Сем’і Юхно, Рой і Латушкіных
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Грыцко з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці і душэўнага супакою. Няхай жыццёвы шлях будзе бласлаўлёны, усемагутны Бог ахінае сваёй міласэрнасцю, Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе да свайго сэрца, а св. Заступнік апекуецца на працягу ўсяго жыцця. Мы памятаем пра Вас у малітве.
Вернікі з Першамайска
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення і няспыннай дапамогі Найсвяцейшай Маці ў працы ўзмацнення нашай веры, а таксама здароўя і радасці. Няхай Анёл-ахоўнік будзе з Вамі заўсёды і ўсюды.
З удзячнасцю вернікі з капліцы св. Губерта ў Бакштах
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, сіл, стойкасці, а таксама апекі Маці Божай і св. Заступніка.
З удзячнасцю вернікі з капліцы ў Вердамічах
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Саковіч! З нагоды Вашага Дня нараджэння і Імянін мы ад усяго сэрца дзякуем Богу за дар Вашага жыцця і жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці і стойкасці ў душпастарскай працы. Мы вельмі ўдзячны Вам за ахвярную працу і за дабрыню Вашага сэрца. Няхай добры Бог адорыць усімі дарамі, Божая Маці – ласкамі, а св. Юрый заўсёды апекуецца Вамі. Дзякуем Маме за Сына Святара.
З удзячнай малітвай да Бога аб сілах у святарскай працы парафіяне з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчодрага плёну ў душпастарскай працы, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і дароў Святога Духа. Няхай Ваш Заступнік выпрошвае ў Пана Бога для Вас доўгіх гадоў жыцця ў здароўі, а таксама ўсіх ласкаў і дапамогі ў працы і ў жыцці, каб кожны Ваш чарговы дзень быў радасным і шчаслівым.
Касцёльны і парафіяльны камітэт з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Сяргею Ангуру з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, Божай радасці, бласлаўлення Найсвяцейшай Панны Марыі і цудоўнага плёну ў працы. Дзякуем за адданае служэнне Богу і добрае сэрца.
Вернікі з капліцы Вінцукі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Марціновічу ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі. Няхай штодзённая праца прыносіць задавальненне, а св. Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну.
Вернікі з капліцы Вінцукі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Станіславу Лабану з нагоды Імянін усіх дароў Святога Духа, супакою ў сэрцы, суцяшэння ў смутку і стойкасці на выбраным шляху, а таксама апекі Маці Божай з Вострай Брамы
жадаюць вернікі з пар. Беняконі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Імянін сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, нязгаснай усмешкі і шмат Божых ласкаў
перасылаюць памятаючыя ў малітве “Маргарыткі”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мар’яну Хаменю з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі св. Заступніка. Няхай Маці Божая Няспыннай Дапамогі ахоўвае Вас у кожную хвіліну жыцця, а Пан Езус прытуліць да свайго сэрца і абараняе ад усіх няшчасцяў і хвароб, а таксама бласлаўляе Вашу душпастарскую працу. Мы дзякуем Вам за вялікую працу ў нашай парафіі.
З малітвай і ўдзячнасцю пар. Шылавічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Раманчуку з нагоды 25-й гадавіны святарства складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл на доўгія гады жыцця, радасці і супакою на кожны дзень, добразычлівых людзей побач, а таксама шмат Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Сем’і Буневіч, Калеснік, Мілюк і парафіяне з пас. Юбілейны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Жэгарыну з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Жадаем Вам здароўя, моцнай веры, радасці і аптымізму на кожны дзень, верных сяброў і добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай гэты радасны дзень назаўсёды адхіліць Вашыя перажыванні, смутак і трывогі. Жадаем, каб Маці Божая Няспыннай Дапамогі заўсёды мела Вас у сваёй апецы, а Святы Дух напаўняў Вашае сэрца святлом і супакоем.
Парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму айцу Юрыю Саковічу ў Дзень нараджэння і імянін складаем сардэчныя пажаданні: шмат здароўя і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца, а св. Заступнік асцерагае на працягу ўсяго далейшага жыцця. Шмат радасці і аптымізму
жадаюць парафіяне з касцёла Унебаўзяцця НПМ у Новым Двары

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.