ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

24 сакавіка 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем, каб дарога, на якую Вас запрасіў Хрыстос, была дарогай да святасці. Няхай у старанным і поўным самаадданасці выкананні жаданняў Божага Сэрца Вас падтрымлівае моц Святога Духа. Няхай паслуга сеяння зярнят Божай праўды і суправаджэння людзей да сустрэчы з Уваскрослым Хрыстом прыносіць радасць і садзейнічае пабудове адзінства Касцёла. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем свае сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады, шмат прыгожых і радасных дзён, цішыні ў сэрцы. Няхай Хрыстос Уваскрослы асвячае сваёй ласкай жыццёвы шлях, Маці Божая з любоўю чувае, а Анёл-ахоўнік дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу і Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай усемагутны Бог, якому Вы паверылі, адорвае Вас усімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці няспынна Вамі апекуецца. Няхай агонь веры, надзеі і любові ніколі не пагасне ў Вашых сэрцах, а дарога да Неба, якой Вы нас вядзеце, будзе засеена самымі прыгожымі кветкамі.
З малітвай апостальскі рух вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Няйсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Салабудзе, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Найвышэйшы Святар Езус Хрыстус заўсёды Вам бласлаўляе, няхай будзе крыніцай радасці і здзяйснення. Няхай Божы Дух жыве ў Вашых сэрцах і ніколі не дазволіць Вам забыцца пра тое, што ў святарскім жыцці з’яўляецца самым важным. Жадаем Вам, каб трыванне пры Хрысце было ўзнагароджана радасцю Уваскрасення.
Працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Леону Лішыку з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, сіл, стойкасці і цярплівасці ў душпастарскай працы, Божай дапамогі і апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем за мудрасць і ахвярнасць у абвяшчэнні Божага слова. Б’юць званы з самага ранку, Абвяшчаюць радасць свету: Пан Уваскрос! Алелюя! У Ім уся наша надзея!
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, душэўнага супакою і шмат радасці. Няхай Уваскрослы Хрыстос напаўняе Вас усімі дарамі і адорвае бласлаўленнем на кожны дзень душпастарскай паслугі.
Парафіяне з Гожы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем найлепшыя пажаданні: сілы і моцы Святога Духа ў абвяшчэнні Добрай Навіны, непахіснай веры, якой Вы дзеліцеся з намі, здароўя, радасці і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Радаснага Алелюя!
Дзеці і моладзь з пар. святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Паўлу Халяўкіну з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: Божага бласлаўлення, добрага здароўя на доўгія гады, нязгаснага запалу ў працы, сілы, душэўнага супакою, шчодрага плёну на Божай ніве і сталай апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем за душпастарскую працу.
Катэхетка і дзеці з пар. Найсвяцейшай Тройцы ў в. Чарнаўчыцы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Беланосу, Яраславу Грынашкевічу і клерыку Паўлу Мазану з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых дароў Святога Духа, здароўя на доўгія гады, радасці, якая выпраменьваецца са свят Уваскрасення Пана, а таксама сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: прэлату Антонію Філіпчыку, Уладзіміру Гуляю, Уладзіславу Сурвілу, Юзафу Багдзевічу, Яну Рэйшалю і Вячаславу Матукевічу з нагоды Велікодных свят жадаем усіх ласк ад Уваскрослага Пана, душэўнага супакою, сілы, моцнай веры, аптымізму і надзеі. Радаснага Вялікадня!
Бацькі кс. Вячаслава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Грыцко з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Дзякуем за прыняты Вамі сакрамант святарства. Аддзяч, Божа, за Вашу ахвярнасць, за аддаленне нашых душ ад граху, за тое, што Вы вядзеце нас да Бога. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорвае Вас сваім бласлаўленнем і напаўняе сэрца супакоем, радасцю і надзеяй. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
З малітвай парафіяне з Першамайска
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем букет найлепшых пажаданняў: апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, сілы, надзеі, жыццёвай мудрасці, Божай радасці, задавальнення ад выконваемай паслугі і добрага плёну на ніве Пана. Мы дзякуем Богу за Вас, а Вашым Бацькам – за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне з пар. Мсцібава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем усіх ласкаў ад Уваскрослага Пана, радасці, надзеі, душэўнага супакою і ўсяго найлепшага. Няхай Найсвяцейшая Маці, Маці ўсіх святароў, няспынна Вамі апекуецца і дапамагае пераадольваць цяжкасці штодзённага жыцця. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Моладзь і дзеці з бацькамі з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Эрнэсту Будыну, Яну Этэлю, Максіму Бачарнікаву, Эдуарду Пятэльчыцу і Аляксандру Пятровічу з нагоды Дня святара ад усяго сэрца дзякуем, што Вы адказалі на голас Хрыста, за Вашу працу ў нашай парафіі, за кожную Эўхарыстыю, казанне, споведзь, малітву, бласлаўленне, за ўсе ўдзеленыя сакраманты і за ўсе ласкі, якія дзякуючы Вашай паслузе мы атрымалі ад Пана. Мы таксама ўдзячныя за Вашу сардэчнасць, усмешку, добразычлівасць, адкрытасць, усякую дапамогу і прысвечаны час. Жадаем, каб па прыкладзе Хрыста, Вы былі Добрымі Пастарамі і дасягнулі святасці! Радасных свят Уваскрасення Пана!
Вернікі з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму кс. Паўлу Астукевічу ў Дзень святара і Велікодных свят жадаем шчодрых ласкаў ад Уваскрослага Хрыста, дароў Святога Духа, супакою, Божай радасці, сілы ў абвяшчэнні Добрай Навіны, апекі Найсвяцейшай Маці і цудоўнага плёну на ніве Пана. Радаснага Вялікадня!
Вернікі з Індуры
◊◊◊
Дарагой сястры Яніне Стэльмах і ўсім сёстрам нашай парафіі з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шмат ласкаў ад Збавіцеля свету, шмат радасці ў паслузе на карысць Богу і людзям, шчодрых дароў Святога Духа, здароўя, душэўнага супакою і ўсмешкі на кожны дзень. Хрыстос Уваскрос!
Вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Яну Рэйшалю і Андрэю Кевлюку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, сілы ў пашырэнні Божага Валадарства на зямлі, моцнай веры, якой Вы дзеліцеся з намі, а таксама апекі нашай Каралевы Неба і Зямлі – Найсвяцейшай Маці. Хрыстос Уваскрос!
Вернікі з в. Скярсі і Зенюкі
◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця, здароўя, шчасця і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень святарскай паслугі ў нашым касцёле.
Парафіяне з Лоек
◊◊◊
Паважанаму айцу Юзафу Макарчыку з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, сілы ў абвяшчэнні Хрыста на зямлі і навяртанні людскіх сэрцаў да Езуса, апекі Маці Божай і св. Юзафа. Дзякуем за цудоўны прыклад веры, хрысціяніна і пастара чалавечых душ. Няхай Уваскрослы Хрыстос моцна трымае Вас за руку і вядзе прыгожай дарогай да збаўлення.
Рыцарства Беззаганнай
◊◊◊
Паважанаму айцу доктару Андрэю Шчупалу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем усіх ласкаў ад Езуса Хрыста, дароў Святога Духа, моцнага здароўя, моцнай веры, непахіснай надзеі, шмат Божай радасці і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень паслугі сярод людзей. Хрыстос Уваскрос!
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: прэлату Антонію Філіпчыку, Генрыку Яблоньскаму і Паўлу Лазоўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана, прасякнутыя гэтай вялікай таямніцай, перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Той, хто ўстаў з гроба, узмоцніць веру, распаліць любоў і стане для Вас крыніцай супакою, памяркоўнасці і пашаны. Жадаем Божай апекі, дабрыні і радасці, дапамогі Маці Божай. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова і прысутнасць сярод нас.
Моладзь з пар. св. Вацлава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Уваскрасення Езуса Хрыста жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою і апекі Маці Божай. Дзякуем за навуку, якую Вы так шчыра абвяшчаеце пры алтары. Дзякуем Богу за Вас, а Вашым Бацькам – за Сына Святара.
Вернікі з в. Гінэлі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Юрыю Грыцко з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем, каб Уваскрослы Езус адорваў Вас сваёй сілай і любоўю, а таксама асвячаў Ваша жыццё верай і надзеяй. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі.
З малітвай вернікі з капліцы Божай Міласэрнасці ў Хадзілонях
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Юзафу Багдзевічу і Юзафу Макарчыку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя віншаванні: моцнага здароўя, сіл, усіх ласкаў ад Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай добры Бог асцерагае Вас і вядзе праз доўгія гады жыцця, а св. Юзаф апекуецца ў цяжкія хвіліны.
З малітвай сям’я Воранавых
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Здзіславу Вэдэру, Юзафу Багдзевічу, Юзафу Макарчыку, Віктару Захарэўскаму, Дзмітрыю Урбановічу, Аляксандру Мятліцкаму, Станіславу Краўчанку і Станіславу Лугаўскому, а таксама дарагім сёстрам: Мар’яне Алешчык, Аляксандры Арэшка, Філатэі Ціхановіч, Агаце Смольскай, Клары Волчэк і Марыі Стасевіч з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя і аптымізму, сонечных дзён, шчырых і верных сяброў, Божай міласэрнасці, апекі Маці Божай. Няхай добры Бог дапамагае сваімі ласкамі ў Вашым жыцці і ў службе Божай.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу і ўсім святарам дэканата Вялікая Бераставіца з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем свае сардэчныя пажаданні. Няхай Хрыстос, Збавіцель свету, адорвае Вас сваімі ласкамі, сапраўднай радасцю і супакоем.
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў і кола Жывога Ружанца імя Марыі з Вялікіх Іадкевіч
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Вітольду Лазавіцкаму, Паўлу Барысевічу, а таксама ксяндзам, якія паходзяць з нашай парафіі: Андрэю Радзевічу, Паўлу Беланосу і Яну Раманоўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем, каб святы былі для Вас часам вялікай радасці, каб Уваскрослы Збавіцель адарыў Вас сваімі дарамі і здароўем, сілай і зычлівасцю людскіх сэрцаў. Радаснага Алелюя!
Ружанцовае кола, Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Велікодных свят перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Уваскрослы Езус адорвае Вас добрым здароўем, запалам і стойкасцю ў абвяшчэнні Божага слова і навяртанні людзей да Бога. Каб з сілай і любоўю Вы годна крочылі па выбраным шляху. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя, Каралева ўсіх святароў, заўсёды Вамі апекуецца. Няхай вакол Вас будуць толькі добразычлівыя людзі, а Вашае сэрца напаўняе радасць ад выконваемай душпастарскай паслугі.
Верныя парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
monumentВыразы сардэчнага жалю і словы спачування ксяндзу пробашчу Анджэю Бураку і яго Маме ў сувязі са смерцю любімага Бацькі і Мужа
складаюць, яднаючыся ў малітве, парафіяне з Лаздунаў
◊◊◊
Словы спачування ксяндзу Анджэю Бураку і Яго Маме Ядзвізе ў сувязі са смерцю дарагога Бацькі і Мужа Яна
перасылаюць кс. Міхал Ластоўскі і вернікі з Капцёўкі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Сяргею Ангуру і Юрыю Марціновічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, Божага бласлаўлення, радасці, аптымізму, дароў Святога Духа і моцнай веры. Дзякуем за дар Вашага жыцця. Няхай Езус, які аддаў сваё жыццё на крыжы, дапамагае Вам ва ўсіх справах. Ад усяго сэрца дзякуем за клопат пра Касцёл і нас.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранён
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, сілы і шмат Божых ласкаў. Дзякуем за ахвярную працу, добрае сэрца, цудоўны прыклад веры і мудрасці. Жадаем Божай радасці, сілы ў цяжкасцях штодзённага жыцця і ў здзяйсненні святарскай паслугі, добрага плёну на Божай ніве, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і дароў Святога Духа.
Удзячныя парафіянкі з гродзенскай катэдры Пелагея, Міраслава і Анжэла
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня імянін хочам скласці свае сардэчныя пажаданні. Жадаем Вашай Магніфіцэнцыі, каб Бог дадаваў у кожную хвіліну і ў кожны момант Вашага жыцця сваіх ласкаў і бласлаўлення, сваіх дароў праз Святога Духа, радасці, супакою, сардэчных і шчырых людзей. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя атуліць Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі, а св. Юзаф будзе заступнікам перад тронам Бога Айца.
З малітоўнай памяццю супольнасць ВДС у Гродне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Яну Кучынскаму, Казіміру Жылісу, Юрыю Ёдзіку, Валерыю Спірыдону, Аляксандру Рудзевічу, а таксама клерыку Юрыю Садоўскаму і сёстрам, якія працуюць у нашым касцёле, з нагоды Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, сілы ў абвяшчэнні Божага слова, няспыннай апекі Маці Божай Кангрэгацкай і шмат здароўя і радасці на кожны дзень Вашага жыцця. Няхай Ваша штодзённая праца прыносіць Вам задавальненне, а нас накіроўвае дарогай да збаўлення.
З павагай і малітвай катэдральная моладзь
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Пятру Кубелю з нагоды Дня ўстанаўлення сакраманту святарства і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, Божай міласэрнасці, стойкасці ў працы і таго, чаго патрабуе Вашае сэрца, а Маці Божая няхай заўсёды ахінае Вас сваім плашчом.
Парафіяне з Крупава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Францішку Галдысю з нагоды Дня святара, Велікодных свят і 70-га Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе на дарозе святарства, а Маці Божая, якая даручае свайго Сына ў Вашыя рукі, няхай абараняе мацярынскай любоўю і ахінае сваёй апекай. Жывіце так, каб кожны чарговы дзень быў цудоўны і непаўторны. Напаўняйце кожную хвіліну так, каб потым успамінаць яе з радасцю. Чэрпайце энергію з бясконцай крыніцы, якой з’яўляецца сэрца Езуса Хрыста.
З малітвай кс. Віктар, Касцёльны камітэт, міністранты і ўдзячныя вернікі з Сурвілішкаў і Жамыслаўля
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Віктару Субелю і Тадэвушу Качану з нагоды Дня святара, а таксама сёстрам Ганне Шупоравай, Агнешцы Лешка і арганістцы Яніне Каспяровіч з нагоды надыходзячых Велікодных свят жадаем скласці букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, шмат сіл, стойкасці, запалу ў абвяшчэнні Божага слова, апекі Маці Божай і бласлаўлення Уваскрослага Езуса Хрыста. Радаснага Алелюя!
З малітоўнай памяццю парафіяне з Сурвілішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: мноства Божых ласкаў, радасці ад святарскага служэння, спадарожніцтва Хрыста, здароўя, усмешкі, дароў Святога Духа і дапамогі Маці Божай у аднаўленні касцёла. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей здзяйсняюцца ўсе высакародныя планы і намеры. Дзякуем за распалены агонь веры, малітву і адданую службу Богу і людзям. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
З любоўю моладзь з пар. Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Станіславу Лабану, Юзафу Станеўскаму, Паўлу Галіньскаму, Аляксандру Лебядзевічу і Юрыю Барташэвічу з нагоды Дня святара жадаем моцнага здароўя, мудрасці і Божай апекі на кожны дзень. Няхай Маці Божая будзе Вашай заступніцай ва ўсіх справах святарскай паслугі, а Святы Дух дапамагае на ўсіх сцежках Вашага жыцця.
Парафіяне з пар. Беняконі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Уладзіміру Гуляю, Уладзіславу Сурвілу, Вячаславу Матукевічу, Віталію Сідорку і клерыку Дзмітрыю Леўчыку з нагоды Дня святара, а таксама сёстрам: Станіславе Кучынскай, Агаце Смольскай і ўсім, хто працаваў у нашым касцёле, з нагоды Велікодных свят хочам перадаць найлепшыя пажаданні: добрага здароўя на доўгія гады, Божай радасці і шмат добразычлівых людскіх сэрцаў, гатовых прыйсці на дапамогу. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас і няспынна адорвае ласкай і супакоем. Няхай Ён прадоўжыць гады Вашага жыцця і дазволіць найбольш плённа далей служыць будаўніцтву Божага Валадарства на зямлі.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Яну Асіповічу і Андрэю Агелю з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, апекі Уваскрослага Хрыста і Яго Найсвяцейшай Маці, а таксама шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень святарскай паслугі. Радаснага Алелюя!
Парафіяне з пар. Унебаўзяцця НПМ у Лідзе-Індустрыяльным
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня святара і надыходзячых Велікодных свят перасылаем святочныя пажаданні: душэўнага супакою і цяпла, шмат сіл і стойкасці, каб крочыць нялёгкім святарскім шляхам. Няхай на дарозе, якую Вам паказаў Бог, Вам заўсёды спадарожнічаюць Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, а жывы агеньчык Святога Духа, што ззяе ў Вашым сэрцы, ніколі не слабне, а дапамагае ўсё большай колькасці людзей знайсці шлях да веры і Касцёла. Дзякуем Вам за шчырую малітву, мудрыя казанні і прыклад пабожнасці.
Парафіяне з касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Рандзілаўшчыне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Францішку Галдысю і Паўлу Аляскевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў: добрага здароўя, душэўнага супакою, усмешак і радасці. Няхай Уваскрослы Езус напаўняе Вас сваёй моцай, а Найсвяцейшая Панна Марыя чувае над Вамі на дарозе веры, надзеі і любові.
Касцёльны камітэт з Суботнікаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Сяргею Ангуру з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат здароўя, радасці, шчасця, доўгіх гадоў жыцця і Божага бласлаўлення на кожны дзень душпастарскай паслугі. Радаснага Вялікадня!
З малітвай і ўдзячнасцю сям’я Сяўко з пар. Суботнікі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Марціновіч! У Дзень устанаўлення сакраманту святарства хочам скласці сардэчныя пажаданні і падзяку за Вашу прысутнасць. Жадаем Божай радасці, якая б спадарожнічала кожны дзень святарскага служэння, шмат добразычлівых людскіх сэрцаў, гатовых прыйсці на дапамогу ў абвяшчэнні Добрай Навіны, шмат сіл для пераадольвання чалавечых слабасцей і жыццёвых перашкод, мноства Божых ласкаў, моцы Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай Святы Дух не пакідае сэрца, а Боскі Збавіцель вядзе па цудоўнай, хоць і нялёгкай дарозе паклікання.
З малітвай парафіяне, маладыя сужэнствы і моладзь з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне-Паўднёвым
◊◊◊
Паважанаму айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Дня святара і свят Вялікадня перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх ласкаў ад Уваскрослага Езуса, добрага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і шмат сіл на святарскім шляху.
З павагай і малітвай удзячныя парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Францішку Галдысю, Паўлу Аляскевічу і сястры Зоф’і Смятанка з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем: здароўя, шчасця, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў ад Уваскрослага Хрыста на кожны дзень. Няхай любоў і супакой у Вашых сэрцах госціць і заўсёды будзе шмат людской добразычлівасці. Радаснага Вялікадня!
З малітвай сям’я Сяўко
◊◊◊
Паважаным айцам Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень душпастарскай паслугі, шмат здароўя, душэўнага супакою, радасных дзён і толькі добразычлівых людзей побач. Няхай Святы Дух адорыць Вас усімі ласкамі, а Маці Божая мае ў сваёй апецы.
Вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем букет найлепшых пажаданняў: бласлаўлення ад Уваскрослага Езуса Хрыста, шчодрых дароў Святога Духа, поспехаў у працы на ніве Пана і моцнай радасці. Радаснага Алелюя!
Вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, здароўя, сіл, людской добразычлівасці, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, шмат усмешак і душэўнага супакою.
З павагай парафіяне і кола Жывога Ружанца св. Яна Непамуцэна са Станевіч
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: прэлату Антонію Філіпчыку, Алегу Дулю, Генрыку Яблоньскаму, Паўлу Лазоўскаму і Юрыю Барташэвічу з нагоды Дня святара жадаем шмат здароўя, цярплівасці, душэўнага супакою, поўных спакою Велікодных свят і нязмернай радасці сэрца ад сустрэчы з Уваскрослым Хрыстом.
III Ордэн св. Францішка з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным айцам: Станіславу Станеўскаму, Юзафу Гензе, Андрэю Врублеўскаму, Андрэю Ядкоўскаму, Валерыю Мазюку, Вальдэмару Слоце, Віктару Бохану, Вітольду Пятэльчыцу, Эдуарду Пятэльчыцу, Віталію Чабатару, Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Багдзевічу і Ігнату Санюце з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, усіх ласкаў ад Уваскрослага Хрыста, дароў Святога Духа на кожны дзень святарскай паслугі і шмат гадоў жыцця ў здароўі. Радаснага Алелюя!
З малітвай апостальскі рух вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Няйсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Віктару Велівісу, Артуру Валчкевічу, Паўлу Салабудзе, Юзафу Станеўскаму, Тадэвушу Крыштопіку, Алегу Канановічу, Юзафу Макарчыку, Яну Раманоўскаму і Андрэю Лішко з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем бласлаўлення Уваскрослага Хрыста, моцы Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Прыміце пажаданні, дарагія нашы святары, бо Вашы парафіяне Вас вельмі шануюць. Гарачыя малітвы мы ўзносім каля алтара: няхай Бог адорвае Вас здароўем, шчасцем і доўгім жыццём. Шчасці Божа Вашым Бацькам за Сыноў Святароў.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Звяжынскаму, Тадэвушу Крыштопіку і Паўлу Урбану з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем пажаданні, спалучаныя з малітвай: здароўя, душэўнага супакою, радасці ў сэрцы, Божага бласлаўлення ў цяжкай святарскай паслузе. Няхай кожны перажыты дзень прыносіць сілу і радасць у выкананні душпастарскай працы.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.