ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (1)

Варта ведаць

warto byЗапрашаем пазнаёміцца з новай рубрыкай, дзе мы збіраемся змяшчаць інфармацыю аб Касцёле, якая цікавіць кожнага чытача.
Расіяне хочуць сустрэцца з Папам
    У Расіі нядаўна было прa­ведзена анкетаванне, у якім апытаныя (каля 30%) адказалі, што адносіны паміж каталіцкім Касцёлам і праваслаўнай Царквой лічаць вельмі добрымі, а для амаль 60% выбар новага Біскупа Рыма быў незвычайна важнай падзеяй. 71% хацеў бы, каб папа Францішак наведаў Расію. Амаль адна трэцяя апытаных былі зацікаўлены ходам канклава, а 56% акрэслілі выбар новага Папы як важную падзею. Вынікі сацыялагічных даследаванняў указваюць на тое, што пасля выбару новага Папы расіяне маюць надзею на яшчэ лепшыя адносіны рускага праваслаўя з рымска-каталіцкім Касцёлам, на што ўказвае меркаванне звыш двух трэціх апытаных, якія хацелі б, каб папа Францішак наведаў Расію.

Крыніца: Расійскі цэнтр вывучэння грамадскага меркавання


    Колькі католікаў у свеце?
    Католікаў у свеце 1.146.656.000, ці 17,3% насельніцтва ўсяго свету. Паміж паасобнымі краінамі існуюць, безумоўна, вялікія розніцы. Найбольшы працэнт католікаў засяляе Паўднёвую Амерыку (62,7%), Еўропу (40,1%) і Акіянію (26,4%). Найменшы працэнт католікаў жыве ў Азіі (3%).

Крыніца: Інстытут статыстыкі каталіцкага Касцёла


   
    Францішак, Ангела Меркель, а можа, Хілары Клінтан?
    Штотыднёвік “Time” ацэньвае ўплыў папы Францішка. Яго ўжо залічылі да 28 “перадавікоў”. Канкурыруюць з ім такія асобы як Хілары Клінтан, Ангела Меркель ці Кім Чэн Ун. Хоць папа Францішак кіруе Касцёлам яшчэ менш за месяц, амерыканскі штотыднёвік “Time” ужо залічыў яго да ліку кандыдатаў у спіс 100 найбольш уплывовых асоб 2013 года. Ён знаходзіцца ў ліку 28-мі першых з іх. За кандыдатаў можна аддаваць галасы. Аднак, канчатковае рашэнне прымае рэдакцыя. Бенедыкт XVI тройчы быў у гэтым 100-асабовым спісе: у 2007, 2009 і 2011 гадах.

Крыніца: Ватыканскае радыё

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.