ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

ІV Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў: “Авечкі Мае слухаюць голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. І Я даю ім вечнае жыццё навекі, і яны не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх з рук Маіх. Айцец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх. I ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца Майго. Я і Айцец – адно.

Ян 10, 27-30


Наш Пан і Пастыр
   Спосаб маўлення Пана Езуса зусім не адпавядае нашаму сённяшняму “інфармацыйнаму” часу. Тыя, хто жыў у часы Езуса, штодзённа бачылі статкі авечак, якія пасвіліся на палях, прыглядаліся да працы пастухоў, бачылі іх клопат пра статкі. Прыпавесці Езуса былі канкрэтнымі, каляровымі вобразамі, якія дапамагалі слухачам наблізіцца да ісцін, недасягальных чалавечаму розуму. Сёння, у эпоху інфарматыкі, камп’ютараў і ўсё большых тэхнічных магчымасцей, якія даступны чалавеку, мы рэдка сустрэнем пастуха са статкам. Мы нават не здагадваемся, як выглядае яго жыццё. Мы не зразумеем ні неспакою пра згубленую авечку, ні, тым больш, пастарскай радасці ад яе адшукання. Цяжкасці ў чытанні і разуменні Евангелля існуюць не толькі з-за недахопу паралелей з рэчаіснасцю, але і з-за бар’ераў, збудаваных нашым захапленнем веліччу чалавека і яго тэхнічнымі вынаходніцтвамі. Дзесьці за гэтым захапленнем хаваецца звычайная пыха... А Евангелле ў Нядзелю Добрага Пастыра прыгадвае, што ў нашым існаванні мы не адныя. Што мы не гаспадары свету. Што над намі ёсць Езус – найлепшы Пастыр – і Айцец, які ажыццяўляе абсалютную ўладу над усім, што стварыў. Ніхто не можа гэтага змяніць, бо ніхто не мае большай улады. А яе магутнасць мы бачым у таямніцы ўваскрасення. Яна здольна зламаць сцены гробу, разарваць путы смерці. Ніхто і нішто яе не пераможа! Ніхто не здолее вырваць нас з-пад пастарскай апекі Езуса і айцоўскай улады Бога. Хіба толькі чалавек сам будзе ўцякаць з гэтай аўчарні і захоча жыць без Бога і Яго любові.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.