ГРОДНА
Пятніца,
14 лютага 2025 года |
Гродзенскі Ерузалем

У гэтым годзе разважанні падрыхтавала моладзь пабернардынскай парафіі на чале са сваім душпастарам кс. Янам Раманоўскім. Сёлетнія разважанні былі моцна ўплецены ў штодзённае жыццё, несумненна, кожнага чалавека: тых, хто не заўсёды мае добрыя адносіны з бацькамі, тых, хто не спяшаецца працягнуць руку дапамогі патрабуючым, тых, хто часта задумваецца над сэнсам жыцця і сваім сведчаннем веры. А таму гэтым вечарам падчас гродзенскага Ерузалема кожны з нас мог знайсці сябе і сваё жыццё. А стоячы на пабернардынскім узвышшы, якое становіцца гродзенскай Галготай, можна пачуць адказ Езуса на пытанні, якіх, як заўсёды, у нас вельмі шмат. †
Як адзначае кс. Антоні Грэмза, адзін з арганізатараў гэтай супольнай малітвы, першапачаткова планавалася, што гэта будзе спецыяльная малітва для моладзі напярэдадні Сусветнага дня моладзі. А ўжо праз чатыры гады кожны жыхар горада і госці, якія прыязджаюць у Гродна, хочуць прыняць удзел у гэтай асаблівай малітве. Кожны падчас Крыжовага шляху адчувае гэты клімат веры і прыгадвае муку нашага Пана Езуса Хрыста. У гэтым годзе пасля супольнай Эўхарыстыі ў катэдральным касцёле вырушыла працэсія з крыжам і 33 факеламі. Вернікі разважалі вялікую справу збаўлення, вось толькі вуліца і месцы стацый былі вельмі вядомыя гродзенцам. Ад катэдры па вуліцы Савецкай, каля Палаца тэкстыльшчыкаў і кнігарні ажно да пабернардынскага касцёла, які менавіта ў гэты дзень стаў своеасаблівай Галготай нашага горада.
Ніхто з удзельнікаў не думаў пра мароз, а малітва, якая трывала больш за гадзіну, не была задоўгай. Як можа быць нуднай ці доўгай смерць Езуса?! Хрыстос, які памірае за кожнага з нас, ахвяруе нам неба – так мы пачулі ў разважаннях падчас крыжовай малітвы. Падчас кожнай з чатырнаццаці стацый вернікі могуць знайсці сябе, знайсці месца каля Хрыста, які падае, пакутуе, але, каб здзейснілася воля Айца, памірае за нашыя грахі на дрэве крыжа. Крыж неслі прадстаўнікі розных парафій нашага горада: моладзь і старэйшыя, гродзенцы і жыхары Нігерыі, быццам далучаючыся да паўсюднай вялікай сям’і пілігрымуючага Касцёла, а крыж у гэты дзень для ўсіх стаў дарогай да неба. Адчуваючы на сваіх плячах дрэва крыжа, мы, напэўна, прыгадваем свой жыццёвы крыж, які мае кожны з нас.
Гэта ніякая не палітычная маніфестацыя і не пошук прыгод. Гэта, у першую чаргу, вялікая дэманстрацыя веры, разважанне Божай любові над кожным з нас і наш адказ на гэтую любоў. Кожны можа знайсці сваё месца каля Хрыстовага крыжа, які, як на Пальмовую нядзелю ў Рыме сказаў моладзі папа Францішак, заклікае кожнага чалавека сведчыць пра Езуса. Такога сведчання патрабуе кожны з нас, а таксама той, хто ў гэты дзень глядзеў на нас, стоячы побач на прыпынку ці каля цэнтральнага магазіна.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 321 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.