ГРОДНА
Аўторак,
15 ліпеня
2025 года
 

Слова для Жыцця (45)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
   
    Хрыстос памёр і ўваскрос, раз і назаўсёды для ўсіх, але моц уваскрасення, пераход з няволі зла ў вольнасць дабра, павінен здзяйсняцца заўсёды, у канкрэтных сферах нашага існаваня, у нашым штодзённым жыцці. Як шмат пустынь таксама і сёння павінен перайсці чалавек! Асабліва тую пустыню, якая знаходзіцца ўнутры яго самога, калі не хапае любові да Бога і бліжняга, калі мы не ўсведамляем, што з’яўляемся апекунамі ўсяго таго, чым нас адарыў Стварыцель і што Ён нам дае.
   
    Фрагмент Велікоднага паслання 2013


   Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці
   Гэтая вестка гучыць таксама і на беларускай зямлі, якая яшчэ і ў гэтыя дні пад сваім снежным покрывам хавае ў сабе безліч ахвяр. Усе яны ў смерці сталіся братамі, бо былі без адрознення забітыя сляпою нянавісцю: католікі, праваслаўныя, пратэстанты, а таксама шматлікія габрэі разам з тымі, хто не належаў ні да якой рэлігіі, але ў добрым сумленні шукаў шлях да праўды. Гэтая вестка напаўняе Беларусь надзеяй, адкрывае яе для будучыні, кажа ёй, што Бог ніколі яе не пакідаў, а таксама абяцае яе народу шчасце, якое Айцец зберагае для сваіх узлюбленых дзяцей.

    Фрагмент Велікодных пажаданняў 2013, паводле Сatholic.by

 

 
 Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

   Вера ва ўваскра­сенне Хрыста – гэта пацвярджэнне Яго навучання, што праўда і дабро заўсёды атрымліваюць канчатковую перамогу, што праўды і дабра нельга растаптаць, укрыжаваць, забіць.
    Для кожнага вызнаўцы Хрыста Уваскрасенне – гэта заклік да новага, перамененага жыцця на зямлі.

    Фрагмент гаміліі на Вялікдзень 2013 у гродзенскай катэдры

 

 
Кс. бп Антоні Дзям’янка

   У супольнасці паўсюднага Касцёла з папам Францішкам мы вызнаём, што Збаўца жыве. Мы таксама разам цешымся прысутнасці Хрыста ў сабе і вакол сябе. Разам праслаўляем Яго і дзякуем, што Ён ёсць заўсёды. Няхай святло Пасхальнай ночы асвятляе нашае жыццё, напаўняе яго радасцю, распальвае ў сэрцах любоў і ўмацоўвае веру, каб мы разам з Апосталамі маглі несці ўсяму свету Радасную Навіну.

    Фрагмент Велікодных пажаданняў 2013, паводле Сatholic.by

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.